- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёлета 27 студзеня спаўняецца 40 гадоў з часу, як на Парыскіх перамовах паміж ЗША і Дэмакратычнай Рэспублікай Віетнам (ДРВ) была падпісаная дамова аб спыненьні баявых дзеяньняў (фактычна спыненьне агню адбылося 15 студзеня) і вывадзе ўсіх замежных войскаў з Паўднёвага Віетнаму, што фактычна стала для Амэрыкі сканчэньнем Віетнамскай вайны. У дамове пастанаўлялася, што будучыня Паўднёвага Віетнаму (Рэспублікі Віетнам са сталіцай у Сайгоне) будзе вырашаная самым народам Паўднёвага Віетнаму шляхам дэмакратычных выбараў, а пытаньне аб мажлівым узьяднаньні абедзьвух частак краіны можа вырашацца толькі мірнымі сродкамі й шляхам перамоваў