![]() |
![]() |
Дарагія сябры "Нашага слова"! У гэтым квартале адбылося сезоннае змяншэнне колькасці падпісчыкаў, падзенне адбылося па ўсіх абласцях, дзе большае, дзе меншае. Але ёсць і раёны, дзе колькасць падпісчыкаў не толькі захавалася, а і павялічылася. У першую чаргу гэта Салігорск, які выйшаў на другое месца ў краіне пасля Менска. Павялічылася падпіска ў Жыткавічах, Бабруйску, Паставах, Лунінцы, Калінкавічах, Гарадзенскім раёне і іншых. Болей »
130 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы. Янка Купала (сапр. Луцэвіч Іван Дамінікавіч), нарадзіўся 07.07.1882 г. у фальварку Вязынка Вілейскага павету (цяпер Маладзечанскі раён Менскай вобласці) у сям'і арандатара. У 1898 г. скончыў Беларуцкую народную навучальню. Пасля смерці бацькі (1902) год працаваў на гаспадарцы, потым - хатні настаўнік, пісар у судовага следчага ў Радашковічах (1903), малодшы эканом у памешчыка ў Сенненскім павеце М... Болей »
23 чэрвеня беларуская грамада Вялікабрытаніі адзначыла адно з найстаражытных народных святаў - Купалле. Разам з тым Купалле - адно з маладых святаў беларускай дыяспары на Туманным альбіёне. Брытанскія беларусы пачалі актыўна адзначаць яго з канца 1990-х. "Усё пачыналася яшчэ пры ўдзеле легендарных брытанцаў і вялікіх прыяцеляў Беларусі Веры Рыч і Гая Пікарыды", - распавёў адзін з ініцыятараў святкавання Павел Шаўцоў. Болей »
Бітэль Пятро, нарадзіўся 19.06.1912 г. у гарадскім пасёлку Радунь Воранаўскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сям'і паштовага служачага. У 1931 г. скончыў настаўніцкую семінарыю ў Вільні. Працаваў настаўнікам пачатковых школ у Нясвіжскім і Стаўбцоўскім раёнах (1931-1939). Служыў у польскай арміі (1933-1934). За перыяд 1935-1939 гг. скончыў завочна Вышэйшыя настаўніцкія курсы ў Вільні (гістарычна-філалагічны аддзел). У 1939 г. удзельнічаў... Болей »
Вячаслаў Рагойша — беларускі філёляг, літаратуразнаўца. Нарадзіўся 5 чэрвеня 1942 году ў в. Ракаў Валожынскага раёну Менскай вобласьці у сялянскай сям’і. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «беларуская мова і літаратура» (1963). Доктар філялягічных навук. Прафэсар. Загадчык катэдры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Эўразіі. Сябра вучонай рады філялягічнага ф... Болей »
Полацк — горад абласнога падпарадкавання ў Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Полацкага раёна, на р. Заходняя Дзвіна пры ўпадзенні ў яе р. Палата. У 100 км ад Віцебска. Вузел чыгунак, лініі на Маладзечна, Віцебск, Невель (Расія), Даўгаўпілс (Латвія) і аўтамабільных дарог. Насельніцтва 83,7 тыс. чалавек (2009). Знаходзіцца непадалёк ад Наваполацка, разам з якім складае гэтак званы Полацкі рэгіён. Болей »
Вітаўт КІПЕЛЬ (нар. 30 мая 1927, Мінск) — беларускі грамадскі дзеяч, гісторык. Нарадзіўся ў сям'і грамадскага дзеяча і навукоўца Яўхіма і Марыі Кіпеляў. Ад 1930 г. разам з бацькамі знаходзіўся ў высылцы ў Расіі. З 1944 г. на эміграцыі. Вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы, Цюбінгенскім універсітэце. У 1955 г. атрымаў ступень доктара геалагічных навук Лювенскага ўніверсітэту (Бельгія). Выпускнік Ратгерскага ўніверсітэту (бібліятэк... Болей »
Язэп ПУШЧА, сапр. Іосіф ПЛАШЧЫНСКІ (7 мая (20 мая) 1902, в. Каралішчавічы Мінскага павета, Мінскай губерні, цяпер Мінскі раён — 14 верасня 1964, Мінск; Іншыя псеўданімы: Л.Кудзер; Язэп Кудзер; Лясун; Пушча; А.Пушча; Л.Трыер;) — паэт, крытык, перакладчык. Дэбютаваў апавяданнем у 1922 годзе пад псеўданімам Лясун. На працягу 1925-1930 выдаў некалькі паэтычных кніг. Вядомасць мелі яго «Лісты да сабакі». Паэзія Пушчы апявала новае савецкае ж... Болей »
Уладзіслаў Галубок, сапр.: Голуб Уладзіслаў Іосіфавіч (3 (15) мая 1882, Станцыя Лясная(тар.) бел., Навагрудскі павет, Мінская губерня — 28 верасня 1937, Мінск, НКУС — беларускі драматург, празаік, рэжысёр, акцёр, мастак. Народны артыст Беларусі (1928). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1934). Болей »
Панізьнік Сяргей (10.05.1942, в. Бабышкі Мёрскага р-ну Віцебскай вобл.), беларускі паэт, перакладчык, удзельнік беларускага адраджэнскага руху. Пачаў друкаваць вершы з 1959. У 1967 скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча Савецкай арміі і Ваенна-марскога флоту і пачаў працаваць ваенным журналістам. У верасьні 1969 без уласнай згоды быў пасланы ў савецкія акупацыйныя войскі ў Чэхаславакіі (перад вы... Болей »