Холер Франц, Каменны патоп

Каменны патоп

Холер Франц

У нядзелю, 11 верасня 1881 года, швейцарская вёска Эльм, што ў кантоне Гларус, пацярпела ад страшэннага камняпаду, выкліканага парушэннем тэхналогіі здабычы шыферу. Франц Холер расказвае пра два апошнія дні перад катастрофай, апісваючы іх з перспектывы сямігадовай Катарыны Дыш, дзяўчынкі, якая вельмі тонка адчувае свет, што робіць яе жыццё дужа нялёгкім, але ўрэшце і ратуе. Болей »


Скобла Міхась, Камізэлька для месяца

Камізэлька для месяца

Скобла Міхась

Кніга “Камізэлька для месяца” — і пэўнае падсумаванне, і працяг шляху паэта, які запомніўся чытачам адметнай вобразнасцю, яскрава-нацыянальнай метафорыкай, пазбаўленай мудрагельства філасафічнасцю. “Паэтычнае мысленне Міхася Скоблы цэласнае, у ім не разарваныя зямля і неба, жыццё і смерць, карані і вецце; там усё жывое, і ўсё — адно ў адным” (У. Някляеў). Асобны раздзел склалі пераклады з польскай, украінскай і літоўскай паэзіі. Болей »


Касажэцкі Кшыштаф, Кампанія 1660 году ў Літве

Кампанія 1660 году ў Літве

Касажэцкі Кшыштаф

У кнізе апісваюцца ваенныя дзеяньні паміж Рэччу Паспалітай і Расеяй у 1658—1660 гадох. Яна ахоплівае наезд князя Івана Хаванскага, яго дзеяньні на Наваградчыне, а потым наступ літоўскіх і польскіх войскаў, які дазволіў прагнаць маскоўскія войскі за Дзьвіну і Дняпро. У яго рамках знаходзяцца апісаньні бітваў пад Палонкай, на Басі, пад Талачыном і Друцкам. Болей »


Юрэвіч Лявон, Камэнтары

Камэнтары

Літаратуразнаўчыя артыкулы

Юрэвіч Лявон

У сваім разьвіцьці гістарычныя жанры жывяцца матар’яламі зь міталёгіі, гістарычных кронікаў, летапісаў, мэмуараў, навуковых досьледаў. Пакуль грамадзкія па­трэбы задавальняюцца выключна паэтычнымі жанрамі — паданьні, легенды застаюцца дастатковаю крыніцай тэмаў, калізій, характараў. Празаічныя жанры патрабуюць больш канкрэтнага гістарычнага матар’ялу, чым паэтыч­ныя. І хаця міталёгія па-ранейшаму застаецца істотнай крыніцай для малых пр... Болей »


Цвірка Кастусь, Камяні тых сядзібаў

Камяні тых сядзібаў

Шляхі паэтаў XIX ст.

Цвірка Кастусь

Кнігу склалі нарысы падарожжаў па літаратурных мясцінах Беларусі. У папулярнай форме дарожных нататак аўтар расказвае пра жыццё і творчасць такіх вядомых паэтаў, як Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан, Уладзіслаў Сыракомля, Францішак Багушэвіч, і іншых значных прадстаўнікоў беларускай літаратуры XIX стагоддзя. Болей »


Надаш Петэр, Канец адной сямейнай сагi

Канец адной сямейнай сагi

Надаш Петэр

Галоўны герой твора – маленькі хлопчык, які жыве з бабуляй ды дзядулем і слухае ад апошняга незлічоныя гісторыі – паданні – сямейныя ўспаміны, біблейныя і талмудычныя казанні ды гістарычныя апісанні – што сплятаюцца ў ягоным уяўленні ў суцэльны сямейны раман. У гэтым расповедзе слова набрыняе рэальнасцю – і хлопчыкаў бацька, які здрадзіў сваёй сям’і, таксама абвешчаны здраднікам водле закона. Прывучаны да шчырасці і свабоды выяўлення по... Болей »


Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна, Канстаньцiн Галкоўскi

Канстаньцiн Галкоўскi

Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна

Кніжка патрыярхаў беларускага нацыянальнага жыцьця Вільні Лявона Луцкевіча і Галіны Войцік прысьвечаная асобе Канстаньціна Галкоўскага (1875—1963) – карэннага вiленчука й беларус паводле паходжаньня. Галкоўскі залiчаны ў сучаснай Лiтве да плеяды лепшых нацыянальных кампазытараў. Мiж тым ня меншыя, калi ня большыя, заслугi Канстанцін Галкоўскі мае і перад беларускiм музычным мастацтвам. Але ж у Беларусi ён — забыты кампазытар… Галкоўскі... Болей »


Кансьпіратар Беларускі

Кансьпіратар Беларускі

Непасрэдным узорам для “Кансьпіратара Беларускага” стаў “Малы кансьпіратар”, які ў часы ваеннага становішча 1980-х дапамагаў польскай апазыцыі разумна змагацца з дыктатурай. Нават некаторыя вытрымкі з “Малога” зьмешчаны ў “Кансьпіратары Беларускім”. Але гэта зусім самастойнае выданьне, бо ўлічвае як сучасныя беларускія рэаліі, так і наступствы тэхнічнага прагрэсу. Ці не галоўная ўвага зьвернутая ў кнізе на наладжваньне інфармацыйнай пра... Болей »


Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон - укладанне, Кантакты: Сіла прыцягнення Бацькаўшчыны

Кантакты: Сіла прыцягнення Бацькаўшчыны

Да 90-годдзя Янкі Запрудніка

Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон - укладанне

Кніга “Кантакты: сіла прыцягнення Бацькаўшчыны” — 30-я ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” — прысвечаная 90-годдзю беларускага дзеяча ў ЗША, гісторыка і журналіста Янкі Запрудніка. Выданне заснаванае на архівах юбіляра, што захоўваюцца ў БІНіМе (ЗША) і БДАМЛМ (Беларусь), а таксама зборах газеты “Беларус”. Тут падаецца зрэз, асобныя ўзроўні, на якіх адбываліся кантакты паміж дыяспарай і метраполіяй: ад праваабарончай дзейнасці да пошуку св... Болей »


Гілевіч Ніл, Кантора

Кантора

Сатыра і гумар

Гілевіч Ніл

"...У паэзіі Ніла Гілевіча ў вельмі выразнай фор­ме знайшлі выяўленне грамадзянскасць, скандэнса­ваная сацыяльнасць, аб чым сведчаць яго шматлікія лірычныя і ліра-эпічныя творы і асабліва ягоныя сатыра і гумар, у якіх паэт мае свой непаўторны голас, свой характэрны смех і сваю іронію. Сіла ягонай пагарды і выкрыцця такая вялікая, а смех такі з'едлівы, што часам здзіўляе ягоная здольнасць пераходу да вельмі шчырай замілаванасці, дабрыні ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207]   Наступная   Апошняя