![]() |
![]() |
На прыкладзе твораў айчыннай і замежнай літаратур у кнізе даследуюцца некаторыя складнікі працэсу літаратурна-мастацкай творчасці. Аналізуецца слова як матэрыял мастацкага тэкста, выяўленчыя сродкі, талент. Даследуюцца прыёмы і спосабы стварэння літаратурнага тэкста. Прыводзяцца развагі прадстаўнікоў розных мастацкіх накірункаў аб прафесійных таямніцах творцаў. Тэндэцыі сучаснага літаратурнага працэсу прадстаўлены творамі айчынных і зам... Болей »
Першая медыцынская дапамога пры траўмах і няшчасных выпадках. Лекавыя прэпараты і расліны. Медыка-біялагічныя аспекты палавога выхавання. Агульны догляд хворых і пацярпелых. Першая дапамога пры захворваннях. Інфекцыйныя хваробы. Кароткі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў. Болей »
Сярод нас няма, напэўна, нікога, хто ніколі б ня ўдзельнічаў у якім-небудзь сходзе. Мы наведваем сходы жыллёвага камітэту, пэдагагічнае рады, прафсаюзу, школьнай, школьнага ці мясцовага самакіраваньня, розных аб'яднаньняў. Беручы ўдзел у самых разнастайных сходах, мы звычайна хочам (а часам і мусім) узяць слова, выказаць сваё меркаваньне ці прапанову наконт прыняцьця тых ці іншых рашэньняў. На жаль, часта высьвятляецца, што галоўная пер... Болей »
У зборніку змешчаны трэніровачныя практыкаванні і практычныя работы, якія дапамогуць у замацаванні тэарэтычных ведаў па курсе «Асновы рэдагавання на беларускай мове». Матэрыял падаецца ў адпаведнасці з праграмай, мае накіраванасць на працу з тэкстам афіцыйна-справавога стылю. Прызначаецца навучэнцам устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі (кваліфікацыі — сакратар-машыністка i сакратар-стэнаграфістка). Можа бы... Болей »
Змешчаны тэарэтычны i практычны матэрыял па асноўных аспектах рэдаіавання тэкстаў службовай дакументацыі. Многія агульнапрынятыя палажэнні адаптаваны да беларускай мовы i ілюстраваны ўласнымі прыкладамі, накіраваны на выпрацоўку навыкаў праўкі тэкстаў. Адрасавана навучэнцам устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі (кваліфікацыі «сакратар», «сакратар-рэферэнт»). Выкладзены ў дапаможніку матэрыял будзе карыс... Болей »
В начале разговора Погоняйло Г.П. в грубой форме указал, что будет отвечать на вопросы только после соблюдения всех процедур . Мною была выписана повестка на опрос в качестве свидетеля по делу №…, из кабинета были удалены не имеющие отношения к делу сотрудники, остальные представили свои удостоверения, было предложено пригласить адвоката. Несмотря на все эти действия, в целом разговор проходил трудно — Погоняйло Г.П. ссылался на УПК, АП... Болей »
У чацвёрты выпуск альманаха «Асоба i час» увайшлi матэрыялы, прысвечаныя выдатным дзеячам гiсторыi i культуры, чые лёсы звязаныя з беларускай зямлёй. Сярод iх Аляксандра Нарбут, Адам Мiцкевiч, Уладзiслаў Плятэр, Вацлаў Ластоўскi, Яўген Барычэўскi, Зоська Верас, Ларыса Генiюш, Васiль Быкаў. Пра свае сустрэчы i ўражаннi распавядуць чытачам нашыя сучаснiкi — удзельнiк змагання пад Монтэ-Касiна Мiкалай Махнач, журналiсты Валянцiна Трыгубовi... Болей »
11 красавіка 1983 года ад дома №7 па вуліцы Савецкай у Зэльве ад’ехаў рафік, пад завязку наладаваны пакаўнымі мяхамі. Валюхаючыся на брукаванцы яшчэ польскіх часоў, няспешна прамінуў старыя могілкі, аўтастанцыю і схаваўся, як за брустверам, за высокай насыпной дамбай, што мелася неўзабаве запыніць хуткаплынную Зальвянку. Сталічныя нумары на мікрааўтобусе падказвалі, што ў далёкую дарогу ён выправіўся няйначай па пільнай патрэбе, па нейк... Болей »
«Асоба і час» — альманах пра людзей, чые жыццё было звязанае з Беларуссю. У першы выпуск альманаха ўвайшлі матэрыялы, прысвечаныя як добра вядомым асобам (Васіль Быкаў, Пётр Машэраў, Зоська Верас, Фёдар Фёдараў), так і тым, хто пакуль не стаў часткай свядомасці нашага народа, але заслугоўвае. Болей »
Другі выпуск беларускага біяграфічнага альманаха «Асоба і час» складаецца з матэрыялаў, прысвечаных як шырока вядомым у нашай гісторыі князю Вітаўту Вялікаму, пісьменнікам Уладзіміру Караткевічу, Васілю Быкаву і Максіму Лужаніну, архітэктару Івану Жалтоўскаму, так і сціплым грамадзянам Беларусі, успаміны і дзённікі якіх дапамагаюць лепш зразумець іхні час. Усе публікацыі падрыхтаваныя адмыслова для нашага выдання. Альманах адрасуецца ву... Болей »