be

Прыватны каталёг

Чало і век
pdf

Чало і век

Кніга паэзіі
Панізьнік Сяргей

Новая кніга Сяргея Панізmніка — спроба раскрыць праз думкі i пачуцці сучасніка духоўны змест сённяшняга дня. У зборніку — вершы аб грамадзянскім i салдацкім абавязку, пра подзвіг абаронцаў краіны ў час фашыстоўскай навалы, пра той пезгасальны агонь, які запалены нашчадкамі ў памяць герояў.... Болей »

Чаму праўда такая слабая? = Dlaczego prawda jest tak słaba?

Чаму праўда такая слабая? = Dlaczego prawda jest tak słaba?

вершы = wiersze
Аркуш Алесь

Сацыяльнае, нацыянальнае, ідэалягічнае, філязофскае, эстэтычнае — усё прагна ўбірае ў сябе аўтар і ўсё перажывае як неад’емна асабістае, пераўтвараючы звычайнае, будзённае, адкрыта сацыяльнае ў дзівосны сьвет нечаканых асацыяцыяў, парадоксаў, мітаў і прыпавесьцяў. (Алесь Мінкін) Алесь Аркуш — беларускі... Болей »

Чаму ўсё так?
pdf

Чаму ўсё так?


Карытка Таццяна

Чатыры маладыя жанчыны прыходзяць на рэаліці-шоу “Мужчына выбірае”, каб знайсці каханне і праславіцца. Але знікненне адной з удзельніц, ананімныя запіскі з перасцярогамі і дзівацкія конкурсы красамоўна падказваюць, што рэжысёр праекта ставіць свой, небяспечны эксперымент, мэта якога зусім не каханне.... Болей »

Чаравікі маленства
pdf epub

Чаравікі маленства

Вершы
Багдановіч Ірына

Ірына Багдановіч пытаецца ў сябе i сваіх чытачоў: «А што прыгожыя мясціны без чалавечай дабрыні?» Гэта імкненне да гармоніі хараства прыроды i хараства чалавечай душы. Праз гэту гармонію паэтка звяртаецца да вобразаў народнай паэзіі, да гістарычных падзей, да творчасці класікаў роднай літаратуры Цёткі... Болей »

Чарадзейны крышталь, або Нечаканы госць

Чарадзейны крышталь, або Нечаканы госць


Шчукіна Вольга

Казка пра Мараша, маленькага ведуна з суседняга сусвету, і пра дзесяцігадовых Светку і Віцьку з Мінска. Іх неймаверныя і захапляльныя прыгоды пачаліся тады, калі Мараш нечакана з’явіўся ў пакойчыку Светкі, шукаючы Чарадзейны Крышталь. У кнізе шмат каляровых ілюстрацый, павялічаны шрыфт і якасная крэйдаваная... Болей »

Чарвяк

Чарвяк


Дашкевія Зміцер

У першую кнігу лідэра Маладога Фронту Зміцера Дашкевіча ўвайшлі апавяданні, напісаныя ў зняволенні і некаторыя публіцыстычныя артыкулы. "Тое, што напісаў Зміцер Дашкевіч у турме, уражвае як жорсткай праўдай жыцця, гэтак і натуральнасцю, з якой аўтар у нечалавечых умовах у кожны момант застаецца чалавекам.... Болей »

Чарнобыльская малітва

Чарнобыльская малітва

Хроніка будучыні
Алексіевіч Святлана

Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзеяў складваецца вялікая гісторыя. Перад чытачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца... Болей »

Час second-hand

Час second-hand

(Канец чырвонага чалавека)
Алексіевіч Святлана

“Час second-hand” - новая кніга вядомай пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай Утопіі - камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзена на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала... Болей »

Час выбару

Час выбару

Праблема самавызначэння Беларусі ў 1917 годзе
Рудовіч Станіслаў

У манаграфіі комплексна аналізуюцца аб'екгыўныя і суб'ектыўныя фактары, якія пад час Расійскай рэвалюцыі 1917 года актуалізавалі пытанне пра будучы дзяржаўна-палітычны і нацыянальна-культурны статус Беларусі, выносілі гэтае пытанне ў фокус грамадскай барацьбы і ў ходзе складанага ўзаемадзеяння задавалі... Болей »

Час вяртання
pdf

Час вяртання

Вершы
Зуёнак Васіль

Васіль Зуёнак — паэт шматгранны, самабытны: лірык, эпік, гумарыст, майстра вершаў для дзяцей, паэм. Зборнік «Час вяртання» склалі вершы розных гадоў, у якіх паэт вядзе шчырую размову са сваім сучаснікам.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org