- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шаноўныя чытачы! Беларусы маюць чым ганарыцца. У нашай краіне жывуць прыгожыя, таленавітыя і працавітыя людзі, тут прыгожая прырода і шчодрая зямля. Кніга «Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу» — гэта кароткая гісторыя 1000-гадовай краіны, адлюстраваная ў сціслай, даведачнай інфармацыі з уключанымі ў... Болей »
“Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь“ — афіцыйны даведнік аб стане рэдкіх і тых, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення відаў фауны і флоры Беларусі. У ёй прыводзяцца даныя аб стане арэала, колькасці, біялогіі, а таксама аб прынятых і неабходных мерах аховы 182 відаў жывёл і 214 відаў раслін.... Болей »
“Чырвоны крыж” — гэта гісторыя пра памяць і забыццё. Малады футбольны арбітр Аляксандр, Саша, прыязджае ў Мінск, каб паспрабаваць збудаваць наноў жыццё, разламанае напалам воляй абыякавага лёсу. І спатыкае тут жанчыну, дзевяностааднагадовую Таццяну Аляксееўну, якая выжыла ў сталінскім тэроры з надзеяй... Болей »
У зборнік аўтарскай, калі-нікалі эксперыментальнай прозы ўвайшлі тры вострасюжэтныя аповесці, некалькі невядомых аповедаў розных гадоў, кінасцэнар і эсэ. Галоўныя персанажы аповесцяў, воляй лёсу кінутыя ў самыя нечаканыя абставіны, часам межавыя з выжываннем, змагаюцца за сваю годнасць, жыццё і годнасць... Болей »
Новая кніга Сяргея Законнікава «Шалёная Куля» перадае пачуцці чалавека, які жыве ў дынамічным і трывожным XXI стагоддзі. Аўтар абвострана адчувае еднасць не толькі з роднай Беларуссю, са сваім народам, чыёй будучыняй шчыра, па-сыноўску заклапочаны, але і з вялікім светам. Усё, што закранае яго сэрца... Болей »
"Нарадаіўся — жыві, аглядай суседнія вёскі, / Пералічвай пясок на дарогах, пяску тут — горы, / Недакуркі, абгорткі гумак, луску бананаў, / Можаш стварыць цыгарэтных калекцыю пачак. // Адзін хадзі ў сыне па пустэльных вулках, / Плыві з дворыка ў двор падводнаму згодна тору, / Часам сумнеўна, што пад табой... Болей »
Гэта кніга, якая прымусіць вас па-іншаму зірнуць на наш свет. Прачытаўшы яе, вы нарэшце даведаецеся, ці ёсць сэнс жыцця, спасцігнеце таямніцу праклёну славянаў, навучыцеся зарабляць дваццаць тысяч еўра за месяц, зразумееце, як належыць паводзіцца ў выцвярэзніку і што трэба рабіць, калі да вас дахаты... Болей »
Таямнічы, чароўны свет беларускага Падляшша... Дзе адбываюцца паломніцтвы да знакамітай «гары крыжоў» Грабаркі і стаяць чэргі да мясцовых шаптух, чые абрады не змяніліся з паганскіх часоў. Пад крылом Белавежскай пушчы прытаіліся вёскі, жыхары якіх па-свойму глядзяць на вакольны свет, па-свойму памінаюць... Болей »
Кніга апісвае гісторыю беларуска-швэдзкіх дачыненьняў зь Сярэднявечча і па сёньняшні дзень. Шырака асьвятляюцца пытаньні, якія дагэтуль не атрымалі належнага разгляду - швэдзкага куль-турнага ўплыву на старажытнае Полацкае княства, характару гаспадарчай дзейнасьці вікінгаў на беларускіх земляху старажытнасьці... Болей »