![]() |
![]() |
Мільён на рэфэрэндум. 350 тысячаў подпісаў у падтрымку рэфэрэндуму трэба сабраць масымум за два тыдні. Інакш ідэя рэфэрэндуму губляе сэнс. Збор подпісаў пачаўся фактычна ў нядзелю, 23 лютага. Няпярэдадні менскі паліграфкамбінат апэратыўна аддрукаваў 570 тысячаў падпісных лістоў, якія неадкладна былі разьвезеныя на 50 гарадах Беларусі - паўсюль, дзе ёсьць сябры Ініцыятыўнае групы (нагадаем, што ў ёй зарэгістравана 1200 чалавек). Болей »
Савет бяспекі шукае ворагаў у спартыўных залах. Улады рыхтуюцца да Мінскай Вясны-97. Пры гэтым спрацоўвае стары прынцып: калі небяспекі няма - трэба яе прыдумаць. Выступаючы на калегіі пракуратуры, дзяржсакратар Савета бяспекі Вікрат Шэйман заявіў, што ў распараджэнні адпаведных органаў "ёсць трывожная інфармацыя, што ідзе па розных каналах". Болей »
Місія ЕС пакідае Беларусь. Спецыянльная місія Еўрасаюза, якая на працягу пяці дзён працавала ў Мінску, сёння завяршае свой візіт. Дэлегацыя знаходзілася ў Беларусі з мэтаю яшчэ раз грунтоўна і ўсебакова прааналізаваць, наколькі дэмакратычным быў апошні рэферэндум, ці можна лічыць легітымнымі ягоныя вынікі і паслярэферэндумныя змены ў дзяржаве. Болей »
У Савеце Еўропы рэжым Лукашэнкі абараняў Жырыноўскі. 27 студзеня ў Страсбургу Парляманцкая Асамблея Савета Еўропы не памяняла рашэння аб часовым прыпыненні на нявызначаны тэрмін статусу Беларусі як спецыяльна запрошанай у гэтай міжнароднай арганзяцыі. На брыфінгу перад паседжаннем сэсіі старшыня ПАСЕ Лені Фішэр падкрэсліла, што расцэньвае падзеі пасля беларускага рэфэрэндуму як "незаконныя" і таму Савет Еўропы не мог прыняць гэты рэфэрэ... Болей »
"Обыкновенный президент" у Карэлічах. Дакументальны фільм рэжысёра Юрыя Хашчавацкага "Обыкновенный президент" упершыню ў Беларусі быў паказаны ў Карэлічах Гродзенскай вобласці па мясцовым кабельным тэлебачанні. Увечары 22 студзеня ўвазе карэліцкіх тэлегледачоў быў прапанаваны амерыканскі баявік "Рэмба". Але ледзь паспеў герой Сільвестра Сталонэ расправіцца з апошнім сваім ворагам, як на экранах тэлевізараў пайшлі цітры фільма, які ў пра... Болей »
МЗС загадалі прарываць ізаляцыю. Пасля кардынальных кадравых перастановак міністэрства замежных справаў выглядае не "эфэктыўным і дынамічным", як гэтага хацеў Лукашэнка, а хутчэй разваленым і разгубленым. У мінулы аўторак на пашыранай калегіі МЗС прэзідэнт Лукашэнка аб’явіў свае ўказы аб прызначэнні цяперашняга беларускага пасла ў Вашынгтоне Сяргея Мартынава першым намеснікам міністра, а Ніну Мазай (пасла ў Парыжы) намеснікам міністра. Болей »
АМОН у лазні. З тцыг дзесяці крымінальных злачынцаў, якія 10 дзён таму праламалі сцяну ў камеры і ўцяклі з брэсцкага ізалятара, на волі застаецца адзін. Пошукамі 25-гадовага жыхара Брэста Станіслава Салавейкі, што абвінавачваецца ў крадзяжы ў асабліва буйных памерах, займаецца ўся міліцыя краіны. Між тым астатніх 9 уцекачоў злавілі літаральна за тры першыя дні. Болей »
Украіна спадзяецца на беларуску калідор. Нечаканай і загадкавай была рабочая сустрэча, якую правялі ў Гомелі ў пятніцу прэзідэнты Ўкраіны і Беларусі Леанід Кучма і Аляксандр Луакшэнка. Большая частка перамоваў праводзілася адзін на адзін. На сустрэчы з журналістамі прэзідэнт Луакшэнка выглядаў засмучаным, затое ягоны ўкраінскі калега быў вясёлы і ахвотна адказваў на пытанні журналістаў. Болей »
"Паплечнікаў" арыштоўваюць. Старшыня Нацбанка Тамара Віннікава ў аўторак, 14 студзеня, была арыштаваная і дастаўленая ў следчы ізалятар КДБ. На Віннікаву Пракуратураг РБ заведзена крымінальная справа, ёй імкрымінуецца "хищение в особо крупных размерах". Следства вядзе аб’яднаная следчая група КДБ, МУС і Пракуратуры. Абвінавачанні тычаць да перыяду работы Тамары Віннікавай у "Беларусбанку". Болей »
На сайце Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкі Камунікат.org пачынаем публікаваць архіўныя нумары грамадзка-палітычнай газэты "Свабода", якая была самай масавай незалежнай газэтай ў Беларусі 1990-х гадоў. Выдавалася з 25 сакавіка 1990 па 1997 ў Менску. Газэта асьвятляла пытаньні грамадзка-палітычнага, эканамічнага, культурнага і духоўнага жыцьця Беларусі, знаёміла чытачоў з міжнароднымі падзеямі, друкавала матэрыялы па гісторыі Беларусі. Рэдак... Болей »