- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У зборнік Выбранага вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Карызны ўвайшлі лепшыя вершы, паэмы, песні з ранейшых зборнікаў «Край мой сінявокі» (1963), «Жураўліны досвітак» (1969), «Святло ліўня» (1972) і інш. Творы паэта прасякнуты лірызмам, душэўнай цеплынёй... Болей »
Вершам і паэмам, што ўвайшлі ў аднатомнік вядомага беларускага паэта Анатоля Вярцінскага, уласцівы высокі грамадзянскі пафас, філасафічнасць, услаўленне духоўнай велічы чалавека, маральных каштоўнасцей жыцця.... Болей »
У рамане маладога празаіка адлюстроўваюцца гістарычныя падзеі мінулага Беларусі пачатку XVI стагоддзя: набегі крымскіх татар, аблога імі Слуцка, перамога літоўска-беларускіх войск над татарамі пад Клецкам, паўстанве беларускай шляхты на чале князя Глінскага супраць караля Жыгмонта. У цэнтры рамана вобраз... Болей »
«Храм і верш». Праваслаўныя святыні Усходняй Польшчы і беларуская духоўная паэзія. Выдадзена па бласлаўленню Яго Высокапраасвяшчэнства Архіепіскапа Беластоцкага і Гданьскага Савы.... Болей »
Трэццяе, перапрацаванае і дапоўненае выданне з серыі “Энцыклапедычная бібліятэчка "Беларусь"”, якое ўпершыню выйшла ў 1982 годзе. У кнізе ў храналагічнай паслядоўнасці выкладзены факты і падзеі, якія мелі месца ў гісторыі Беларусі з часоў глыбокай старажытнасці да нашых дзён. Прафесійным гісторыкам... Болей »
Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лёс дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — іх бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы і шанаваць.... Болей »
У сучаснай беларускай прозе раман Уладзімера Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" займае асаблівае месца. Яго адметнасьць вызначаецца ня толькі навной жыцьцёвага і гістарычнага матэрыялу, але і арыгінальнасьцю вобразнага ўвасабленьня падзеяў далёкай мінуўшчны, уменьнем пераасэнсаваць іх з пазыцыяў... Болей »
Асобныя апавяданні пісьменніцы Алены Сямёнаўны Васілевіч пра радасць і цяжкасці жыцця... Прапануецца дзецям-школьнікам.... Болей »
Аповеды, сабраныя ў кнізе чытаюцца лёгка, але пакідаюць у душы сум, сум па тым, што адыходзіць, што прамінае, што, спяшаючыся паспець за поступам цывілізацыі, губляем. Пры чым губляем назаўсёды і беспаваротна. Беларуская падляшская вёска з жыхарамі, якія лічаць сябе праваслаўнымі, а ў сэрцах хаваюць... Болей »
Цвінтар — пляц перад Храмам. Цераз гэты пляц да алтарных прыступкаў — некалькі дзесяткаў крокаў... Вершы Валянціны Аксак звернутыя да тых чытачоў, у чыім жыцці Каляды й Вялікдзень — не этнаграфія ў гарадской кватэры, а дзве брамы, цераз якія ўваход на цвінтар і выхад з Храма. Адсюль — лучнасць зямнога... Болей »