![]() |
![]() |
У кнізе сабраны ўспаміны, дыялогі, гутаркі з людзьмі, якіх лёс закінуў далёка ад радзімы, але сэрцам яны засталіся з роднай Бацькаўшчынай. Прадстаўнікі беларускай эміграцыі адкрываюць чытачу свае пачуцці, сваю тугу, свае думкі і погляды. Аддаюць іх на суд чытача, на суд гісторыі. Большасць матэрыялаў, змешчаных у зборніку, ніколі не друкавалася ў Беларусі. Аўтары выказваюць свае меркаванні, свае погляды і думкі ў адносінах да знакамітых... Болей »
Калі дванаццацігадовую полацкую князёўну Прадславу ахінула раскоша Сьвятога Духа і падказала ёй ісьці ў манастыр, ніякія спакусы дабротаў сьвецкага жыцьця ня спынілі навагі прыняць пастрыжэньне. Колькі ні галасіла ейная маці і як ні стараўся пераканаць яе ў перавазе людзкога жыцьця ейны бацька - князь Юры Сьвятаслаў Усяславіч, як ні спакушалі яе багатыя, знаныя жаніхі з князёўскіх родаў, і як, нарэшце ні стараліся ўзьдзеіць на яе родныя... Болей »
Паэзія Ларысы Геніюш адметная тым, што яна трывала прывязана да родных ніў, родных беларускіх хат, дзе спрадвечна і нязгасна жывуць лепшыя традыцыі і звычаі людзей. Болей »
Зборнік укладзены з матэрыялаў трох міжнародных навуковых сустрэч, якія адбыліся ў 1999 г. і асноўнай тэмай якіх было грамадска-культурнае ўзаемадзеяньне Беларусі і суседніх краін. У першы раздзел увайшлі даклады, прачытаныя на беларуска-польскім форуме, другі прысьвечаны асобе і спадчыне вядомага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі (1549—1616), трэці – беларускага і расійскага вучонага-асьветніка Брані... Болей »
Кнігу «На шляху да Парнаса» можна лічыць не толькі даведнікам маладога літаратара, але і даведнікам чытача: у ёй тлумачацца асноўныя літаратуразнаўчыя паняцці, без ведання якіх не зможа абысціся як пачынаючы пісьменнік, так і той, хто разгортвае кнігу паэзіі ці прозы і жадае глыбей зразумець і аб'ектыўна ацаніць вартасці прачытанага. Мы дагэтуль гаварылі пра стваральнікаў літаратурных твораў. A хіба не трэба валодаць хаця б асноўнымі ве... Болей »
У зборнік уключаны даклады і паведамленьні беларускіх і польскіх навукоўцаў па актуальных праблемах беларусазнаўства і беларуска-польскіх узаемадачыненьнях. Часта даводзіцца сустракацца – ў публічных дыскусіях, мастацкай літаратуры, нават у навуковых працах – з пераносам сёньняшніх катэгорый мысленьня ў менш ці больш аддаленае мінулае. Тэндэнцыі да навукова неабгрунтаванай прагрэсіі прасочваюцца і сярод даследчыкаў гісторыі шляхецкай Рэ... Болей »
Навуковая канферэнныя "Наваградскія чытанні" адбылася 18 мая 1991 г. па ініцыятыве Гродзенскай краязнаўчай асацыяцыі. Гродзенскага абласнога і Навагрудскага раённага саветаў Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Гродзенскага навуковага Таварыства гісторыкау медыцыны, Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея. Болей »
У кнізе паказана палітычнае і эканамічнае жыццё горада ад часу яго ўзнікнення і да канца 30-х гадоў ХХ стагоддзя. У тэксце падаецца гістарычная назва горада - Наваградак, якая вядома з ХІІІ стагоддзя і якой сёння карыстаецца мясцовае насельніцтва. Болей »
На жаль, у сённяшняй Беларусі афіцыйныя погляды на гістарычныя падзеі навейшага часу разглядаюцца у кантэксце ідэалагізаванай накіраванасці. Аб'ектыўнасць, якую патрабуюць ад гісторыкаў, прысутнічае ў сучасных афіцыйных выданнях у мінімальных памерах. Вынікае гэта з таго, што грамадства само па сабе расколата на дзьве часткі. У сувязі з гэтым па сённяшні дзень маладым навукоўцам забаронена пісаць (і абараняць) дысертацыі на тэмы сталінс... Болей »
«Навуковы зборнік», які ўпершыню выдаецца сумесна Беларускім грамадска-культурным таварыствам у Польшчы і Беластоцкім навуковым таварыствам, з'яўляецца трэцім зборнікам прац членаў і супрацоўнікаў навуковага гуртка, які дзейнічае пры ГП БГКТ. Першы публіцыстычна-навуковы зборнік пад загалоўкам «Навукова-літаратурны зборнік і беларускі каляндар 1961» выйшаў у нятрапным спалучэнні навуковага матэрыялу з матэрыялам аднагадовай важкасці. Ха... Болей »