- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З малечых даўнін богасна стаўлюся да фотавока, якое можа спыніць імгненне. У маладыя гады сябраваў, хаўрусаваў з нашымі таленавітымі фотамагамі. І натуральна, даўно ўразіў мяне сваімі мастацкімі працамі фотамаг Георгій Ліхтаровіч. Ягоныя фотапалотны вылучаліся шчымлівым спалучэннем думкі і мроі, у іх была таямніца. Фотаальбомы майстра чыталіся, мяноўна чыталіся, як паэмы. І не здзівіла мяне, калі апошні фотаальбом быў убурштынены вершамі самога аўтара. Затое кніга паэзіі Георгія Ліхтаровіча, якую ён ад майстраўскае шчодрасці назваў сціпла “Агульны сшытак”, ашаломіла. У “Агульным сшытку” няма агульных словаў. Вобразы, адчуўшы шчырую душу паэта, самі папрасіліся ў вершы, каб захапляць, каб нядзеліцца, каб беларусіцца.