![]() |
![]() |
У гэтым навукова-папулярным выданні змешчаны некаторыя, актуальныя і сёння, артыкулы, нарысы, нататкі, рэцэнзіі мовазнаўчай, літаратуразнаўчай і гістарычнай тэматыкі, апублікаваныя за апошнія два гады ў перыядычным друку – пераважна ў газетах і часопісах. Тэксты, змешчаныя ў рускіх выданнях, і тут падаюцца па-руску. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
У Беларусі няма самакіравання. У прыватнасці, няма мясцовага самакіравання. Гэта зразумела кожнаму, хто пачынае разбірацца з пытаннем будовы сістэмы кіравання ў нашай краіне. Першае, з чым ён сутыкаецца, – гэта неадпаведнасць прынцыпаў самакіравання таму, што называецца “мясцовым самакіраваннем” у Беларусі. Болей »
У польскай гістарыяграфіі даследаванні кіруючых органаў, а таксама асоб, якія займаліся вядзеннем дзяржаўных спраў у Вялікімі Княстве Літоўскім - вядзецца даволі грунтоўна. Цікавасць жа да службоўцаў і чыноўнікаў, якія служылі і працавалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачала з'яўляцца толькі на працягу апошняга дзесяцігоддзя. Адным з найбольш грунтоўных даследаванняў з'яўляецца праца Фёдара Чарняўскага "Ураднікі Менскага ваяводства XVI... Болей »
Кастусь Акула, Натальля Арсеньнева, Антось Галіна, Пётра Крычэўскі, Аўген Кавалеўскі, Лявон Юрэвіч, Янка Юхнавец – аўтары, якія вымушаныя былі пакінуць сваю Бацькаўшчыну. Але і ў далёкай чужыне не адмовіліся ні ад беларускага слова, ні ад беларускай культуры і рабілі ўсё дзеля захавання роднае мовы, роднай літаратуры. У кнізе “Урачыстасьць у садзе” сабраны драматычныя творы гэтых аўтараў і пераклады з іншых моў. Большасьць з апублікаван... Болей »
Зборнік уяўляе сабой комплекс распрацовак урокаў па творах, якія былі ў школьнай праграме раней і якія з’явіліся зусім нядаўна, што сведчыць пра несумненную практычную каштоўнасць гэтага выдання. Распрацоўкі ўрокаў вызначаюцца літаратуразнаўчай грунтоўнасцю, наватарскімі метадычнымі падыходамі. Кніга будзе дапамагаць забеспячэнню адукацыйнага працэсу, пошуку новых формаў і прыёмаў пры выкладанні і навучанні беларускай літаратуры. Адрасу... Болей »
Кніга ўяўляе сабой зборнік распрацовак урокаў розных жанраў. Урокі адпавядаюць канцэпцыі літаратурнай адукацыі і патрабаванням найноўшых педтэхналогій. Урокам пазакласнага чытання па творах Р. Баравіковай і А. Федарэнкі папярэднічаюць артыкулы, прысвечаныя творчасці гэтых пісьменнікаў, і аналіз канкрэтных твораў, паводле якіх прапануюцца распрацоўкі ўрокаў. Спалучэнне ў кнізе «Урокі літаратуры: пошук і творчасць» творчага, аналітычнага... Болей »
“Усё па-ранейшаму, толькі імёны зьмяніліся” — гэтак называецца кніга вершаў Уладзімера Арлова, якая пабачыла сьвет у выдавецтве “Логвінаў”. Некаторыя вершы для зборніка аўтар напісаў у рэанімацыі. Гэты зборнік паэзіі Арлова — чацьверты пасьля “Парома празь Ля-Манш”, “Там, за дзьвярыма”, “Фаўны сноў”. Болей »
Кнігу вядомага літаратуразнаўцы складаюць партрэты і эсэ, прысвечаныя дзеячам беларускай культуры і літаратуры - Р. Шырму, В. Таўляю, У. Караткевічу, а таксама мастацкаму слову Я. Брыля, А. Разанава, Н. Мацяш, А. Карпюка. Асаблівую цікавасць уяўляе нарыс "Пражскі эпісталярый", у якім аўтар дае шырокую панараму літаратурнага, культурнага і палітычнага жыцця Беларусі 20-30-х гадоў. і ўдзелу ў ім літаратараў, асветнікаў, палітыкаў, такіх,... Болей »
Што гэта такое – сапраўднае каханне? Каханне, каб на ўсё жыццё? Разам з героямі гэтай вельмі лірычнай камедыі мы апынемся і ў вясковай хаце, і ў начным клубе са стрып-шоў, і нават…у сне. Болей »
29 ліпеня 2000 года ў Мінску адбыўся Усебеларускі з'езд за незалежнасць, дэлегаты на які былі выбраны на сходах грамадзян ва ўсіх гарадах і раёнах Беларусі. З'езд прыняў Акт Незалежнасці Беларусі, у якім абвясціў: "Мы, дэлегаты Усебеларускага з'езда, сведчым Богам і гісторыяй дадзенае нашаму народу права мець сваю незалежную дзяржаву з яе адвечнымі сімваламі — бел-чырвона-белым сцягам і гербам Пагоня; абвяшчаем незалежнасць і дзяржаўны ... Болей »