- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Упятніцу 26 красавіка каля штабкватэры Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў на Мангэтане ў НьюЁрку прайшоў мітынг, ладжаны Беларуска-Амэрыканскім Згуртаваньнем “Пагоня”, які быў прысьвечаны 27й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі, у выніку якой значная частка абшару Беларусі была забруджаная радыяцыйнымі ападкамі. Мэтай мітынгу было ўшанаваць памяць людзей, што загінулі ад Чарнобыльскай радыяцыі, і прыцягнуць увагу да таго беларускага насельніцтва, што дасюль жыве на забруджаных радыяцыяй землях, да інвалідаў, ліквідатараў, анкалягічна хворых, а таксама – выказаць занепакоенасьць будаўніцтвам атамнай станцыі ў Беларусі, небясьпекай новага Чарнобылю.