![]() |
![]() |
Зборнік п'ес, які прапаноўваецца чытачам, адлюстроўвае асноўныя напрамкі ў сучаснай беларускай драматургіі. Кніга адкрываецца гістарычнай драмай "Прарок для Ай-чыны" А. Петрашкевіча, услед за ёй змешчана драматычная паэма Р. Баравіковай "Барбара Радзівіл". Наступная п'еса зборніка "Гапон і Кацярына" В. Лапціка створана па матывах літаратурных твораў В. Дуніна-Марцінкевіча. Алаізе Пашке-віч прысвечана п'еса "Суд Алаізы" В. Коўтун. Завярш... Болей »
Сучасная беларуская драматургія – гэта дапаможнік для настаўнікаў, што выкаладаюць беларускую літаратуру, аўтарства Пятра Васючэнкі. Розныя жанры сучаснай драматургіі, ад трагедыі і камэдыі да тэатру абсурду. На задуму аўтара сучасная драматургія ўключае ў сябе ня толькі творы сучасныя, але і клясыкаў белрускай літаратуры Янкі Купалы, Кандрата Крапівы, Андрэя Макаёнка. Сярод сучасных нам драматургаў аўтар зьвяртае ўвагу на Алеся Дуда... Болей »
Адметнасць драматургіі абумоўлена натуральнымі, набліжанымі да чалавечага дыцця законамі яе існавання. Працэс стварэння п’есы можна назваць ачалавечваннем жыццёвага матэрыялу. Дае нараджэнне п’есе: аўтар, драматург. Пераўтварэнне п’есы ў спектакль дасягаецца творчымі высілкамі рэжысёра, акцёраў ды іншых майстроў сцэны. Элементы тэатральнага дзеяння – дыялог, жэст, міміка, мізансцэны -- таксама імітуюць чалавечае жыццё. Драматург стварае... Болей »
У дапаможніку асвятляюцца асноўныя кірункі і тэндэнцыі развіцця маладой беларускай паэзіі, прозы і драматургіі 80—90-х гг., аналізуецца творчасць найболып яркіх прадстаўнікоў кожнага літаратурнага жанру. Адрасуецца настаўнікам, вучням старэйшых класаў. Можа быць выкарыстаны абітурыентамі, а таксама студэнтамі філалагічных факультэтаў ВНУ. Болей »
Агульнавядома, што веды ў падручніку па мове, як і ва ўсякім іншым падручніку, у якой бы папулярнай форме яны ні выкладаліся, павінны быць дакладнымі і навукова правільнымі. У падручнік (і навучальны дапаможнік) уключаюцца толькі бясспрэчныя палажэнні і вывады, тое, што трывала ўвайшло ў мовазнаўчы ўжытак і адлюстроўвае сучасны стан лінгвістыкі. Любыя неаргументаваныя адхіленні ад гэтай аксіёмы спараджаюць непажаданыя памылкі, якія стан... Болей »
.У дапаможніку разглядаюцца пытанні тэорыі і практыкі сінтаксісу словазлучэння, сказа і тэксту адпаведна з адукацыйным стандартам вышэйшай школы па курсе «Сучасная беларуская мова». Прапануюцца тэмы рэфератаў, прызначаныя для індывідуальнай работы, а таксама практычныя заданні для самастойных, лабараторных і кантрольных працаў студэнтаў. Праверачны тэст дазваляе высветліць уменне арыентавацца ў праграмным матэрыяле. Прызначаецца студэнт... Болей »
У кнізе зроблена спроба прасачыць дынаміку развіцця сучаснай беларускай паэзіі, падняцца да «вытокаў», растлумачыць з'явы сённяшняга дня зыходзячы з прынцыпу гістарызму. Гэта дазваляе даследаваць заканамернасці, сацыяльны і маральны змест, эстэтычнае багацце, нацыянальную своеасаблівасць і іптэрнацыянальны пафас сучаснай беларускай паэзіі. Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў ВНУ, студэнтаў, літаратараў, слухачоў народных універс... Болей »
Адно са значэнняў слова “анталогія” з грэчаскай мовы перакладаецца як “букет кветак”. Інакш кажучы, гэта зборнік выбраных тэкстаў, якія належаць розным аўтарам. Апошняя анталогія беларускага апавядання выйшла ажно ў 1966 годзе, без малога сорак гадоў назад. Зразумела, што яна за гэты час стала рарытэтам, а, да ўсяго, уключала толькі некалькі апавяданняў, якія адносяцца да сучаснага перыяду. Дарэчы, асобныя з іх, якія, на думку ўкладальн... Болей »
Дадзены нумар культурна-інфармацыйнага выдання створаны адмыслова для азнаямлення з мясцінамі, што звязаныя з беларускім жыццём у Вільні ў сярэдзіне ХІХ – пачатку ХХ ст. Вы зможаце азнаёміцца з сучасным станам беларускай прысутнасці ў Вільні, паблукаць па вуліцах ды месцах, дзе блукалі славутыя беларусы. Паглядзець на тое ж неба, на якое глядзелі выбітныя дзеячы беларускай культуры, падыхаць паветрам, якім дыхалі беларускія адраджэнцы. ... Болей »
Дадзены нумар культурна-інфармацыйнага выдання створаны адмыслова для азнаямлення з існымі ў Вільні беларускімі адукацыйнымі ўстановамі. Вы можаце пазнаёміцца з кароткай гісторыяй утварэння і дзейнасці беларускіх адукацыйных установаў у Вільні, пабачыць сённяшні стан беларускай сярэдняй і вышэйшай адукацыі. У дапамогу да тэкстаў на беларускай і літоўскай мовах – шырокая падборка фотаздымкаў і мапаў-схемаў. Жадаем вам прыемнага падарожжа... Болей »