![]() |
![]() |
Дзве аповесці — «Лета ў Калінаўцы» і «Добры дзень», школа!» — склалі новую кнігу М. Гамолкі. Гэтыя творы, кожны паасобку, выдаваліся раней. Аднак тэматыка іх, праблемы, якія ўзнімае аўтар, засталіся актуальнымі і сёння. Праца, вучоба, сяброўства, шчырасць ва ўзаемаадносінах, адказнасць за свае паступкі, мужнасць у горы — вось пра што вядзе свой мастацкі расказ пісьменнік. На беларускай мове кожная з аповесцей выдаецца другі раз. Болей »
Имя президента страховой компании "Вест АСКО" Сергея Шуракова в деловом мире известно многим. Не новичок он и в поэзии. Литературные встречи, творческие вечера, конкурсы авторской песни, публикации... И главное во всём этом - его стихи, в которых так удачно сочетаются любовная лирика и философское видение мира. / Что человеку вспоминается чаще всего? Наверное, детство. Как бегали со сверстниками по полевой дороге за земляникой и жгли ку... Болей »
Жывое, непасрэднае адчуванне роднай прыроды, любоў да людзей працы, захапленне гераічным і мужным — такія асноўныя тэмы новага зборніка паэтэсы. Болей »
Гэта кніга адкрывае новае імя ў гісторыі беларускай літаратуры і культуры «нашаніўскага» перыяду — М. Арла (Сцяпана Язэпавіча Пятэльскага, 1890—1918), паэта, перакладчыка, публіцыста, творчасць якога высока цаніў М. Багдановіч. У яе ўвайшло ўсе лепшае з творчай спадчыны пісьменніка. Болей »
Кніга «Лірыка і сатыра» складаецца з двух раздзелаў. У першы ўваходзяць санеты, у другі — байкі. Санеты як класічны від лірычнай паэзіі перадаюць хвалюючыя пачуцці кахання, філасофскую сутнасць чалавечага быцця. Байкі паказваюць негатыўныя з’явы нашай рэчаіснасці. Болей »
Алесь Барскі (Аляксандр Андрэевіч Баршчэўскі) жыве ў Польшчы. Ён прафесар Варшаўскага ўніверсітэта, з'яўляецца старшынёй Таварыства польска-беларускай дружбы. Новы яго паэтычны зборнік склалі вершы аб дружбе, каханні, любові да родных мясцін. Болей »
Яшчэ адносна нядаўна, у 50-я гады ХХ-стагоддя практычна не было іншай сувязі паміж людзьмі, якія жылі далёка адзін ад аднаго, як толькі традыцыйная паштовая сувязь. Дарэчы, у даследаваннях гісторыкаў перыяду не толькі ХХ ст., але і ранейшых часоў, значнае месца адводзіцца карэспандэнцыям. Таму што пісьмо гэта не толькі паведамленне пра надзённыя справы, але яшчэ і абмен думкамі, меркаваннямі. У лістах часам сабраны ўвесь унутраны свет, ... Болей »
— Дэбютаваў я вершам „Дом” 1 красавіка 1973 года ў „Ніве”, калі быў вучнем першага класа Бельскага беларускага ліцэя. Друкаваўся ў альманахах Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”, у часопісе „Тэрмапілы”, які выдаецца гэтым аб’яднаннем, у „Беларускіх календарах” БГКТ, літаратурных часопісах Рэспублікі Беларусь, а таксама ў беларускім эміграцыйным друку ў Амерыцы і Нямеччыне. Выдаў тры томікі паэзіі: Лісты блакітных успамінаў (... Болей »
Газэта, як вядома, жыве адзін дзень. Аднак назіраньні аўтара над рэчаіснасьцю, яе асэнсаваньне, асабістыя высновы робяць публікацыі адметным дакумэнтам часу. У тэкстах С. Астраўцова адлюстраваны дзеі краіны ад часу атрыманьня незалежнасьці да апошніх дзён. Адметнасьць кнігі ў тым, што агульнабеларускія падзеі паказаны праз гарадзенскія «акуляры». 3 гледзішча назіральніка, які знаходзіцца на беларуска-польска-літоўскім памежжы. Апроч гэт... Болей »
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова паэтэса Валянціна Коўтун уключыла ў гэтую кнігу лепшыя вершы і паэмы з раней выдадзеных кніг. Яе лірыка, пранізаная святлом высокіх духоўных парыванняў, звернутая да самых тонкіх інтымных пачуццяў, прыцягвае ўвагу чытачоў сваім імкненнем асэнсаваць незвычайныя драматычныя лёсы выдатных паэтаў-бунтароў розных эпох: Байрана, Цёткі, Купалы. Праз багатую сімволіку і метафарычнасць паэтэсе ўда... Болей »