Трайдэн Дар’я, Крыштальная ноч

Крыштальная ноч

Апавяданні

Трайдэн Дар’я

“Крыштальная ноч” — гэта вянок, сплецены з гісторый пра крохкасць, прыгажосць, Беларусь і смерць. Вобраз крышталю сустракаецца ў кожным аповедзе. Крышталь грае ад месячных промняў, адбівае святло, асляпляючы ці, наадварот, дазваляючы ўбачыць патаемнае, прыхаванае, інтымнае. Болей »


Зуёнак Васіль, Крэсівa

Крэсівa

Лірыка

Зуёнак Васіль

Нарадзіўся Васіль Зуёнак у 19З5 годзе ў вёсцы Мачулішча Крупскага раёна. Скончыў Барысаўскае педагагічнае вучылішча i Беларускі Дзяржаўны універсітэт імя Леніна. Працуе ў рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі». Упершыню ў рэспубліканскім друку выступіў з вершамі ў 1954 годзе. Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Беларусь», «Маладосць», у газетах «Літаратура i мастацтва», «Чырвоная змена». Выдаў зборніх вершаў для дзяцей «Бясёлы калаўрот». Болей »


Барадулін Рыгор, Ксты

Ксты

Барадулін Рыгор

Кожны чалавек звяртаецца да Бога. Адзін у думках, другі словамі малітвы просіць здароўя для дзіцяці альбо па-свойму вядзе размову з Усявышнім. Вельмі вялікая колькасць людзей просіць ласкі Божай у цяжкія хвіліны жыццёвага выпрабавання – моляцца хто як умее. Зусім няверуючага чалавека няма на ўсёй зямлі, а непрактыкуючых, апушчаных, загубленых духоўна – мноства. Звяртаюцца людзі да Бога на роднай мове, бывае, на чужой. На чужой мове моля... Болей »


Кушнярэвіч А. М., Культавае дойлідства Беларусі XII - XVI стст.

Культавае дойлідства Беларусі XII - XVI стст.

Гістарычнае і архітэктурна-археалагічнае даследаванне

Кушнярэвіч А. М.

У кнізе прасочваецца працэс развіцця на беларускіх землях культавага дойлідства ў XIII—XVI стст. Прыведзены вынікі гістарычнага і архітэктурна-археалагічнага вывучэння помнікаў гэтага перыяду, уведзены ў навуковы ўжытак раней невядомыя, даследаваныя аўтарам культавыя пабудовы. Кніга багата ілюстравана. Разлічана на археолагаў, навукоўцаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца архітэктурнай спадчынай. Болей »


Харэўскі Сяргей, Культавае дойлідства Заходняй Беларусі 1915—1940 гг.

Культавае дойлідства Заходняй Беларусі 1915—1...

Харэўскі Сяргей

Кніга прысвечана аднаму з найменш вывучаных этапаў развіцця айчыннай архітэктуры — дойлідству Заходняй Беларусі, развіццё якога адбывалася асобна, з 1915 г., калі палова нашай краіны была акупаваная войскамі кайзераўскай Германіі, да 1939 г., калі гэты край быў далучаны да СССР. Важнаю часткай заходнебеларускай архітэктуры было будаўніцтва храмаў розных веравызнанняў, што было абумоўлена і інтэнсіўным рэлігійным жыццём на тых тэрыторыях... Болей »


Лыч Леонид, Культура Беларуси

Культура Беларуси

от самобытной к денационализированной

Лыч Леонид

В книге в краткой форме прослеживается тернистый путь развития белорусской культуры, показаны причины и последствия ассимиляции, высказываются предложения по её преодолению. Предназначается специально для русскоязычных слоёв общества с целью привлечения их к активному участию в разрешении проблемы спасения белорусского народа от весьма реальной на современном этапе культурно-языковой ассимиляции в форме русификации. Болей »


Сцяцко Павел, Культура мовы

Культура мовы

Сцяцко Павел

Аўтар дзеліцца сваімі развагамі пра шляхі ўдасканалення беларускага правапісу, аналізуе тыповыя парушэнні сістэмы нашае мовы ў галіне марфалогіі і сінтаксісу, на шматлікіх канкрэтных прыкладах разглядае праблемы яе лексічнага нармавання. Кніга будзе карыснаю журналістам, выдаўцам, настаўнікам, студэнтам, усім, хто цікавіцца пытаннямі культуры сучаснай беларускай мовы. Болей »


Татарка Дамінік, Культура як зносіны

Культура як зносіны

выбранае з разваг

Татарка Дамінік

Кніга “Культура як зносіны” — гэта цэлы шэраг арыгінальных разваг славацкага пісьменніка Дамініка Татаркі пра мастацтва, культуру, палітыку, жыццё. Творчасць пісьменніка доўгі час была пад забаронай, да сённяшняга дня яго імя згадваецца ў кантэксце барацьбы, супрацьстаяння гвалту, няпраўдзе і несвабодзе. Дамінік Татарка сфармуляваў канцэпцыю нацыянальнай культуры, заснаванай на архаічных міфах. Культура — гэта зносіны, гэта прастора пар... Болей »


Лыч Леанід, Культурнае супрацоўніцтва беларускага і ўкраінскага народаў - гарант захавання іх нацыянальнай  ідэнтьгчнасці

Культурнае супрацоўніцтва беларускага і ўкраі...

Лыч Леанід

У кнізе асвятляецца шматграннае, плённая культурнае супрацоўніцтва беларускага і ўкраінскага народаў, паказана яго вырашальная роля ў захаванні іх нацыянальнай ідэнтычнасці, ва ўзбагачэнні культурнай разнастайнасці славянскай этнічнай супольнасці, у прадухіленні негатыўных наступстваў усходняга вектару сусветнай глабалізацыі. Разлічана на шырокае кола чытачоў і найперш тых, каго цікавяць праблемы культурнага жыцця славянскіх народаў. Болей »


Варэца Ляіля, Варэца Валянцін, Культурныя дзеячы Беларусі

Культурныя дзеячы Беларусі

Варэца Ляіля, Варэца Валянцін

Валянцін і Ляіля Варэцы сваімі калярытнымі літаграфіямі выдатных постацяў Беларусі асьвятлілі найбольш сутнасны элемент мінуўшчыны народу — ягоны чалавечы фактар, людзей таленту і дасягненьняў. Вялікі беларускі паэт Янка Купала (1882 — 1942) пісаў у адным са сваіх дарэвалюцыйных вершаў, які сьпяваўся, быў пэўны час як народны гімн: "Не загіне край забраны, покуль будуць людзі". Цяпер у посткамуністычным часе, стагодзьдзі беларускае міну... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207]   Наступная   Апошняя