![]() |
![]() |
«Кніга падарожжаў» — гэта кніга выбраных твораў беларускага пісьменніка Віталя Вольскага. Складаецца яна з двух вялікіх раздзелаў: «Падарожжа па краіне беларусаў» і «Афрыканскага падарожжа». 3 мастацкай дасканаласцю, замілавана і шчыра расказвае пісьменнік пра родную краіну, яе прыроду, людзей, уваскрашае яе даўнюю і нядаўнюю гісторыю, гаворыць пра сённяшні дзень. Гэтак жа праўдзіва і шчыра ён апісаў падарожжа па спякотнай Афрыцы, ч... Болей »
Адважны Вінцук - нарадзіўся ў мястэчку Гальшаны Ашмянскага павета Віленскай губерні, цяпер Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці. Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Станіслаў і Ганна (з дому Савіцкіх) Германовічы. У 1898—1902 гадах наведваў Гальшанскую народную школу, а наступныя чатыры гады — Ашмянскае гарадское вучылішча. У 1913 скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. 29 чэрвеня 1913 пасвечаны ў святары, тады ж распачаў душпас... Болей »
У кнігу выбраных твораў пісьменніцы ўвайшлі ўжо знаёмыя юным чытачам аповесці «Далёка на Поўначы» і «Сустрэча з морам», некаторыя апавяданні са зборніка «Жэнеў галубок», а таксама новыя апавяданні «Пісьмо Леніну», «Данілкаў бунт», «Малекула» і іншыя. Болей »
Аповесць напісана на матэрыяле з партызанскай вайны на Беларусі ў час нямецкай акупацыі. Галоўныя героі твора Алесь Ваўчэцкі i Пятро Паланейчык — падрыўнікі, яны заходзяць у вёску і ўчыняюць самасуд над сям’ёй чалавека, якога Ваўчэцкі падазраваў у смерці сваіх родных. Паланейчык не прымае ўдзелу ў расправе, але міжволі становщца саўдзельнікам злачынства... Так злосць асляпляе людзей і выклікае новыя ахвяры, якія паступова перарастаюць у... Болей »
Невялічкі гарадок, на шляху паміж Берасцем і Мінскам, які амаль-амаль прыгарад Мінска – Койданава (некалі Дзяржынск) – радзіма вядомага пісьменніка Уладзіміра Адамчыка (Адама Глёбуса). Менавіта такім спеўданімам падпісана яго кніга “Койданава”, у якой змешчаны празаічныя творы местачкоўцаў з аднайменнага гарадка, што ў Мінскай вобласці. Выданне складаецца з чатырох апавяданняў і аповесці ў навэлах, якая носіць назву “Койданаўцы”. Кожна... Болей »
Даваеннае жыццё адной з беларускіх вёсак, гады акупацыі і партызанская барацьба — вось змест аповесці. Юных герояў яе — Кастуся, Максімку, Гогу, Лізу — аўтар вядзе ад лёгкіх прыгод мірнага жьіцця праз выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці, колькі стае сіл, дапамагаюць дарослым змагацца з ворагам, набліжаць Перамогу. Болей »
У кнігу ўвайшлі лепшыя аповесці і апавяданні розных год, аб’яднаныя адной тэматыкай — маладзёжнай. Месца чалавека ў жыцці, яго станаўленне — галоўны напрамак кнігі. Болей »
Кніга складаецца з дзвюх частак: «Хранограф» і «Лёсам звязаныя з Гродна». У першай частцы ў храналагічным парадку падаецца гісторыя горада ад летапісных часоў да сучаснасці, а ў другой частцы ў алфавітным парадку са спасылкамі на адпаведныя старонкі першай часткі прыводзяцца біяграфічныя звесткі аб людзях, сваім жыццём і дзейнасцю звязаных з Гродна. Болей »
Кніга складаецца з дзвюх частак, якія арганічна дапаўняюць адна адну. Першая частка апісвае гісторыю Гродна з летапісных часоў да сучаснасці, а другая праз біяграфіі асоб, якія нагадваюцца ў першай, "размыкае" яе практычна на ўвесь свет. Слоўнік тэрмінаў і сінхраністычная табліца дапамогуць арыентавацца ў прасторы і ў часе. Упершыню прыведзена генеалогія гарадзенскіх князёў. Маецца іменны паказальнік на беларускай мове. Прызначана для к... Болей »
У кнігу сацыяльна актыўнага пісьменніка Васіля Якавенкі ўключаны выбраныя публіцыстычныя творы, напісаныя ім у гады пасля чарнобыльскай катастрофы. Яны прысвечаны як гэтай найвялікшай у свеце трагедыі, так і шматлікім пытанням экалогіі, маралі, этыкі, нацыянальнай культуры і духу беларускай супольнасці падчас крушэння ранейшых сваіх спадзяванняў і пераходу ў новыя варункі жыцця. Кніга выдадзена па заказу грамадскай арганізацыі Беларускі... Болей »