![]() |
![]() |
Беларускія паэты нашаніўскага адраджэнства сваё веданьне беларускага народнага жыцьця й мовы вынесьлі з роднае хаты, а пазьней пашырылі й паглыбілі дзякуючы беспасярэдняй сувязі зь беларускімі народнымі масамі, зь якіх яны выйшлі, лучнасьць зь якімі ўвесь час трымалі й пад узьдзеяньнем якіх жылі й тварылі. Беларуская народная стыхія, з усёй ейнай разнастайнасьцю й апрычонасьцю, была іхнай собскай стыхіяй. Зусім інакш было з Максімам Баг... Болей »
Кнігa складаецца з твораў аўтараў, якіх шмат гадоў ганьбавалі, крытыкавалі ці проста замоўчвалі ў гісторыі беларускай літаратуры. Час вяртаньня даўно наступіў, каб іх творчая спадчына стала духоўным набыткам, стала даступнай беларускаму чытачу. Тры трагічныя постаці — Станіслаў Грынкевіч, Франук Грышкевіч і Уладыслаў Казлоўшчык — былі родам зь Беласточчыны. Цяжкім і кароткім атрымаўся іх жыцьцёвы і творчы шлях. Публіцыстычныя артыкул... Болей »
Матэрыялы зборніка прысвечаны праблемам вяртання нацыянальных культурных каштоўнасцей у кантэкст куль'туры Беларусі, а ў выпадках наяўнасці юрыдычных падстаў (згодна з міжнародным правам) — фізічнага вяртання ў Беларусь каштоўнасцей, якія ў розныя часы былі вывезены за яе межы. Большасць дакументаў друкуецца ўпершынію, адначасова ўводзяцца тры новыя раздзелы: "3 друкаваных крыніц", у якім назапашваюцца матэрыялы, прысвечаныя праблемам... Болей »
Матэрыялы зборніка прысвечаны праблемам вяртання нацыянальных культурных каштоўнасцей у кантэкст культуры Беларусі, а ў выпадках наяўнасці юрыдычных падстаў (згодна з міжнародным правам) — фізічнага вяртання ў Беларусь каштоўнасцей, якія ў розныя часы былі вывезены за яе межы. У зборніку прадстаўлены матэрыялы Міжнароднага "круглага стала", прысвечанага стратам Беларусі ў час Другой сусветнай вайны, звесткі пра беларускія экспанаты і ар... Болей »
Віктар Швед – адзіны паэт пражываючы ў Польшчы, які пастаянна піша для дзяцей на беларускай мове. На кніжку „Вясёлка” склаліся разнародныя па сваім змесце і форме вершы, напісаныя на працягу многіх гадоў. Сведчаць яны аб шырокіх творчых магчымасцях Віктара Шведа ў галіне паэзіі для дзяцей, увасабляючай кодавыя знакі нацыянальнай і агульначалавечай культуры. Вершы маралізатарска-дыдактычныя знаходзяцца па суседству з творамі рамантычнага... Болей »
Зборнік быў надрукаваны ў 2004 годзе. Знаходзяцца ў ім вершы, якія аўтар напісаў год і тры гады раней. Напрыклад верш "Крывадушнасць" быў напісаны ў 2001 г., як пратэст супраць тадышніх улад з Беластока, якія не дазвалялі сем’ям забітых бандытамі ПАС Рамуальда Райса праваслаўных вазакоў, каб на помніку пастаўленаму на іх магіле ў Бельску-Падляшскім было напісана прозвішшча іх забойцаў у лесе пад Старымі Пухаламі. Верш гэты раней увайшоў... Болей »
Новая кніжка вершаў Антона Бялевіча прысвечана простаму савецкаму чалавеку. Асабліва цёпла піша паэт пра людзей калгаснай вёскі, якім прысвечаны вершы раздзела «Ключы ад шчасця» і паэтычны рэпартаж «Слова пра вернага друга». У зборнік уключаны таксама і вершаваныя фельетоны. Болей »
У том уключаны найбольш поўныя і тыповыя апісанні традыцыйных вясельных абрадаў, зробленыя этнографамі і фалькларыстамі ў асноўным у XIX—XX стст. Змешчаныя тут матэрыялы даюць шырокае ўяўленне пра беларускае вяселле, яго хэрактэрныя рысы і рэгіянальныя асаблівасці. У апісаннях пададзекы шматлікія тэксты вясельных песень. Разлічан на этнографаў, фалькларыстаў, філолагаў, работнікаў культуры і ўсіх, хто цікавіцца беларускан народнай творч... Болей »
У гэтай кнізе сабраны казкі Уладзіміра Караткевіча. Адзінаццаць з іх былі напісаны яшчэ ў студэнцкія гады і былі дасланы Якубу Коласу. Цяпер яны знаходзяцца ў музеі народнага песняра. Паэт У. Карызна адшукаў іх і падрыхтаваў да друку Болей »
Збор выбраных твораў Янкі Золака (Антона Міхайлавіча Даніловіча), беларускага паэта-эмігранта, які жыве ў Злучаных Штатах Амэрыкі, друкуецца ў Беларусі ўпершыню. Дасюль яго вершы публікаваліся на бацькаўшчыне толькі ў калектыўных зборніках «Песьняры Случчыны» (1943 г.), «Туга па Радзіме» (1992 г.). Выданьне падрыхтавана на падставе аўтарскага рукапісу з захаваньнем правапісу арыгінала. Зацікавіць прыхільнікаў беларускай паэзіі, дасьлед... Болей »