Адраджэнне

Адраджэнне

Гістарычны альманах

Малавядомыя старонкі гераічнай барацьбы нашых продкаў супраць Тэўтонскага ордэна, літаратурныя нататкі аб жыцці і дзейнасці Францыска Скарыны і Еўфрасінні Полацкай, мемуары М.Агінскага, найцікавешае даследаванне І.Хозерава аб вытоках беларускага дойлідства, расказ аб полацкай эпапеі (1563-1579), дакументы БНР – гэтыя і многія іншыя ўнікальныя матэрыялы па гісторыі Бацькаўшчыны складаюць змест альманаха. Болей »


pdf
epub
Рублеўская Людміла, Адукацыя

Адукацыя

Рублеўская Людміла

Зборнік вершаў Людмілы Рублеўскай «Адукацыя» - тым, каго агарнула адзінота, тым, хто пачуўся ў жыцці незразуметым, тым, хто шукае свае карані, каму блізка беларускасць ад часоў паганства па сённяшні дзень. Вершы, сабраныя ў томік – на першы погляд, самы розныя, кожны пра сваё, аднак спалучае іх у адно – дабрыня, любоў да радзімы, дапытлівасць і адданасць гісторыі свайго краю. Тытульны верш «Адукацыя» - пра тое, як вучылі беларусаў забыц... Болей »


Раманава Ларыса, Адцай асалоду Богу

Адцай асалоду Богу

Вершы

Раманава Ларыса

Прайсці, спазнаць, зведаць свет жывога і мёртвага, «каб толькі назад вярнуцца, дзе ўсё зразумела і проста»,— асноўны матыў вершаў Ларысы Раманавай. Ларыса Раманава нарадзілася ў 1968 годзе ў вёсцы Покаць Чачэрскага раёна. Скончыла філалагічны факультэт ГДУ імя Францыска Скарыны. Працуе ў Веткаўскім музеі народнай творчасці. Вершы друкаваліся ў альманаху «Тутэйшыя», у выданнях: «Наша ніва», «Аксамітны жах», «Атава», «Маладосць», «Крыніца... Болей »


pdf
epub
Грыцкевіч Валянцін, Адысея наваградскай лекаркі

Адысея наваградскай лекаркі

Саламея Русецкая

Грыцкевіч Валянцін

У займальнай форме апавядаецца пра беларускую лекарку XVIII ст. Саламею Русецкую, якая працавала ў Турцыі, Аўстрыі, Расіі, Малдавіі і іншых краінах. Незвычайны лёс гэтай жанчыны, смелай і знаходлівай, нагадвае прыгодніцкі раман. Яна пакінула цікавыя ўспаміны пра жыццё і звычаі розных народаў, пра ўзровень медыцыны таго часу. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


pdf
Бензярук Расціслаў, Азбука наадварот

Азбука наадварот

Гумар і сатыра

Бензярук Расціслаў

Байкі, вершы, пародыі, скорагаворкі, эпіграмы складаюць незвычайную, вясёлую азбуку, прапанаваную пісьменнікам Расціславам Бензеруком, які жыве ў прыгожым горадзе Жабінка. У другой частцы кнігі чытач пазнаёміцца са сцэнічным вершаваным жартам "Роднасныя душы”, які могуць выкарыстаць у сваіх выступленнях удзельнікі мастацкай самадзейнасці. Болей »


Барадулін Рыгор, Азбука. Вясёлы вулей

Азбука. Вясёлы вулей

Барадулін Рыгор

Новае выданне вядомай азбукі «Вясёлы вулей» Рыгора Барадуліна з яскравымі малюнкамі Лізаветы Лянкевіч, студэнткі слыннага мастака Паўла Татарнікава. Шырокафарматная, калярова-ілюстраваная дзіцячая кніга ў цвёрдай вокладцы! Цудоўныя малюнкі Лізаветы Лянкевіч, найвыдатныя вершыкі Рыгора Барадуліна і суперпаліграфія! Болей »


Фіонік Дарафей, Айцец Канстанцін Байко

Айцец Канстанцін Байко

багаслоў, настаўнік, лекар

Фіонік Дарафей

Малая бацькаўшчына а. Канстанціна Байко - Белавежа - на мяжы XIX і XX стагоддзяў перажывала небывалае дагэтуль развіццё. Усё пачалося з пабудовы ў 1889-1894 гадах мураванага палаца паводле жадання цара Аляксандра III. Праект шыкоўнай будоўлі, размешчанай на пагорку пры даліне Нараўкі зрабіў вядомы архітэктар граф Мікалай дэ Рэшэфорт. Побач палаца ўзводзіліся будынкі для службы і чыноўнікаў. На другім краі вёскі Стачок будавалі комплекс ... Болей »


pdf
Сагановіч Генадзь, Айчыну сваю баронячы

Айчыну сваю баронячы

Канстанцін Астрожскі

Сагановіч Генадзь

У папулярнай форме апавядаецца пра К.Астрожскага (1460-1530), найвышэйшага гетмана Вялікага Княства Літоўскага, кога за шматлікія перамогі (больш чым у 60 бітвах) празвалі Ганібалам. Падрабязна разглядаюцца асобныя бітвы з удзелам К.Астрожскага. Значная ўвага адведзена адлюстраванню палітычнай гісторыі Беларусі таго часу, арганізацыі абароны ад знешніх ворагаў. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


pdf
Гарэцкі Радзім, Акадэмік Гаўрыла Гарэцкі і Украіна

Акадэмік Гаўрыла Гарэцкі і Украіна

Гарэцкі Радзім

Кніга прысвечана некаторым падзеям жыцця і творчасці акадэміка Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага (вядомага беларускага эканаміста, геолага, географа, грамадскага дзеяча), звязаным з Украінай, вывучэнню геалагічнай будовы якой ён аддаў шмат гадоў. Для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай навукі. Болей »


Кавалюк Аўгіння, Акварэлі памяці

Акварэлі памяці

Кавалюк Аўгіння

Аўгіння Кавалюк — аўтар, вядомы беларускаму чытачу сваімі паэтычнымі зборнікамі «Белае дзіва», «Маўклівыя скарбы», «Кропля бурштыну», «Імгненняў след». Пісала Аўгіння Кавалюк вершы і дзяўчынкай, і студэнткай Гродзенскага педагагічнага інстытута, і падчас доўгай настаўніцкай працы ў Рызе, а з 1987 года ў Ленінградзе. Выкладала Аўгіння Кавалюк паэтычнае майстэрства ў літаратурнай студыі падлеткаў у Ленінградзе (С.-Пецярбургу), падрыхтавал... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207] [208] [209] [210] [211] [212] [213] [214] [215] [216] [217] [218] [219] [220] [221] [222] [223] [224] [225] [226] [227] [228]   Наступная   Апошняя