![]() |
![]() |
Адам Міцкевіч (1798-1855) - вялікі паэт славянскага свету, якога нарадзіла беларуская зямля. Ён пісал па-польску, геніяльна ўзнаўляючы тагачасную рэчаіснасць. Найбольш яскрава дух Літвы-Беларусі ўвасобіўся ў велічным мастацкім палатне паэмы "Пан Тадэвуш" - энцыклапедыі шляхецкага ладу жыцця, што грунтаваўся на традыцыях колішняй еўрапейскай дзяржавы - вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. У гэтым фаліянце славуты твор друку... Болей »
Упершыню ў гісторыі беларускай літаратуры пад адну вокладку сабраны адшуканыя ў архівах і бібліятэках асобныя творы пачынальніка беларускай літаратуры, аўтара «Нашай нівы» ў 1911–1921 гадах — паэта, празаіка і драматурга Кандрата Лейкі (1860–1921). Болей »
Першая ў гісторыі беларускага культурнага асяроддзя ў Польшчы анталогія беларускіх апавяданняў. Аўтары – грамадзяне Польшчы, беларусы па нацыянальнасці, прадстаўнікі нацыянальнай меншасці, якія захавалі сваю тоеснасць, мову і культуру. Сярод іх ёсьць як прафесійныя пісьменнікі – сябры Саюза пісьменнікаў і Пэн-клюбу, так і людзі, якія ўзяліся за пяро толькі аднойчы. Апавяданні, прадстаўленыя ў кнізе – разважанні пра жыццё, гісторыя мясцо... Болей »
Гэтая кніга — пра выбітнага славіста і беларусазнаўцу, кіраўніцу катэдры беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту і катэдры беларускай культуры Ўнівэрсытэту ў Беластоку, першага амбасадара Польшчы ў Беларусі прафэсара Эльжбету Смулкову, якая вывучае і пашырае беларускую мову і культуру ў Польшчы і сьвеце цягам амаль шасьцідзесяці гадоў. Болей »
Драматычныя акалічнасці лёсу вымушаюць зусім юных i сталых герояў апавяданняў пакутаваць адзіным пытаннем: як, дзеля чаго апяваць i падтрымліваць стваральную сілу кахання i любові, калі парушана ахоўная абалонка жыцця — прырода, культура i, галоўнае, сям'я? Кожны з ix спрабуе знайсці свой адказ. Болей »
Кнігу Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава склалі творы, напісаныя ў апошнія гады жыцця, якія выйшлі ўпершыню асобным выданнем у 2004 годзе. На адным з перадвыбарчых сходаў наважыўся. Калі з залы папыталіся, чаму дэмакратаў не падтрымліваюць гэтак дружна, як камуністаў, сказаў: бо так інструктуюць спэцорганы. Праз сваіх сэксотаў. Думаў: зараз будуць аплядысмэнты, бо хто ж таго ня ведае, хіба ніхто не гаворыць. Але бачу: позіркі ... Болей »
Книга Эдуарда Мельникова, профессора Европейского Гуманитарного университета (Вильнюс), тележурналиста и продюсера, посвящена важнейшим проблемам медиасферы. Что такое информация? Какую роль выполняет журналистика в современном мире? Что в ней меняется, а что нет? Чего больше в современных медиа — манипулирования или честного служения истине? Массовая информация — это информация «для масс» или то, что создается массой читателей, зрителе... Болей »
Зборнік складаецца з празаічных твораў гістарычнай п'есы «Палескі Напалеон», арыгінальных апавяданняў, а таксама з кароткіх мініяцюр аўтара пра людзей са складанымі лёсамі. Анатоль Крэйдзіч спрабуе знайсці адказ на пытанне: для чаго жыве чалавек на гэтым белым свеце. На добры толк, назву «Палескі Напалеон» павінна мець гэтая кніга, а не тая, што выйшла ў 2001 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура». Не ў ёй жа, а ў гэтым зборніку адна... Болей »
Летуценні, летуценні маладосці. Першае каханне, першае спатканне, першы пацалунак… І тады вершы пішуцца самі: лёгкія, вобразныя, мілагучныя, узнёслыя. Болей »
Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля — гэта своеасаблівы працяг лірычнай споведзі аўтара пра свет i пра сябе, пра людзей далёкіх i блізкіх, пра свой радавод. Прызнаны майстра прозы шчодра дзеліцца з чытачамі багаццем сваёй душы, шырока расчыняючы брамы скарбаў свайго жыцця, па якім ён ідзе з нязменнай мудрасцю i дабрынёю. Болей »