- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новую кнігу Анатоля Вярцінскага «Ветрана» склалі творы апошняга часу. Гэта вершы аб тым, што непасрэдна перажыта, заўважана, асэнсавана паэтам, гэта лірычны роздум пра сённяшні дзень, пра маральныя каштоўнасці жыцця, пра шчасце і каханне, пра складаныя ўзаемаадносіны ўнутранага і вонкавага свету чалавека... Болей »
Цёплай ласкай авеяны, Ты дайшоў да душы, Мілы, ціхі «Пут, веіні», Што пяюць латышы. Мы за рукі ўзяліся, Шмат даверлівых рук, Рыга з Мінскам сышліся, Выйшлі разам на круг. Хай не ведаем мовы, Толькі ўсе нам радней Сэрцу блізкія словы: Ветрык, вей! На паляне вяселай Разаслалі абрус, Водзяць песню наўкола... Болей »
Паэтычны зборнік уключае лепшыя творы вядомых беларускіх паэтаў П. Броўкі, М. Танка, П. Панчанкі, А. Вялюгіна, Р. Барадуліна і інш. Вершы і паэмы прысвечаны У. І. Леніну, Камуністычнай партыі, рэвалюпыі.... Болей »
Юрка Баена - тыповы сын беларускае вёскі ў Польшчы. Нарадзіўся 24 сакавіка 1957 года ў вёсцы Мокрае Бельскападляскага павета. Прыйшоў ён на свет у добры час. Польшча гэтага перыяду павольна пазбаўлялася залежнасці ад Савецкага Саюза. Новы кіраўнік Польскае дзяржавы У.Гамулка адыйшоў ад прымусовае калектывізацыі... Болей »
У кнізе сабраны артыкулы, выступленні, інтэрв'ю акадэміка Р. Г. Гарэцкага за апошнія пяць гадоў. Некаторыя матэрыялы друкуюцца ўпершыню. У іх — роздум пра дзяр'жаўнасць, незалежнасць, дэмакратыю, нацыянальнае адраджэнне Беларусі, становішча беларускай мовы, развіццё культуры, навукі, адукацыі, успаміны... Болей »
У новай кнізе паэт застаецца верным стрыжнявой тэме сваёй творчасці — любові да Радзімы, бацькоўскай зямлі, вернасці запаветам папярэдніх пакаленняў. Многія старонкі зборніка прысвечаны беларускай прыродзе. Чалавек і Прырода — вось дзве сілы, дзве вялікія вяршыні, якія не могуць існаваць паасобку, асабліва... Болей »
Многія тысячы кіламетраў пераадолелі беларускія пісьменнікі і публіцысты, каб стварыць гэту кнігу. Чытачы знойдуць у ёй усхваляванае слова пра Расію і Туркменістан, Эстонію і Казахстан — пра ўсе братнія рэспублікі, што ствараюць непарушны Саюз савецкіх народаў.... Болей »
Свой «новы сусвет» малады паэт Андрэй Аляксандраў прыдумаў сам, і гэты сусвет «вісіць люстраною кропляй над пашчай нябыту». Надзіва, усё вельмі проста. Для таго, каб трапіць у абладу высокіх пачуццяў і рамантычна-ўзнёслых летуценняў, творца «моўчкі здзьмухвае пыл з новага аркуша паперы». У бясконцай... Болей »
У кнігу выдатнага дзеяча беларускай літаратуры і культуры М. Гарэцкага (1893—1939) увайшлі раман-хроніка «Віленскія камунары», у якім паказаны, як падзеі гісторыі ўплываюць на лёсы людзей, нечакана і рашуча мяняюць гэтыя лёсы, і аповесць «Камароўская хроніка» — унікальная з’ява ў беларускай літаратуры... Болей »
Валянціна Аксак паходзіць зь вёскі Смалічы, што на Нясьвіжчыне. Вяртаньне ў Смалічы з усіх жыцьцёвых вандровак сталася лейтматывам ейнае чацьвёртае паэтычнае кніжкі. “Віно ў жыцьці – ня ўсё, але жыцьцё безь віна – нішто” – гэта ня толькі французскае выслоўе, але і эпіграф, які абрала Валянціна Аксак... Болей »