- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пятнаццаты міжнародны літаратурны семінар „Бязмежжа” завяршыўся літаратурным конкурсам „Дэбют”. Спалучэнне спрацавала як творчая паслядоўнасць. Гэтыя два мерапрыемствы, арганізаваныя „Нівай” і Беларускім саюзам у РП, рэальна ахоўваюць жывы літаратурны працэс беларусаў Польшчы. Многія беластоцкія аўтары былі надрукаваны ў менскіх часопісах і альманахах. Узніклі кнігі, пераклады, амаль паўтысячы людзей спрабавала сваіх шанцаў у конкурсе „Дэбют”. Таму праграма сёлетняга „Бязмежжа” была насычана рэфлексіямі, юбілейнымі падсумаваннямі, успамінамі. — Ідэя „Бязмежжа” нарадзілася напрыканцы 1980-х гадоў на дачы Латышонкаў у Супраслі, — пачаў Яўген Вапа. — Нам хацелася, каб сустракаліся людзі літаратуры, якія жывуць па абодвух баках мяжы. Нашым інструментам была бязмежная думка, якая, як вядома, перасякае ўсе муры і жалезныя заслоны.