![]() |
![]() |
Аказалася, што дзевяць гадоў, якія прайшлі са смерці Васіля Быкава, — недастатковы час для таго, каб асэнсаваць ролю пісьменніка ў гісторыі краіны і яе літпрацэсу ў прыватнасці. Дагэтуль застаецца спрэчным і месца, якое Быкаў заняў у пантэоне герояў сучаснай Беларусі. Гэтай кніжкай мы хочам падкрэсліць, што лічым Быкава аўтарам, чытанне якога жыццёва неабходнае для разумення простых чалавечых каштоўнасцяў. Бо вайна паміж геройствам і ла... Болей »
Новая кніга вядомага літаратара і краязнаўцы І. Пракаповіча знаёміць чытачоў з цікавай і своеасаблівай гісторыяй невялікага, адметнага сваёй архітэктурай горада Паставы ад часу апошняга зледзянення да пачатку ІІІ тысячагоддзя. Кніга будзе карыснай усім, хто цікавіцца мінуўшчынай роднага краю. Болей »
На першым заходзе атака сарвалася. Ахапіўшы падковай вышыню, рота спрабавала ўварвацца ў траншэю на самай вяршыні, але не дайшла нават да палавіны схілу. Шквальны агонь нямецкіх кулямётаў паклаў аўтаматчыкаў на голым, умерзлым ад ранішняга марозца, палетку, і так нейкі час паляжаўшы на ветры, яны перабежкамі вярнуліся туды, адкуль пачыналі. Гэта быў глыбокі, голы, без кустоўя, роў з рэдкімі плямамі яшчэ не расталага снегу і замерзлым ру... Болей »
«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых мажлівасцей. Вядома: пісьменніцкае запытанне - ад сумлення. Ад су – млення з Богам. Мы ўсе – рэха Бога. Калі пастка для рэха – гэ... Болей »
Па-першае, ужо цягам некалькі апошніх гадоў на лякальным ўзроўні фактычна па ўсёй Беларусі не зьяўляюцца новыя грамадзкія лідэры, якія дэманструюць здольнасьць атрымліваць пазытыўную вядомасьць, выклікаць давер грамадзянаў і мабілізоўваць мясцовыя супольнасьці, то бок зьяўляцца мясцовымі лідэрамі ня толькі паводле саміх дэмакратычных НДА ці іх палітычных хаўрусьнікаў, але і ўспрыняцьця насельніцтвам. Болей »
Творчасць наваполацкага літаратара і журналіста, сябра Беларускай асацыацыі журналістаў Юрася Васільевіча Касцюка адметна сваёй грунтоўнасцю, дасканаласцю, глыбокім зместам і сапраўднымі пачуццямі. Настрой яго душы самы розны і неабыякавы. Падуладныя яму гумар і сатыра. Асноўны лейтматыў яго паэзіі – тэма любові да сваёй спадчыны і кахання да жанчыны з яркімі вобразамі. Асабліва замілавана і шчыра гучыць любоўная лірыка паэта. Своеаса... Болей »
Кніга знаёміць з цікавымі з’явамі прыроды і незвычайнымі прыгодамі зверанят. Самым дапытлівым адрасуюцца казкі-загадкі, а дзіцячым лялечным тэатрам — п’еса-казка «На паляне, каля ёлкі...». — Мядзведзік любіць чытаць, асабліва вясёлыя кніжкі пра дзетак. Вось і ты вазьмі кнігу пра Патапку і яго сяброў, паслухай казкі, вершы, лічылкі пра зверанят. Лясныя жыхары жадаюць табе расці здаровым, разумным, цікаўным, любіць жывую прыроду! Болей »
Як ня горка і ня смешна, калі мы начынаемо гаварыць аб адражэньні Беларускаго народу, аб патрэбе для яго нацыанальнаго і палітычнаго жыцьця, нам задаюць пытаньня, чы мы, Беларусы, у сыпраудзі ест жывы народ. чы ня маемо мы замеру стварыць ненкую штучнуrо нацыю і штучная палітычная уладарства? Хоць кожны добра ведая, што нацыя гэта ня прадукт творчасці чалавечай, а прадукт творчасці прыроды, што штучнай ані мовы, ані псыхофізычны тып чал... Болей »
Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. — усе шукаюць тое, што адпавядае ўласным літаратурным густам. Кожны вырашае для сябе сам, што ў літаратуры добра, а што — кепска. «Чорна-белы... Болей »
Нарадзіўся 7 ліпеня 1882 году (па новым стылі) ў фальварку Вязынка пад Менскам (цяпер у Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці). Бацькі — Дамінік Ануфрыевіч Луцэвіч і Бянігна Іванаўна Валасевіч — належалі да дробнай зьбяднелай шляхты, арандавалі зямлю ў памешчыцкіх фальварках. Пры хрышчэньні ў Радашкавіцкім касьцёле Івана Луцэвіча запісалі дваранінам, але пазьней паводле афіцыйных дакумантаў ён належаў да мяшчан. У 1898 годзе Купала зако... Болей »