- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У папулярнай форме апавядаецца пра асветніцу, адну з самых адукаваных жанчын Еўропы XII стагоддзя Ефрасінню Полацкую. Пастрыгшыся ў юнацтве ў манастыр, яна не хавалася за яго сценамі — адчыняла школы і скрыпторыі, была збіральніцай і апякункаю талентаў, брала чынны ўдзел у грамадска-палітычным і... Болей »
Новая кніга вершаў Сяргея Грахоўскага— своеасаблівы лірычны дзённік роздумаў, хваляванняў, радасцей і трывог апошняй пары. У вершах жыве памяць рамантычнай і суровай маладосці, непарыўная сувязь з зямлёю бацькоў, сцвярджаюцца прынцыпы маральнай годнасці і чысціні, чуцён пульс нашага часу. Паэма «Ростань... Болей »
У аповесді «Асобая зона» аўтар (нар. у 1938 г. на Міншчыне) уваскрашае драматычныя падзеі застойнага часу. Прафсаюзная актывістка Люська Арціменя горача закахалася ў былога турэмнага ахоўніка Мамантава і ўладкоўвае яго на завод... Гераіня аповесці «Абвінавачанне ў забойстве» — журналістка Шура Гараўская... Болей »
Прадстаўляць аўтара гэтага зборніка, думаю, будзе лішнім. Вядомы ён па шматлікіх зборніках паэзіі, па п’есах, па перакладах. Анатоль Вярцінскі – творца, вершы якога сталі песнямі. Новы зборнік, як сама назва гаворыць, сабраў пад адной вокладкай вершы розных гадоў, асобныя радкі, якія складаюцца ў цэласць.... Болей »
Гэтую кнігу Алесь Бяляцкі планаваў выдаць да свайго 50-годзьдзя. У 2011 годзе ён пачаў зьбіраць тэксты, якія пісаў, пачынаючы з 80-х гадоў ХХ стагодзьдзя, - тэксты па гісторыі беларускай літаратуры, крытыка, успаміны пра беларускіх пісьменьнікаў, эсэ (да гэтага ў Алеся Бяляцкага ўжо выходзілі кнігі -... Болей »
Таццяна Барысюк нарадзiлася 18 кастрычнiка 1971 года ў Мiнску. Пасля сярэдняй школы й Мiнскага педвучылiшча скончыла фiлфак БДУ i аспiрантуру Iнстытута лiтаратуры iмя Янкi Купалы НАН Беларусi, дзе працуе малодшым навуковым супрацоўнiкам. Вершы Т. Барысюк друкавалiся ў часопiсах «Першацвет», «Маладосць»... Болей »
Жарты, анекдоты, смех аўцюкоўцаў вядомы цяпер ці не ўсяму свету. Паміж Малымі і Вялікімі Аўцюкамі, старажытнымі паселішчамі беларускіх габраўцаў, праходзяць Усебаларускія фестывалі народнага гумару. Пісьменнік Уладзімір Ліпскі, з лёгкай рукі якого пачалося ўзнясенне аўцюкоўскіх гумарыстаў, падрыхтаваў... Болей »
Гэтая кніга з серыі «Людзі беларускай навукі» прысвечана жыццю і дзейнасці братоў Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх — вядомых дзеячаў нацыянальнага адраджэння Беларусі. Прыведзены архіўныя матэрыялы КДБ пра іх арышты. Для шырокага кола чытачоў.... Болей »
Мой унук Эрнік, першы кавалер дзіцячага садка, закахаўся ў суседку, вучаніцу першага класа. Закахаўся безнадзейна. Старэйшая на два гады суседка не хоча бавіцца з ім. — Што рабіць? — сумуе малы. — Кінь задаваку, — стараюся вывесці яго з хлапечай хандры. — Вунь, у пясочніцы, колькі харошых дзяўчатак.... Болей »
Кніга лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра Уладзіміра Ягоўдзіка — своеасаблівая і вельмі цікавая энцыклапедыя для дзяцей і іх бацькоў. У кнізе расказваецца пра кветкі, ягады і грыбы, што растуць на Беларусі, а таксама пра птушак, жывёл і вадзяную жыўнасць, якія сустракаюцца на нашай зямлі. Завяршаюць... Болей »