be

Казько Віктар

Казько Віктар

Казько Віктар, нарадзіўся 23.04.1940 г. у горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці ў сям'і рабочага.

Выхоўваўся ў вільчанскім і хойніцкім дзіцячых дамах на Палессі. Пасля заканчэння васьмі класаў (1956) паехаў у Кузбас, дзе паступіў вучыцца ў горнапрамысловую навучальню. Скончыў Кемераўскі індустрыяльны горны тэхнікум (1962). Працаваў на шахце, у геолагаразведцы праходчыкам (Кемераўская вобласць). З 1962 г. на журналісцкай рабоце - загадчык аддзела прамысловасці таштагольскай гарадской газеты «Красная Шорня» (Кемераўская вобласць), карэспандэнт абласнога радыё, літсупрацоўнік абласной газеты «Комсомолец Кузбасса». У 1970 г. скончыў завочна Літаратурны інстытут у Маскве. З 1971 г. жыве ў Менску. Быў літсупрацоўнікам газет «Чырвоная змена», «Советская Белоруссия», у 1973-1976 гг. - літсупрацоўнік аддзела прозы часопіса «Неман». У 1986-1988 гг. - сакратар праўлення СП БССР. У 1986 г. у складзе дэлегацыі Беларускай ССР удзельнічаў у рабоце ХL сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1973 г.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

Друкуецца з 1962 г.

Першыя апавяданні ў друку Беларусі апублікаваў у 1971 г. Спачатку пісаў на расейскай, затым на беларускай мове. Выдаў аповесці «Високосный год» (1974), «Здравствуй и прощай» (Масква, 1976), «Две повести» (1977), «Суд у Слабадзе» (аповесць і апавяданні, 1978), раманы «Неруш» (1983), «Хроніка дзетдомаўскага сада» (1987).

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1977) за кнігу «Здравствуй и прощай», Дзяржаўнай прэміі БССР за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей (1982) - за аповесць «Суд у Слабадзе».

Казько Віктар. Выданьні

Дзеяслоў 04
pdf

Дзеяслоў 04


* БАБКОЎ ІГАР, Цывілізацыя Заходняга будызму * Васілеўскі Пётра, Прасьпект Пушкіна * Вядзьмак-Лысагорскі Францішак, "А хто пісаў паэму гэту..." * Глёбус Адам, Брат. Словы пра брата майго Міраслава (Мірыка) Адамчыка * Голуб Юрка, Ад пяшчоты да злосьці * Грыль Франц Салес, Мастак... Болей »

Беларусь (часопіс) 9 (621) 1990

Беларусь (часопіс) 9 (621) 1990

штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

Новы Запавет. Апакаліпсіс Арлоў Уладзімер, Апавяданні, вершы Брандабоўская Лілія, Карабель у бурным моры Вайцяшонак Марыя, Хто ведае дарогу да ракі? Васілевіч Алена, Араукарыя Гардзей Віктар, Вершы. Грахоўскі Сяргей, Вершы. Казбярук Уладзімір, Ён не дачакаўся ўдзячнасці... ... Болей »

Беларусь (часопіс) 8 (620) 1990

Беларусь (часопіс) 8 (620) 1990

штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

Новы Запавет. Айзенштат Галіна, "Усе гавораць - я сэрца раскінуў..." Арлова Ірына, Як патраціць мільён? Арлоў Уладзімер, Безназоўнае Астроўскі Генадзь, Восень Баравікова Раіса, Усё павінна рабіцца своечасова Барадулін Рыгор, Вершы. Брандыс Аліцыя, Праграма вялікай тэрапіі ... Болей »

Маладосць 04 (446) 1990
pdf

Маладосць 04 (446) 1990

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

* Антаноўскі Мікола, Вершы * Баравікова Раіса, Вершы * Геніюш Ларыса, Споведзь. Працяг * Гігевіч Васіль, Чарноў Алег, Сталі воды горкія. Дакументальная аповесць * Дайнека Леанід, Жалезныя жалуды. Раман. Заканчэнне * Дэбіш Анатоль, Вершы * Казько Віктар, Нахаў... ці Сучасная спадарожная казка *... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org