be

Каталёг MiOKB

Чалавек напрадвесні

Чалавек напрадвесні

Расказ пра Максіма Багдановіча
Бярозкін Рыгор

Гэта кніга — нарыс пра складаны і нялёгкі лёс Максіма Багдановіча, таленавітага беларускага паэта. Аўтар знаёміць чытача з творчым шляхам пісьменніка, прасочвае вытокі яго творчасці, спыняецца на духоўнай эвалюцыі самабытнага таленту, раскрывае сутнасць яго наватарскіх пошукаў у паэтычным майстэрстве.... Болей »

Чало і век
pdf

Чало і век

Кніга паэзіі
Панізьнік Сяргей

Новая кніга Сяргея Панізmніка — спроба раскрыць праз думкі i пачуцці сучасніка духоўны змест сённяшняга дня. У зборніку — вершы аб грамадзянскім i салдацкім абавязку, пра подзвіг абаронцаў краіны ў час фашыстоўскай навалы, пра той пезгасальны агонь, які запалены нашчадкамі ў памяць герояў.... Болей »

Чарадзей сёмага веку Траяна
pdf

Чарадзей сёмага веку Траяна

Усяслаў Полацкі
Тарасаў Сяргей

У кнізе апавядаецца пра аднаго з самых славутых беларускіх князёў — Усяслава Брачыславіча (1044-1101), які быў, па сутнасці, заснавальнікам беларускай дзяржаўнасці. Для шырокага кола чытачоў. Паміж намі, сённяшнімі, і тымі далёкімі, прыхаванымі смугою сівой даўніны продкамі пралягло дзевяць стагоддзяў.... Болей »

Чарнавікі...
pdf

Чарнавікі...

Паэзія
Папека Мікола

Мікола Папека - яскравы прадстаўнік сучаснай, пошукавай паэзіі. I невыпадкова вершы, што ўключыў у свой першы зборнік, назвау «чарнавікамі». Аўтар ня церпіць гладкапісу, закругленасьці, шматслоўя - тым самым запрашае чытача да сатворчасьці.... Болей »

Чарнічка

Чарнічка

Апавяданні
Гарэцкі Максім

Ці бывае так, што чалавек на працягу ўсяго жыцця быў шчаслівы? Альбо хоць так: сёння — бяда-гора; але ж заўтра — шчасце; паслязаўтра — любоў?.. Ці гэтая супярэчлівасць існуе ў душы чалавека кожнае імгненне і ўсе жыццё? На гэта проста і пераканана адказвае беларускі пісьменнік Максім Гарэцкі ў сваіх творах.... Болей »

Чарнобыль: погляд праз десяцігоддзе

Чарнобыль: погляд праз десяцігоддзе


Кніга прымеркавана да 10-годдзя Чарнобыльскай катастрофы. У ёй выкладзены найважнейшыя аспекты вынікаў Чарнобыльскай катастрофы для Беларусі, Асвятляюцца яе сацыяльна-эканамічныя вынікі, экалагічныя наступствы, дэмаграфічныя і медыка-псіхалагічныя аспекты, пытанні права, захавання гісторыка-культурнай... Болей »

Чарпак Вялікай Мядзведзіцы

Чарпак Вялікай Мядзведзіцы


Кандрусевіч Аркадзь

Гэта кніга пра нялёгкі лёс таго пакалення, крылы якога апаліла вайна. Героі апавяданняў А. Кандрусевіча па-свойму сустракаюць тыя цяжкасці, што выпадаюць на іх долю. Адны — перамагаюць іх, другія — не вытрымліваюць, губляюцца перад бурнай плынню жыцця.... Болей »

Час збіраць камяні

Час збіраць камяні

Вершы і паэмы
Аўласенка Генадзь

Зборнік «Час збіраць камяні» складаецца з вершаў і паэм на розныя тэмы, асноўныя з якіх — сапраўднае і мінулае нашай Радзімы, Чарнобыль, прыгажосць роднай прыроды, каханне, пошукі сэнсу жыцця. Шчырыя паэтычныя радкі даносяць да чытачоў думкі і пачуцці аўтара, запрашаюць разам паразважаць над вечнай праблемай... Болей »

Час трывогі і надзеі
pdf mp3

Час трывогі і надзеі

Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны ў пасляваенны перыяд (1944-1956)

Час трывогі і надзеі – апошняя, чацвёртая кніга з серыі “Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны”. Заключная кніга тэтралогіі ахоплівае пасляваенны перыяд ад 1944 да 1956 года. Як і папярэднія часткі цыклу, асновай матэрыялаў, сабраных у кнізе з’яўляюцца ўспаміны жыхароў Падляшша, запісаныя журналістамі... Болей »

Час, калі пусцеюць сядзібы

Час, калі пусцеюць сядзібы

Раман
Абіжус Ёнас

Раман «Час, калі пусцеюць сядзібы» (Ленінская прэмія 1976 г.) прысвечаны народным лёсам у паваротныя моманты гісторыі. Дзеянне рамана адбываецца ў 1941—1944 гадах. Літва перажывае чарговую хвалю перамен — падзенне ўрада Сметаны, усталяванне савецкай улады і годам пазней — акупацыю войскамі гітлераўскай... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org