- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёлетняга пятага ўжо Міжнароднага фестывалю музыкі, мастацтва і фальклору «Падляшская актава культур» выключна не завяршыў гала-канцэрт. Быў ён затое папярэджаны ў Беластоку мастацкімі акцыямі ў час двухдзённага здарэння «Folk on the street», у рамках якога між іншым маладыя беларусы і палякі выканалі працу на плоце гарадскога стадыёна. У час шасцідзённай «Актавы» выступілі два калектывы з Беларусі: «Баламуты» і «Шчадрыца». Сёлета не было аніводнага «тутэйшага» беларускага калектыву, а першы раз у Мастацкай радзе не засеў прадстаўнік беларускай меншасці, хаця былі ў ёй прадстаўнікі яўрэйскай, татарскай і ромскай меншасцей з Падляшша.