![]() |
![]() |
Старая мудрасць сцвярджае, што ніхто і нішто не можа існаваць доўга, калі раздзіраецца з сярэдзіны ўнутранымі супярэчнасцямі. Грамадства і дзяржава, у якой тое грамадства жыве і дзеіць, яшчэ ў большай меры, чым што іншае, мусіць трымацца гэтага запавету. Знешнія праявы дзейнасці грамадства і яго схаваныя, унутраныя механізмы мусяць супадаць як зубы колцаў гадзінніка. Інакш зломяцца, і ўвесь механізм паляціць к чортавай бабусі. Мудрыя пр... Болей »
„Мы стаялі ў чарзе па хлеб”, — спяваецца ў вельмі папулярнай песні, якую выконвае Кася Камоцкая. Чарга па хлеб — гэта найбольш яскравая прыкмета савецкага часу. Забеспячэнне насельніцтва хлебам заўсёды было генеральнай лініяй вялікіх і малых правадыроў. Адсюль і культ гэтага хлеба, узведзены ў ранг паганскай рэлігіі. Адсюль прымаўкі кшталту „Будзе хлеб — будзе і песня!” і бясконцыя бітвы за ўраджай. Чэргаў па хлеб зараз у Беларусі няма.... Болей »
У неўміручым творы „Сабачае сэрца” прафесар Праабражэнскі раіць маладому доктару Барменталю не чытаць перад ядой савецкай прэсы. Маўляў, ад яе вельмі кепска засвойваецца ежа. — Дык другіх жа газет, акрамя савецкіх, няма, — здзіўлена кажа доктар Барменталь. — Вось ніякіх і не чытайце, — адказвае прафесар. Нешта падобнае я нядаўна пачуў, едучы ў грамадскім транспарце. Размаўлялі дзве жанчыны і, гэтак жа як прафесар Праабражэнскі, раілі ад... Болей »
Лішне было б тлумачыць трывіяльную рэч — найбольшай нацыянальнай каштоўнасцю для нас ёсць наша роднае слова. Чаго найперш шукаюць беларусы блізкага і далейшага замежжа, прыехаўшы ў Беларусь? Менавіта беларускага слова на вуліцах і ў побыце, беларускай культуры ў паўсядзённасці. Таго, што найперш розніць нас ад іншых народаў. Таму для нас не мусіць быць пытання што першасна — нацыянальная мова і культура ці дэмакратыя. Без першага аніяка... Болей »
Такога яшчэ не было. Самыя вялікія, з моманту развалу Савецкага Саюза, вайсковыя вучэнні на тэрыторыі Беларусі, пачаліся. Зразумела, што з удзелам расійскіх ваенных. І не толькі ваенных, але і палітыкаў самага высокага рангу. З 17 па 25 чэрвеня танкі, самалёты ды іншая ваенная тэхніка і, вядома ж, людзі будуць ездзіць, лётаць, страляць і дакладваць пра вайсковыя поспехі ў галіне знішчэння нейкага ворага і паспяховай аховы межаў саюзнай ... Болей »
Сёлетнія вясна і пачатак лета халодныя ў Беларусі ў кожным сэнсе. Дажджы і вятры не дабаўляюць людзям настрою. Краіна перажывае перыяд нейкай халоднай грамадзянскай вайны, хоць пераважная бальшыня грамадства гэтага зусім не асэнсоўвае. Крытычная маса ўзаемнай нянавісці, можа стацца, давядзе да сур’ёзнага выбуху. А пакуль жа дзяржаўныя структуры будуюць дзіўны сімбіёз ленінскага сацыялізму з дзікім капіталізмам. Зразумець сутнасць сённяш... Болей »
Едучы на днях у гродзенскім тралейбусе, мне давялося пачуць цікавую размову. Два добра падвыпітыя мужчыны голасна разважалі на нейкія глабальныя тэмы. Разважалі так, што ўвесь тралейбус з захапленнем слухаў толькі іх. Яны ўзгадвалі вельмі цікавыя факты, прыводзілі на кожную тэму добра абгрунтаваныя доказы і рабілі даволі нечаканыя і цікавыя высновы. Некаторыя з пасажыраў тралейбуса, каб даведацца адказ на нейкую чарговую галаваломку, на... Болей »
Нягледзячы на тое, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі завяршыліся больш двух месяцаў таму, іх сапраўдныя вынікі адчуваюцца толькі цяпер. Гутарка ідзе пра крымінальныя справы, заведзеныя на актывістаў грамадска-палітычнага руху падчас выбарчай кампаніі. Сведкам двух судовых працэсаў на Гродзеншчыне давялося мне быць. Уражанне засталося сумнае — судовыя пасяджэнні нагадвалі тэатр абсурду, у якім галоўныя „акторы” з боку дзяржаўных структу... Болей »
Выйшаўшы з будынка Беластоцкага суда, дзе толькі што былі апраўданы сябры Управы Праграмнай рады тыднёвіка „Ніва”, да мяне даляцелі словы аднаго з прысутных на судовай зале. Ён з радасцю абвясціў, што, нарэшце, заангажаваных у беларускіх справах беларусаў, якія ўсё жыццё пры-свяцілі беларускасці, апраўдалі, а не пакаралі. І гэта, маўляў, першы выпадак за яго жыццё. На гэта другі прысутны заўважыў, што гэта ўвогуле можа быць першы выпада... Болей »
Наколькі каталіцкія святы ў гонар памерлых напамінаюць мне познюю восень і першыя прымаразкі, настолькі праавслаўныя - Вялікдзень і майскую зелень. Падрыхтоўка да Радаўніцы ідзе крок у крок з давелікоднымі парадкамі і ачышчэннем. Хоць галоўнае свята памерлых - Радаўніца - выпадае ў аўторак, тыдзень пасля Вялікадня, да яго рыхтуюцца ўжо ў пост. (Весновае памінанне продкаў, Г. Кандрацюк, фрагмэнт) Болей »