![]() |
![]() |
Творы Валянціны Коўтун добра вядомы чытачам не толькі Беларусі, але Украіны, Літвы, Расіі, іншых краін. Раман «Крыж міласэрнасці» ў еўрапейскай літаратуры — з'ява унікальная. Гісторыка-біяграфічная дылогія створана на аснове жыцця і творчасці славутай паэтэсы, сястры міласэрнасці пачатку стагоддзя Алаізы Пашкевіч (Цёткі). На старонках вострасюжэтнай кнігі ажывае шмат іншых знакамітых людзей пераломнай эпохі — Я. Купала, І. Франко, Э... Болей »
— Дэбютаваў я вершам „Дом” 1 красавіка 1973 года ў „Ніве”, калі быў вучнем першага класа Бельскага беларускага ліцэя. Друкаваўся ў альманахах Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”, у часопісе „Тэрмапілы”, які выдаецца гэтым аб’яднаннем, у „Беларускіх календарах” БГКТ, літаратурных часопісах Рэспублікі Беларусь, а таксама ў беларускім эміграцыйным друку ў Амерыцы і Нямеччыне. Выдаў тры томікі паэзіі: Лісты блакітных успамінаў (... Болей »
У чарговым зборніку паэта Эдуарда Акуліна «Крыло анёла» чытач знойдзе вершы для сур'ёзнага, удумлівага чытаньня. Паэзія Эдуарда Акуліна — рамантычная, шчырая, поўная эмацыянальнай чысьціні. Зборнік складаецца з дзвюх частак: «Па той бераг Сожа» і «На сподзе нябёсаў». Тут і вершы-прысьвячэнні, і вершы-роздумы. Тут разважаньні на рэлігійную тэму, пра існасць жыцьця, пра яго сэнс і месца чалавека ў сьвеце. Частка вершаў, трапіўшых у зборні... Болей »
Школьнік з Баранавіч Віталь Пятроўскі яшчэ толькі паступіў у тэхнічнае вучылішча, а пра яго адкрыццё ўжо ведалі вучоныя. Хлопчык прапанаваў механізм развядзення мастоў, якія прыводзяцца ў рух самой плынню ракі. Да гэтага ніхто ў свеце, апроч юнага вынаходніка, не дадумаўся... Пра адзін год з жыцця Віталя Пятроўскага і расказвае Галіна Васілеўская ў сваёй новай аповесці «Крылы». Болей »
Героі большасці апавяданняў — людзі сённяшняй вёскі ці тыя, што шывуць у горадзе, але не парываюць сувязі з месцам, дзе нарадзіліся і выраслі, змест апавяданняў — праца, штодзённыя клопаты і трывогі людзей за ўрадшай, за прыроду і чалавека, за будучыню. Болей »
Напісаны ў 1953-1956 гг. раман народнага пісьменніка Івана Шамякіна "Крыніцы" расказвае пра вялікія зрухі, якія адбыліся ў вёсцы. У цэнтры рамана - калгаснікі, вясковая інтэлітенцыя. Болей »
Ян Чыквін (па-польску Jan Czykwin; нарадзіўся 18 траўня 1940, Дубічы Царкоўныя, Гайнаўскі павет, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча) - беларускі паэт, які жыве ў Польшчы, гісторык беларускае й расейскае літаратуры, перакладнік, доктар гуманітарных навукаў, прафэсар, грамадзкі дзеяч. Скончыў русыстыку ў Варшаўскім Унівэрсытэце ў 1964. Ад 1969 навуковы супрацоўнік філіі Варшаўскага Ўнівэрсытэту ў Беластоку, у 1985-1997 - Варшаўскага Ўнів... Болей »
У кнізе расказваецца пра помнік фартыфікацыйнага мастацтва пачатку XIX стагоддзя - Бабруйскую крэпасць, чые сцены памятаюць і мужных рускіх салдат Айчыннай вайны 1812 года, і дзекабрыстаў, што тут служылі, і барацьбітоў супраць самадзяржаўя, якія сядзелі ў крапасных казематах. Падрабязна апісана гісторыя будаўніцтва крэпасці, яе арсенал і гарнізон, якімі яны былі ў XIX - пачатку XX стагоддзя. Чытач даведаецца аб трагічных падзеях часоў ... Болей »
Разглядаецца творчасць пісьмсннікаў Наталлі Арсенневай, Масея Сяднёва, Алеся Барскага, расказваецца пра спевака Данчыка, аналізуюцца публікацыі па мастацтвазнаўчай Скарыніяне, па праблемах культуры, мастацтва ў зборніках «Запісы», газеце «Ніва», даследуецца фальклор Беласточчыны. Выданне разлічапа на шырокае кола чытачоў. Болей »
Ужо Сервантэс — аўтар геніяльнага «Дон Кіхота» — выдатна выявіў тыя этычныя і эстэтычныя нормы і патрабаванні, якія пачыналі ўсё больш панаваць у працэс складвання капіталістычных адносін і якія, уласна кажучы, і абумовілі інтэнсіўнае развіццё жанра рамана. Трагікамічная гісторыя жыцця і прыгод «рыцара Ламанчскага» — гэта, з аднаго боку, кпіны з усяго ілюзорнага ў жыцці, што супярэчыць санчо-пансаўскаму "здароваму сэнсу", а з другога бо... Болей »