- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Толькі 24 гады пражыў здольны белетрыст, крытык і публіцыст Мечыслаў Бабровіч (1891 —1915), вядомы ў літаратуры па псеўданіме Лявон Гмырак. За тры гады да гібелі на вайне ён апублікаваў у «Нашай ніве» і блізкіх да яе выданнях свае творы, якія ўвайшлі ў гэтую першую кніжку пісьменніка. У іх таленавіта... Болей »
У гэтай кнізе аднаго з выдатнейшых дзеячаў у гісторыі беларускай культуры Максіма Гарэцкага (1893—1938) чытач знойдзе лепшае з творчай спадчыны цікавага і непаўторнага беларускага пісьменніка, які ўзбагаціў нашу літаратуру глыбокай сацыяльнай і філасофскай праблематыкай, багатым інтэлектуальна-духоўным... Болей »
У дадзенае выданне ўваходзяць аповесць «Дзве душы», апавяданні, п’еса «Жартаўлівы Пісарэвіч», літаратурна-крытычныя і публіцыстычныя артыкулы, эпісталярная спадчына пісьменніка. У літаратурным каментарыі ўпершыню даецца навуковая ацэнка матэрыялу, які змешчаны ў кнізе.... Болей »
У гэтым выданні ўпершыню найбольш поўна прадстаўлена творчая спадчына вядомага дзеяча беларускай культуры, першага народнага артыста БССР Уладзіслава Галубка. Кнігу складаюць драматычныя творы, апавяданні, вершы, публіцыстычныя артыкулы. Выданне прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння пісьмен-ніка.... Болей »
У кнізе найбольш поўна сабрана ўсё лепшае, зробленае за нядоўгае жыццё (1909—1937) адным з самабытных празаікаў 20-х — пачатку 30-х гадоў Лукашом Калюгам (Канстанцінам Пятровічам Вашынай). Непаўторна арыгінальны стыль, тонкае псіхалагічнае майстэрства робяць яго аповесці «Ні госць ні гаспадар», «Нядоля... Болей »
Карусь Каганец (сапраўднае прозвішча — Казімір Карлавіч Кастравіцкі) сваю радаслоўную вёў з даўняга баярскага роду: бацька быў раднёю Міхаіла-Апалінарыя Кастравіцкага, дзеда выдатнага французскага паэта Гійома Апалінэра. Выдатны беларускі грамадскі дзеяч, драматург, паэт, празаік, дзіцячы пісьменнік... Болей »
Альгерд Абуховіч (1840—1898) — адна з самых каларытных постацяў беларускай літаратуры XIX стагоддзя. Нарадзіўшыся ў радавітай дваранскай сям’і, ён, аднак, становіцца «мужыцкім» пісьменнікам, удзельнічае ў паўстанні 1863 года, адбывае катаргу ў Сібіры. Кніга выдаецца да 150-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.... Болей »
Вінцэнт-Якуб (Вікенцій Іванавіч) Дунін-Марцінкевіч (4 лютага 1808, фальв. Панюшкавічы, Бабруйскі павет, Расійская імперыя — 29 снежня 1884, Люцынка, Мінскі павет, Расійская імперыя, цяпер Валожынскі раён Мінскай вобласці; псеўданім Навум Прыгаворка) — беларускі драматург, паэт, тэатральны крытык. Заснавальнік... Болей »
Імя Янкі Журбы з'явілася ў газеце «Наша ніва» ў той час, калі з яе старонак ужо шырока гучаў голас Я. Купалы і Я. Коласа. Першы верш паэта «На беразе Дзвіны» быў надрукаваны «Нашай нівай» у 1909 г., і гэтая публікацыя стала дэбютам маладога паэта. У 1906-1909 гг. Я. Журба вучыўся ў Глухаўскім настаўніцкім... Болей »