- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кнігарня пісьменніка — пад такім назовам Саюз беларускіх пісьменнікаў вырашыў запачаткаваць сваю выдавецкую серыю.
Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі — Саюз беларускіх пісьменнікаў — раней мела ўплыў на адпаведныя профільныя міністэрствы, мела ўплыў і на літаратурнае выдавецтва «Мастацкая літаратура», мела сваю кнігарню. Сёння падобнага няма. Таму было вырашана запачаткаваць сваю кніжную серыю, каб быць не толькі стваральнікамі літаратурных тэкстаў, але і мець магчымасць непасрэдна выдаваць тое лепшае, што з’яўляецца ў сучаснай творчасці, і тое, што не можа з’явіцца ў дзяржаўных выдавецтвах.
Плануецца, што гэта будзе серыя сучаснай беларускай прозы, паэзіі, драматургіі. У яе ўвойдуць творы сучасных беларускіх аўтараў, у першую чаргу, вядомых пісьменнікаў, якія з розных прычынаў ужо не першы год не могуць апублікавацца ў дзяржаўных выдавецтвах.
Мая госця праяўляла ўсё большую надакучлівасць – звінела пад столлю, як спявала нейкую нудную песню… «Адчапіся… – адпрэчыў думкава, не расплюшчваючы вачэй, ува мне пачынала ўжо нараджацца слабая злосць на яе за тое, што яна дражніцца, цьвеліць з мяне, стараецца вывесці з душэўнай раўнавагі. – Адчапіся... Болей »
Гэтая кніга перадусім не пра мястэчка G. і ваколіцы, а пра людзей, якія там жылі, таму што без людзей любое мястэчка робіцца звыклаю горбаю камення. Гэтая кніга пра нашую прыгожую страчаную Айчыну — Вялікае Княства Літоўскае…Яго даўно няма на мапах, тым не менш яно дзесьці глыбока сядзіць у кожным з... Болей »
Непрыдуманыя, амаль дакументальныя, а шмат у чым і аўтабіяграфічныя апавяданні Леаніда Маракова, сабраныя ў кнізе “Непамяркоўныя”, па часе ахопліваюць ледзь не ўсё XX стагоддзе. Напісаны яны свежым, лёгкачытэльным стылем і ў сваёй аснове маюць вострыя, дынамічныя сюжэты. Сюжэты нібы прыдуманыя самой... Болей »
Твор часць паэткі І. Хадарэнк а, якая відавочна належыць да інтэлектуальнай плыні ў беларускай літаратуры, уражвае пранізлівым адчуваннем рэчаіснасці і самабытнай метафарычнасцю, трывогай за лёс свайго народа і неспатольнай прагай да свабоды.... Болей »
Аўтар творыць прастору для сваіх вершаў. Гэтым яна найперш цікавая, і ў тым выпадку, калі перакрэслівае і руйнуе звыклыя ўяўленні пра розныя жыццёвыя праявы: “Вучыся сасне ў сасны, бамбуку ў бамбука… уцякай ад самога сябе. Ісціна не асягнецца, калі не адслоніш сябе” (Мацуа Басё). У “вандроўнай” паэзіі... Болей »
Два новыя раманы Людмілы Рублеўскай : “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы... Болей »
Маўчун успоўз старому чараўніку на грудзі. Ён, вуж, ведаў, што старога блажыла, што яму было кепска яшчэ звечара, калі легла за балотам у мяккія імхі счырванелае сонца. Але тады трывожны покліч не даходзіў да паўзучай істоты, і тым больш дзед сам не прасіў помачы, – ужо нат і не спадзяваўся на яе...... Болей »
У другую кнігу Марыі Мартысевіч увайшлі яе ўласныя вершы і вершы замежных паэтаў, пераствораныя ёй па-беларуску. Кніга таксама змяшчае два адносна вялікія тэксты: другое (папраўленае і дапоўненае) выданне паэмы «Сястра Зоя і Канец Свету» і новую драматычную паэму «Амбасада». Паводле аўтаркі, рэйтынгавы... Болей »
За намі, нібы сляды, ззяюць вершы. Па іх — толькі вымаві слова! — можна вярнуцца назад, у той час, у той свет, калі — нам здавалася — прарочылася і тваралася будучыня і нам трэба былотолькі чакаць, кабяна спраўдзілася і стала явай. Але будучыня, створаная словам, аказалася магчымай толькі ў сферы духу... Болей »
Новая кніга Аксаны Данільчык — гэта актуальная еўрапейская паэзія з глыбока асабістымі, але зразумелымі і блізкімі кожнаму, хто спрабуе адказаць на вечныя пытанні, вобразамі, думкамі і ідэямі, якія складаюца ў ланцужок рэфлексій, знакавы для арыгінальнай эстэтыкі паэткі. Змешчаныя ў кнізе пераклады з... Болей »