- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Насупраць штабкватэры ААН на Першай Авэню 28га красавіка прайшоў мітынг, ладжаны Згуртаваньнем “Пагоня”, які быў прысьвечаны 26й гадавіне Чарнобыльскай трагедыі. Напачатку перад прысутнымі выступіў старшыня “Пагоні” Віталь Зайка. Ён распавёў пра падзеі красавіка-траўня 1986 году ў Беларусі падчас аварыі на Чарнобыльскай АЭС і пра імкненьне савецкіх уладаў у Беларусі схаваць трагедыю, замоўчаць яе маштабы і нават адмовіцца ад дапамогі пацярпеламу беларускаму насельніцтву.