Быкаў Васіль, Пакахай мяне, салдацік

Пакахай мяне, салдацік

Аповесці, апавяданні

Быкаў Васіль

Кнігу народнага пісьменніка Васіля Быкава (1924—2003) складаюць аповесці і апавяданні, напісаныя ў розныя гады. Болей »


pdf
Савік Лідзія, Пакліканыя

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа

Савік Лідзія

У кнізе аналізуюцца здабыткі беларускіх пісьменнікаў у далёкім замежжы. Акрамя агульнага ўступнага раздзела чытач глыбей пазнаёміцца з жыццём і творчасцю паэтаў Н. Арсенневай, У. Дудзіцкага, Я. Золака, Х. Ільляшэвіча, М. Кавыля, У. Клішэвіча, Р. Крушыны, А. Салаўя, М. Сяднева. Для ўсіх, хто цікавіцца беларускай паэзіяй, гісторыяй літаратуры і культуры. Болей »


Арабей Лідзія, Паласа дажджу

Паласа дажджу

Аповесць, апавяданні, малюнкі з падарожжа

Арабей Лідзія

Аповесць «На крыжавых пуцінах» расказвае пра цяжкі лёс маладога чалавека, скалечанага вайной, пра пошукі ім шчаспя, кахання, свайго месца ў жыцці. У апавяданнях — і сённяшні дзень, і падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Эсэ «Дзень добры вам...» — пра Героя Савецкага Саюза Дзмітрыя Міхайлавіча Карбышава, пра тыя дні, што звязалі яго з Беларуссю. У малюнках з падарожжа — уражанні ад паездак у Японію, вакол Еўропы, у Канаду і ЗША. Болей »


Нікалаеў Мікола, Палата кнігапісная

Палата кнігапісная

Рукапісная кніга на Беларусі ў X-XVIII стагоддзях

Нікалаеў Мікола

Кніга маладога даследчыка-кнігазнаўцы ўводзіць чытача ў багаты і амаль невядомы нам свет беларускай рукапіснай кнігі X — XVIII стст. У кнізе напісанай на матэрыялах даследавання раскіданай па свеце спадчыны нашай кніжнай культуры, разглядаюцца а6ставіны ўзнікнення, рэпертуар, мастацкае афармленне рукапіснай кнігі Беларусі, асяроддзе чытачоў і заказчыкаў. Багаты ілюстрацыйны матэрыял дае ўяўленне пра высокі ўзровень мастацкага выканання ... Болей »


pdf
Несцярчук Леанід, Палацы, паркі, замкі Баранавіцкага раёна

Палацы, паркі, замкі Баранавіцкага раёна

Гісторыя, стан, перспектывы

Несцярчук Леанід

Ілюстраванае навукова-папулярнае выданне «Палацы, паркі, замкі Баранавіцкага раёна» з серыі «Архітэктурная спадчына Берасцейшчыны» закранае праблемы гісторыі, стану, аднаўлення, выкарыстання і папулярызацыі палацаў, паркаў, сядзіб і замкаў на тэрыторыі сучаснага Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы. Кніга рэкамендуецца работнікам культуры, адукацыі і аховы прыроды, даследчыкам і прыхільнікам аднаўлення гісторыка-культурнай спадчыны. Болей »


Ляхоцкі Францішак, Палессе

Палессе

Ляхоцкі Францішак

“Францішак Ляхоцкі (1899 – 1987), школьны інспектар, нарадзіўся ў Пружанах. Бязлітасны лёс двойчы ў жыцці застаўляў яго пакідаць родную старонку. Першы раз у 1915 годзе з бацькамі быў вымушаны блукаць па Расіі, а другі – у час Другой сусветнай вайны, калі савецкае войска заняло ўсходнюю частку Польшчы. Тады ён быў арыштаваны і сасланы ў лагер, а яго сям’я ў складзе 6 чалавек у час масавай дэпартацыі 1940-41 гг. была вывезена ў Казахстан... Болей »


Аўрамчык Мікола, Палон

Палон

Аповесць

Аўрамчык Мікола

Першую кнігу прозы вядомага паэта Міколы Аўрамчыка «У падзямеллі» ў свой час прыхільна сустрэлі чытачы і крытыка. У новай аповесці «Палон» аўтар піша пра перажытае, пра сваіх таварышаў, на чые маладыя плечы лёг цяжар страшэннай вайны — жорсткія баі, акружэнне, палонг голад і здзекі ў фашысцкім лагеры. Праўдзіва, усхвалявана апавядае аўтар пра маральнае супрацьстаянне сваіх персанажаў ворагу, пра іх змаганне за чалавечую годнасць. Болей »


pdf
Куляшоў Аркадзь, Паміж наступным i былым

Паміж наступным i былым

Вершы, паэмы

Куляшоў Аркадзь

У гэтай кнізе народнага наэта Беларусі Аркадзя Куляшова (1914—1978) чытач знойдзе лепшае з творчай спадчыны выдатнага пісьменніка, які ўзбагаціў нашу літаратуру рамантычна адухоўленай, высокаметафарычнай, напоўненай багаццем філасофскіх вобразна-асацыятыўных сувязей i адначасова ў найвышэйшых сваіх праявах глыбока інтымнай, прапушчанай праз жывое трапяткое сэрца паэзіяй. Болей »


pdf
Мацяш Ніна, Паміж усмешкай і слязой

Паміж усмешкай і слязой

Вершы і паэмы (1962-1992)

Мацяш Ніна

Усё жыццё Ніны Мацяш праходзіла менавіта паміж усмешкай і слязой. З юнацкіх гадоў прыкаваная да інвалідзскага вазка, змагалася з хваробаю, не паддаючыся псіхічна, бо фізычна магла толькі адацца на ласку лёсу. Жыццялюбівая і жыццярадасная была апірышчам для усіх, хто быў вакол яе. Рэдка здаралася бачыць сум у яе вачах, і ніколі не было чуваць нараканняў на жыццё, на лёс, на быт. Але гэта зусім не азначае, што не было хвілін адчаю, што не... Болей »


Памятная кніга 1950-1975

Памятная кніга 1950-1975

Падчас Другой сусьветнай вайны падзеі разгарнуліся так, што ў канцы Беларусь зноў была акупавана Савецкай Расеяй. Каб захаваць сваё жыцьцьё і ўнікнуць тэрору, многія беларусы пакінулі родную зямлю і пайшлі на эміграцыю з тым, каб вызвольную барацьбу працягваць далей. Пасяліўшыся ў Вольным Сьвеце, беларуская эміграцыя пачала арганізоўваць ня толькі свае культурна-грамадзкія арганізацыі. Згодна слоў Сьв. Пісьма, усё на зямлі адбываецца па... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140]   Наступная   Апошняя