be

Каталёг MiOKB

Сэрцам роднага слова краніся

Сэрцам роднага слова краніся


Змешчаная падборка вершаваных твораў падае вобраз аднаго з самых вялікіх культурных здабыткаў беларускага народа — роднай мовы. Адрасуецца вучням старэйшых класаў, выкладчыкам і ўсім прыхільнікам беларускай мовы.... Болей »

Сябрынка

Сябрынка

Падручнік па беларускай мове для 4 класа
Ясіньска-Соха Тэрэса

Мне радасна,што на каменні Знаёмай прызбы, з сосен новых, Пастаўлен дом. Зары праменні, Прарваўшчся праз сад вішнёвы, На шыбах ,быццам зайчаняты, Гуляюць,скачуць. Сярод хаты - Стол для частунку,для бяседы, А на сцяне - рог паляўнічы І стрэльбіна старога дзеда, І побач - з кнігамі паліца. Я... Болей »

Сябрьіна

Сябрьіна

Лірыка
Камейша Казімір

Новая кніга лірыкі К. Камейшы — гэта кніга дарог. Адны з іх вядуць у братнюю Літву, другія — да падножжа Каўказа, трэція — у сонечны Крым. А самыя дарагія шляхі-пуцявіны скрыжаваліся на роднай беларускай зямлі, у блізкім сэрцу паэта краі — пушчанскай Налібоччыне.... Болей »

Сягоньня

Сягоньня


Арсеньнева Натальля

Genehmigt vom Generalkommissar für Weissruthenien I Pro Si Sz Minsk 13. XII. 1943. 5,000 Stck. Papier: Ostland Faser G. m. b. H. Minsk. Druck und Broschierung: Druckerei „Auschra“. Wilna. Schul - und Jugendverlag in Minsk.... Болей »

Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі XVI—XVIII стст.
pdf

Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі XVI—XVIII стст.


Голубеў Валянцін

Пасьля аднаўленьня незалежнасьці на пачатку 90 гадоў мінулага стагодзьдзя беларуская гісторыяграфія перажыла “росквіт” дасьледваньняў беларускай гісторыі. Тое, пра што маўчалі і цэнзуравалі цягам 70 гадоў савецкай улады пабачыла белы сьвет і адпаведна якраз на той час прыйшліся асноўныя дасьледваньні... Болей »

Сяргей Грахоўскі

Сяргей Грахоўскі

Вядомы і невядомы

У кнізе — творы Сяргея Грахоўскага, якія не ўключаліся ў ніводную з ягоных прыжыццёвых кніг. Да глыбіні душы ўзрушваюць артыкулы-ўспаміны пра трагічныя лёсы творцаў у 1930-я, пра асабіста перажытае паэтам у ГУЛАГаўскім пекле. Шмат новага пра гісторыю Бацькаўшчыны «даведаецца чытач з элегіі «Мястэчка... Болей »

Сярод белых эстонскіх начэй

Сярод белых эстонскіх начэй


Дзехцярук Уладзімер

У невялічкім гарадку Ківіылі, што раскінуўся на паўночна-усходнім узбярэжжы Балтыйскага мора ў Эстоніі жыве, працуе і піша свае вершы і апавяданьні цікавы чалавек Уладзімер Дзехцярук. Нарадзіўся ён ў 1953 годзе ў вёсцы Повіць Кобрынскага раёна Берасцейскай вобласці. Цеплыня бацькоўскіх адносін, разнастайнасьць... Болей »

Сярод ночы

Сярод ночы

Аповесці, апавяданні
Арабей Лідзія

Кнігу «Сярод ночы» складаюць аповесці «Сярод ночы», «На другой зіме вайны» і цыкл апавяданняў «Памяць». У аповесцях расказваецца аб жыцці на часова акупіраванай фашыстамі беларускай зямлі, аб барацьбе простых людзей з захопнікамі, аб іх стойкасці і мужнасці. Раны, нанесеныя вайною, баляць яшчэ і сёння... Болей »

Сярэбраная табакерка

Сярэбраная табакерка

Апавяданні, казка
Бядуля Змітрок

Літаратурная спадчына Змітрака Бядулі з’яўляецца каштоўным укладам у гісторыю беларускай літаратуры. Простыя і паэтычныя творы вызначаюцца яркасцю і сакавітасцю мовы. У зборнік «Сярэбраная табакерка» ўвайшлі аднайменная казка і апавяданні: «Пяць лыжак заціркі», «Малыя дрывасекі» і іншыя.... Болей »

Сярэбраны яздок
pdf

Сярэбраны яздок

аповесць, апавяданні, замалёўкі, гумарэскі
Яновіч Сакрат

Як толькі перастаў я поўзаць малечаю па хаце i пачаў хадзіць, памятаю акно. Яно вабіла мяне святлом i таемнымі гукамі. Даставаўся я да яго з бядою, але неадступна. Ужо прадчуваў i нават разумеў, што свет не канчаецца ў сенях, i аднекуль заходзяць да нас людзі, цёткі з дарункамі цукеркаў. Мне вельмі хацелася... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org