- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У аснову зборніка пакладзены матэрыялы другой і трэцяй міжнародных навуковых канферэнцый «Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа», а таксама круглага стала, прысвечанага 170-годдзю Полацкага царкоўнага сабора 1839 г., якія былі праведзены ў 2008 і 2009 гадах у межах выканання Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў на 2006-2010 гг. "Эканоміка і грамадства", раздзел "Філасофія" (галаўная арганізацыя - Дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут філасофіі НАН Беларусі"). Разглядаецца роля хрысціянскіх культавых інстытутаў у духоўна-культурным, грамадска-палітычным і этнанацыянальным жыцці беларускага народа ў канцы Х - пачатку ХХ ст., а таксама тэарэтыка-метадалагічныя падыходы і гістарыяграфія гэтай праблемы. Прызначаны для даследчыкаў, выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў, настаўнікаў, аматараў гісторыі Беларусі.