- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гадунец сялянскай сям’і — Андрэй Чэмер (Аляксей Анішчык) здабыў сярэднюю асьвету ў Наваградзкай Беларускай гімназіі, у якой вучыліся пераважна сялянскія дзеці. Усе яны ня толькі зналі цану мазаля і ўласнага куска хлеба, але таксама, пад дабрачынным уплывам педагогаў, цьвёрда усвоілі жыватворныя прынцыпы дабра, праўды і справядлівасьці, здаровага патрыятызму. Начынаючы з пятага класа школы, будучы журналіст і паэт нязьменна трымаўся клясычных канонаў паэзіі, найбольш (на яго думку) даступных і ўпадабаных шырокімі масамі сялянства і ўсяго насельніцтва. Цяжка з гэтым не пагадзіцца, улічыўшы формы фальклёрнай творчасьці, у якой рытмічнасьць, вобразнасьць, рыфма былі прыняты ўсімі народамі сьвету.