![]() |
![]() |
Гэтая кніжка паўстала на зломе эпохаў. Здавалася, што сыходзіла у нябыт савецкае панаваньне, а новая эпоха патрабавала зусім іншых палітычных правілаў. Беларускія палітычныя лідары мусілі стаць ня проста больш вядомымі, а больш адкрытымі. А з такой моцнай фігуры, як Зянон Пазьняк, камуністычная прапаганда пасьпела стварыць дэманічны вобраз. Вось з задачы лепшай рэпрэзэнтацыі Пазьняка і быў выдадзены зборнік ягоных публікацыяў пад назвай... Болей »
У новую кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўключана пяць аповесцей. Напісаны яны ў апошнія два гады — у наш складаны i супярэчлівы час нацыянальнага адраджэння i эканамічнага развалу. Сюжэтныя калізіі i вобразы людзей разгледжаны аўтарам у сучасным жыцці. Усе аповесці вострасюжэтныя, падзеі ў ix разгортваюцца дынамічна. Болей »
Беларуская паэзія, акрамя іншага, уяўляе цікавую, змястоўную кнігу Прыроды, арыгінальнае прачытанне якой і прапануецца ў гэтай кнізе. Аўтар раскрывае эстэтыка-філасофскі, духоўны і экалагічны змест пейзажнай лірыкі, паказвае, што пейзаж — актыўны сродак унутранага самавыяўлення і мастацкага светапазнання. Разглядаюцца вобразы прыроды, якія складаюць аснову нацыянальнай паэтычнай свядомасці. Кніга будзе карыснай пры вывучэнні пейзажнай л... Болей »
«Свет першы і апошні» - зборнік вершаў Яна Чыквіна – выкладчыка Беластоцкага універсітэта, старшыні Літаратурнага аб'яднання «Белавежа» - дапаўняе раней выдадзеныя творы аўтара. Лірыка Чыквіна прыцягвае сваёй шчымлівай тугой і светлай радасцю, якія арганічна спалучаюцца ў ягоных вершах. Філасофскія разважанні на будзённыя тэмы і тэмы маштабу сусвету раскрываюць перад намі ўражлівую і вельмі ранімую душу паэта. Чытаеш вершы і ўяўляеш аўт... Болей »
Імя Адама Міцкевіча добра вядома кожнаму высокаадукаванаму чалавеку на нашай планеце. Нарадзіла і ўзгадавала генія сусветнай літаратуры Наваградская зямля, якую ён апяваў праз усю сваю творчасць і верным ёй быў да канца дзён сваіх. Сталася так, што Беларусь, Літва і Польшча доўгі час былі пазбаўлены ўласнай дзяржаўнасці і гэта прадвызначыла спачатку змагарны, а потым трагічны выгнанніцкі шлях як самога Адама Міцкевіча, так і тысячай інш... Болей »
У фальварку Свіраны Віленскага павета нарадзіўся i гадаваўся да шасці гадоў слынны беларускі паэт Францішак Багушэвіч. Аднак да апошняга часу гэты куток не быў як след вывучаны нашымі краязнаўцамі ды літаратуразнаўцамі. Паэтава маленства, людское i прыроднае асяроддзе, дзе ён гадаваўся, гісторыя Свіранаў i суседніх з імі мясцін — усё трапляе ў поле зроку даследчыка, які расказвае пра гэта ў кнізе, што дапаўняе папярэднія выданні — «Кушл... Болей »
Новы раман вядомага пісьменніка Генрыха Далідовіча «Свой дом» заканчвае трылогію «Гаспадар-камень». У цэнтры аўтарскай увагі — драматычныя падзеі 1918 года, калі ўтпарылася беларуская дзяржаўнасць. зараджалаея рэспубліка. Сярод герояў рамана — вядомыя імёны: Зм. Жылуновіч, А. Чарвякоў, А. Мяснікоў, I. Сталін і іншыя. Аўтар выкарыстаў шмат новых архіўных матэрыялаў, якія нямала часу знаходзіліся ў спецеховах. Болей »
Захоплена і аб'ектыўна расказваецца пра жыццё і дзейнасць выдатнай беларускай жанчыны-асветніцы XII стагоддзя Еўфрасінні Полацкай. Асаблівая ўвага звернута на яе ролю ў асветніцтве роднага народа, на тое, як праз стаголдзі самаахвярны лёс Еўфрасінні Полацкай стаў сімвалам нацыянальнай трываласці і самасвядомасці. Болей »
Ян Чыквін (па-польску Jan Czykwin; нарадзіўся 18 траўня 1940, Дубічы Царкоўныя, Гайнаўскі павет, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча) - беларускі паэт, які жыве ў Польшчы, гісторык беларускае й расейскае літаратуры, перакладнік, доктар гуманітарных навукаў, прафэсар, грамадзкі дзеяч. Скончыў русыстыку ў Варшаўскім Унівэрсытэце ў 1964. Ад 1969 навуковы супрацоўнік філіі Варшаўскага Ўнівэрсытэту ў Беластоку, у 1985-1997 - Варшаўскага Ўнів... Болей »
У кнізе падаюцца чатырнаццаць свят і абрадаў беларусаў, многія з якіх - упершыню. Найбольш разгорнута прадстаўлены асноўныя з іх: Вялікдзень, Купалле, Дзяды, Каляды. Даюцца метадычныя парады па арганізацыі іх святкавання, рэкамендуецца адпаведная літаратура. Болей »