- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У папулярнай форме апавядаецца пра цікавы лёс таленавітага вучонага-фізіка Івана Яркоўскага (1844—1902), ураджэнца Віцебшчыны, які тэарэтычна вывучаў у рамках прапанаванай ім «кінетычнай тэорыі» многія складаныя навуковыя пытанні (падзельнасць атамаў, перыядычнасць уласцівасцяў элементаў, іх узаемаператварэнне... Болей »
Інтэрв'ю і дыялогі Святланы Алексіевіч пра час і пра сябе, пра Беларусь і сусвет, пра настаўнікаў Васіля Быкава і Алеся Адамовіча, пра свае кнігі і іх галоўнага героя — маленькага чалавека Чырвонай утопіі - і ёсць зместам гэтай кнігі, якая пісалася-складвалася чвэрць стагоддзя і выходзіць да юбілею першага... Болей »
Беларускае слова пісьменніцы і неўтаймоўнай вандроўніцы Ганны Кандрацюк заўсёды жывое, шматфарбнае і духмянае, насычанае гукамі і водарамі дарагой ёй зямлі. Яе проза нязменна выклікае ў мяне ўсцешлівае адчуванне сваёй прысутнасці побач з аўтаркай - і тады, калі яна выпраўляецца ў дарогу па родным Падляшшы... Болей »
З выкарыстаннем вялікай колькасці архіўных першакрыніц, перыядычных выданняў, гістарычнай літаратуры разглядаецца важны перыяд беларускай савецкай гісторыі, вядомы пад назвай «адліга». Крытыка культу асобы і рэабілітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій, асваенне космасу і мірнай атамнай энергіі, эканамічныя... Болей »
У кнігу ўвайшлі роздумы пра адухоўленае верай і думкай існаванне чалавека, пра сэнсавыя рытмы жыцця. Пачуццё і факт, эстэтычна-філасофскія разважанні і побытавыя замалёўкі, лірычныя споведзі і лёгкая іронія спалучаюцца ў адзіную плынь – спробу спасціжэння Часу і Вечнасці, Гісторыі і Быцця.... Болей »
Царква - народнае цела. Яна заўсёды мае нацыянальнае аблічча, бо царква - гэта народ (вернікі) і гіерархія. Царква ненераможная, калі гэтыя два пачаткі (народ ды гіерархія) моцна спаяны паміж сабою. Царква ня служыць ан гынародным мэтам, бо ў гэтым выпадку яна дзее сунраць самое сябе й немінучым насьледкам... Болей »
Зборнік склалі лепшыя вершы і паэмы Міхася Чарота. Голас паэта і сёння гучыць узнёсла і молада. Міхась Чарот — адзін з буйнейшых пісьменнікаў — пачынальнікаў беларускай савецкай літаратуры. Яго жыццёвы і творчы шлях у многім тыповы для таго пакалення літаратараў, якія прыйшлі ў літаратуру адразу пасля... Болей »
Згаданая брашура прафэсара Абэцэдарскага як быццам ськіраваная супраць «вымыслаў беларускіх буржуазных нацыяналістых» у абліччы сучасных «наймітаў амэрыканскіх і заходнягерманскіх імпэрыялістых». Між іншым, у якасьці «цяжкога аргумэнту» гэтая дый яшчэ больш красачная тэрміналёгія ўсюды аздабляе й даіпаўняе... Болей »
Калі вам часам засумуецца, настане нудзьгá — разгарніце гэтую кнігу і памылкі не зробіце. «У трох соснах...», чарговым зборніку сатыры i гумару Міколы Чарняўскага, усё толькі вясёлае, дасціпнае, з гуллівай смяшынкай. Разам з тым аўтар прапануе сваім чытачам i нізку цікавых лірычных вершаў.... Болей »
Аповесць Васіля Быкава «У тумане» прысвечана партызанам. Разведчыкі Бураў i Войцік павінны абясшкодзіць чалавека, які быццам служыць фашыстам. Пра гэты цяжкі паход i расказваецца ў творы. Трагічны лёс селяніна Хведара Роўбы ў гады сталінскіх ропрэсій пакладзены ў аснову аповесці «Аблава». У рамане... Болей »