![]() |
![]() |
Сёлетняга пятага ўжо Міжнароднага фестывалю музыкі, мастацтва і фальклору «Падляшская актава культур» выключна не завяршыў гала-канцэрт. Быў ён затое папярэджаны ў Беластоку мастацкімі акцыямі ў час двухдзённага здарэння «Folk on the street», у рамках якога між іншым маладыя беларусы і палякі выканалі працу на плоце гарадскога стадыёна. У час шасцідзённай «Актавы» выступілі два калектывы з Беларусі: «Баламуты» і «Шчадрыца». Сёлета не бы... Болей »
— Кожны дзень з фірмы выязджае 20-25 аўтафур з цэглай. Прадаем яе ў галоўным на Беласточчыне, у Мазавецкім, Мазурска-Вармінскім, Люблінскім ваяводствах. Сваіх пакупнікоў знаходзім у Гданьску, Катавіцах, Жэшаве... У нашым выпадку не аплачваецца прадаваць, калі да кліента больш за 200 кіламетраў. Гэта дадатковыя кошты. Калісь пакупнік набываў цэглу, браў яе і сам развозіў, а сёння нам трэба давезці і разгрузіць... Болей »
У пятніцу, 14 ліпеня, у васемнаццаць гадзін — афіцыйнае адкрыццё фестывалю. Вядучая Ілона Карпюк, згодна традыцыі, паклікала ўсіх сяброў БАСу на сцэну, згадваючы: „Дзякуючы ім маем магчымасць сёлета сустрэцца ўжо дваццаць трэці раз”. У гэтым годзе словы падзякі атрымала таксама таварыства ПКС (Pogotowie Kulturalno-Społeczne), якое дапамагло БАСу атрымаць фінансавую падтрымку з боку Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі. — Я не лічу,... Болей »
Выстаўка здымкаў, відэафільмаў і гаджэтаў (смычак, бэджыкаў, значкоў, цішэртаў, а нават станікаў), прысвечаных „Басовішчу” ды праз дзень конкурсныя змаганні ў час канцэрта „Before Basowiszcza” папярэдзілі сёлетні ХХІІІ выпуск Фестывалю музыкі Маладой Беларусі, якому пачатак 13 ліпеня як звычайна на культавай сцэне ў падгарадоцкім Барыку. Болей »
Сёлетнія XXVI Сустрэчы „Зоркі” былі найбольш чаканымі. Да такой думкі давяло мяне тое, што амаль усе дзеці прысутнічалі ў майстар-класах упершыню. Ехалі яны ў Новае Ляўкова са сваімі ўяўленнямі аб тым, што іх тут чакае, а таксама, здаецца, з невялікім усё-такі страхам перад задачамі, якія ім тут наладзіла „Зорка”. Мае таварышы падарожжа ў Новае Ляўкова Янка і Куба весела расказвалі пра свае школьныя прыгоды. Набліжаючыся да месца нашага... Болей »
22 чэрвеня Гімназія ў Гарадку атрымала імя Роду Хадкевічаў і сцяг. Урачыстасць удастоілі шматлікія знакамітасці, галоўным чынам беластоцкія. Прысутнічалі, м.інш. праваслаўны архіепіскап беластоцка-гданьскі Іакаў ды каталіцкі беластоцкі арцыбіскуп Станіслаў Шымэцкі, віцэ-маршалак Падляшскага ваяводства Мечыслаў Башко, беластоцкі павятовы староста Веслаў Пуш, прадстаўнікі асветных устаноў, дэлегацыі суседніх гмін ды мясцовы грамадскі акты... Болей »
З недаверам i трывогай успрынялі самаўрадаўцы Гайнаўскага павета інфармацыю аб тым, што пасля канчатковага ўключэння лічбавага тэлебачання i выключэння атрымліванага аналагавага тэлебачання тэлевізійны сігнал увогуле перастане даходзіць у паўднёва-ўсходнюю частку гэтага павета. На гэтай тэрыторыі ў большасці пражывае беларуская меншасць, таму яна можа быць увогуле пазбаўлена доступу да публічнага тэлебачання і сваёй штотыднёвай перадачы... Болей »
На камені ў сэрцы каплічкі надпіс: Ахвярам Другой сусветнай вайны, пакутнікам за веру, нацыянальнасць, грамадзян, якія загінулі ў 1939-1956 гадах. Разам пералічаны спацыфікаваныя вёскі: Канцавізна, Папоўка, Патока, Райск, Сыпні, Шпакі, Вулька-Выганоўская, Залешаны, Зані... ды іншыя. Каплічка густоўна пераклікаецца са Свята-Духаўскай царквой. Праектаваў яе той самы славуты архітэктар Ян Кабац. 3 чэрвеня, у другі дзень Тройцы, калі ў пара... Болей »
Калектыў арганізаваўся ў 1977 годзе. Першыя два гады Валянціна Міцэвіч і Сафія Кердалевіч выступалі ў дуэце. Пасля далучыліся Вольга Селевановіч, Марыя Такаюк, Ядвіга Пташыньская-Ожэл, Надзея Рошчанка, Марыя Маркевіч, Марыя Пякуцін, Еўдакія Маркевіч, Яўгенія Андрусевіч, Валянціна Дуда, Славамір Місяюк, Віктар Леанкевіч, Міхал Насковіч ды Міраслаў Слівінскі. Кіраўніком калектыву была Валянціна Міцэвіч. „Хрысціны” адзначылі на 15-годдзе. ... Болей »
Напрыканцы красавіка, калі настаўніца Альжбета Раманчук вярнулася з мацярынскага водпуску, ёй абвясцілі, што з верасня 2012 года заступіць яе іншы спецыяліст па беларускай мове. Я магла спадзявацца такога, паколькі ў Чаромсе ў мяне было толькі шэсць гадзін і з за гэтага я атрымала працоўны дагавор на пэўны тэрмін. Паціху аднак верыла, што дапамогуць мне папоўненыя кваліфікацыі і жыццёвая сітуацыя, — кажа Альжбета Раманчук. Болей »