be

Кнігарня пісьменніка

Кнігарня пісьменніка. Выданьні

Не як так
pdf epub

Не як так

Выбранае
Камоцкі Алесь

«Не як так» — зборнік лепшых вершаў вядомага паэта i барда Алеся Камоцкага з кніг «Спроба ісьці па расе» (1997), «Наспадзяванае» (2004), «48» (2007), «Глыбіня дажджу» (2007), «Навошта было мінулае» (2012), «Перасьпевы» (2012) і «Забірай мае лета» (2017). Завяршае кнігу нізка новых твораў.... Болей »

Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага

Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага

Містычная аповесць у шасцідзесяці трох днях
Корф Стэфан

1794 год. Дывізія Серакоўскага пераходзіць мяжу Вялікага Княства Літоўскага пад Бярэсцем. Малады шляхціч Ян Ліпініч, што служыць у 1-м палку ўланаў надворных, ідзе на вайну, як на свята. Ён імкнецца хутчэй трапіць у бойку, секчы ворагаў у гонар Радзімы, перамагчы ці пакласці галаву. Але хутка Янка разумее... Болей »

След, вечна жывы

След, вечна жывы

Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
Палуян Сяргей

Аснову выдання складае творчая спадчына самабытнага публіцыста, крытыка, празаіка і паэта Сяргея Палуяна (1891–1910), рупліва адшуканая даследчыкамі ва ўкраінскай і беларускай перыёдыцы. У кнізе ўпершыню найбольш поўна прадстаўлены ўспаміны пра пісьменніка яго родных і знаёмых, мастацкія творы, прысвечаныя... Болей »

У пошуках сэнсу

У пошуках сэнсу

інтэрв'ю і дыялогі са Святланай Алексіевіч
Шапран Сяргей

Інтэрв'ю і дыялогі Святланы Алексіевіч пра час і пра сябе, пра Беларусь і сусвет, пра настаўнікаў Васіля Быкава і Алеся Адамовіча, пра свае кнігі і іх галоўнага героя — маленькага чалавека Чырвонай утопіі - і ёсць зместам гэтай кнігі, якая пісалася-складвалася чвэрць стагоддзя і выходзіць да юбілею першага... Болей »

Я веру ў Цуд
pdf

Я веру ў Цуд

Вершы розных гадоў (1963–2018)
Ваганаў Сяргей

Вершы, сабраныя ў гэтай кнізе, ствараліся журналістам Сяргеем Ваганавым цягам жыцця, але амаль нідзе не друкаваліся, за выключэннем часопіса “Дзеяслоў”, газеты “Народная Воля”, альманаха “Мишпоха” і Сеціва. Такім чынам, гэта першая паэтычная кніга аўтара, у якой вы знойдзеце і любоўную лірыку, і філасофскую... Болей »

Яблычны пах цішыні

Яблычны пах цішыні

Вершы і паэмы
Баторын Фелікс

У гэтую кнігу ўвайшлі вершы, балады і паэма, складзеныя Феліксам Баторыным, за адзінкавымі выключэннямі, у 2007–2018 гадах. Значная іх частка публікуецца ўпершыню. У творах паэта пераважаюць грамадзянская, любоўная, пейзажная лірыка, але гэтым іх тэматыка не вычэрпваецца. Паэтычнай мове аўтара ўласцівыя... Болей »

...Натуральны, як лінія небасхілу
pdf

...Натуральны, як лінія небасхілу

Архіўная аповесць пра Максіма Танка
Дранько-Майсюк Леанід

Паэт Леанід Дранько-Майсюк выступіў у дакументальным жанры, напісаў архіўную аповесць “…Натуральны, як лінія небасхілу”. Гэта твор пра беларускага песняра Максіма Танка (1912–1995), пра той час (першая палова 1930-х гадоў), калі малады Максім Танк жыў у Вільні, супрацоўнічаў з падпольнымі структурамі... Болей »

Pomme de ciel
pdf epub

Pomme de ciel


Эспіноса Руіс Анхела

Гітара, фламенка, чырвоная кроў віна тэмпранільё, Сервантэс, Пікаса, Гарсія Лорка і верш Сьвятлова “Гранада”. Прыблізна такой, калі я быў ва ўзросьце аўтаркі гэтай кнігі, была мая Гішпанія. Пазьней было яшчэ нешта (Бандэрас і Крус), а цяпер — да ўсяго — Анхела Эспіноса Руіс, якая, між іншым, нарадзілася... Болей »

Абдымкі

Абдымкі

кніга паэзіі
Ліпай Алесь

Бог. Беларусь. Каханьне.... Болей »

Азбука. Вясёлы вулей

Азбука. Вясёлы вулей


Барадулін Рыгор

Новае выданне вядомай азбукі «Вясёлы вулей» Рыгора Барадуліна з яскравымі малюнкамі Лізаветы Лянкевіч, студэнткі слыннага мастака Паўла Татарнікава. Шырокафарматная, калярова-ілюстраваная дзіцячая кніга ў цвёрдай вокладцы! Цудоўныя малюнкі Лізаветы Лянкевіч, найвыдатныя вершыкі Рыгора Барадуліна і суперпаліграфія!... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org