- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга літаратурна-крытычных артыкулаў Сяргея Кавалёва прысвечана маладой беларускай паэзіі 80-х гадоў. Многія з паэтаў, пра творчасць якіх ідзе гаворка ў кнізе, выклікалі небеспадстаўную прыхільнасць у крытыкаў і зацікаўленасць у чытачоў: Леанід Дранько-Майсюк, Алег Мінкін, Галіна Вулыка, Адам Глобус... Болей »
Пані Чаротная (у маладосці – проста сімпатычная жабоцька) расказвае сваёй шматлікай радні аб прыгодах і знаёмствах, што напаткалі яе падчас вандроўкі да цёткі Крумкі. Ад роднай сажалкі ў Прыздвінні да Палангі – шлях не блізкі. Але падарожніцы дапамагаюць спрыт і таварыскі характар... Героі казкі – "насельнікі"... Болей »
У паэме “Як песня, год мінае” паэт Алесь Корнеў паказаў шматфарбны вобраз роднай прыроды і жыццё лірычнага героя на працягу народнага каляндарнага года, яго адносіны да наваколля, да бацькоў і сяброў, да жанчын і, наогул, да ўсяго, чым жыве краіна.... Болей »
Супраціў савецкай уладзе з боку моладзі Беларусі пасля ІІ сусветнай вайны. Што мы ведаем пра яго? Удзельнікі супраціву яшчэ сёння жывуць сярод нас, і дагэтуль з іх не знялі кляйма «вораг народу». Былых зняволеных раскідала па свеце: нехта пасля ГУЛАГу застаўся ў Расеі, нехта аказаўся ў Літве, але большасць... Болей »
У кнізе апавядаецца пра жыццё i дзейнасць Расціслава Лапіцкага (1928-1950), стваральніка i кіраўніка нелегальнай моладзевай арганізацыі, змагара супроць таталітарызму, за свабоду i незалежнасць Айчыны. Для шырокага кола чытачоў.... Болей »
Да Беларускае Інтэлігенцыі. Усе культурныя народы рупяцца аб чысьціні роднае мовы і працуюць дзеля гэтага ў вадумысловых установах ды выдаючы часапісы, пасьвячоныя чысьціні свае мовы. Беларусам балей чымся якошу іншаму народу трэба праца над чысьцінёй роднае мовы. Належым да народаў, што палітычна й... Болей »
Кожны чалавек, калі ўладкоўваецца на працу, мае не толькі абавязкі, але і правы. Пра тое, што варта ведаць пры ўладкаванні на працу, звальненні і размеркаванні, мы пастараліся змясціць у нашым дапаможніку. Тут вы знойдзеце інфармацыю пра юрыдычныя аспекты працы жанчын, маладых спецыялістаў і непаўналетніх.... Болей »
Уладзімір Гніламёдаў актыўна працуе ў беларускай крытыцы і літаратуразнаўстве. Выйшлі ў свет яго кнігі «Традыцыі і наватарства» і «Упоравень з векам». У кнізе «Як само жыццё» ён звяртаецца да творчасці А. Куляшова, П. Панчанкі, С. Дзяргая і іншых сучасных беларускіх пісьменнікаў, раскрывае іх творчую... Болей »
"Як стаць беларусам. Сто гісторый" -- новая кніга Севярына Квяткоўскага. Зборнік маналогаў у жанры дакументальна-мастацкай прозы стаўся вынікам праекту, рэалізаванага на сайтах Budzma.org i Tut.by. "Як стаць беларусам. Сто гісторый" -- гэта збор аповедаў людзей, якія ў розны час адкрылі адзін з бакоў... Болей »
Што такое школьная газета. Гласарый. Ці патрэбна рэгістрацыя школьнай газеты як друкаванага медыя? Ці патрэбна рэгістрацыя сайта школьнай газеты як электроннага медыя? Мэта стварэння школьнай газеты. Разнавіднасці школьных газет. Мэтавая аўдыторыя школьнай газеты. Як мы вызначаем, што хоча чытаць мэтавая... Болей »