- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кнігарня пісьменніка — пад такім назовам Саюз беларускіх пісьменнікаў вырашыў запачаткаваць сваю выдавецкую серыю.
Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі — Саюз беларускіх пісьменнікаў — раней мела ўплыў на адпаведныя профільныя міністэрствы, мела ўплыў і на літаратурнае выдавецтва «Мастацкая літаратура», мела сваю кнігарню. Сёння падобнага няма. Таму было вырашана запачаткаваць сваю кніжную серыю, каб быць не толькі стваральнікамі літаратурных тэкстаў, але і мець магчымасць непасрэдна выдаваць тое лепшае, што з’яўляецца ў сучаснай творчасці, і тое, што не можа з’явіцца ў дзяржаўных выдавецтвах.
Плануецца, што гэта будзе серыя сучаснай беларускай прозы, паэзіі, драматургіі. У яе ўвойдуць творы сучасных беларускіх аўтараў, у першую чаргу, вядомых пісьменнікаў, якія з розных прычынаў ужо не першы год не могуць апублікавацца ў дзяржаўных выдавецтвах.
Кніга вершаў маладой беларускай паэткі з Польшчы Kaci Сянкевіч знаёміць чытача з тонкім светам шчырых дзявочых пачуццяў. Вечныя тэмы кахання, веры, ношуку свайго месца ў сусвеце напоўніцу раскрыюцца ў пранізлівых маналогах-споведзях аўтаркі за кубачкам «Гарбаты з незабудак».... Болей »
У кнігу выдатнага майстра беларускай прозы Анатоля Кудраўца ўвайшлі выбраныя апавяданні і аповесць, якія раскрываюць змястоўнае багацце, стылістычную каларыстыку і грамадзянскую актуальнасць яго прозы. “Ён сярод нашага брата пісьменьніцкага вызначаўся тым, што надаваў значэньне ня столькі сваёй асобе... Болей »
У кнігу паэта Алеся Каско ўвайшлі выбраныя вершы, напісаныя на працягу мінулых дзесяцігоддзяў, а таксама новыя творы, у якіх аўтар шчыра, прачула і па-майстэрску выяўляе свае душэўныя пачуцці і грамадскія перажыванні пра жыццё, творчасць і беларускую будучыню.... Болей »
У кнігу паэта Генадзя Бураўкіна, аднаго з найяскравейшых прадстаўнікоў славутага “філалагічнага пакалення”, увайшлі выбраныя вершы апошняга часу — 2010—2013 гадоў, большасць з якіх друкуецца ўпершыню.... Болей »
У новую кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа Віктара Казько ўвайшлі аповесці “Час збіраць косці”, “Прахожы”, “І нікога, хто ўбачыць мой страх”. Аўтар запрашае чытачоў далучыцца да падарожжа пакручастымі сцежкамі чалавечае памяці, дзе будзённасць перагукаецца трывожным сном, поўным... Болей »
Анатолий Юницкий родился в Беларуси, на Гомельщине, в деревне Крюки. До Чернобыля от неё – рукой подать. Катастрофа на АЭС смела её с лица земли, и теперь она «похоронена» в мёртвой зоне, усыпанной радионуклидами… С детства грезил космосом. Изучал труды гениального изобретателя Казимира Семеновича, белоруса... Болей »
У кожнага чалавека дзве біяграфіі. Адна фармуецца знешнімі падзеямі жыцця, другая з’яўляецца іх праекцыяй ва ўнутраным свеце. Такой праекцыяй, выяўленай у розных літаратурных жанрах, і з’яўляецца кніга вядомай пісьменніцы. У кнізе адлюстраваны два перыяды жыцця Г. Каржанеўскай — ранні, звязаны са Случчынай... Болей »
Кніга «Апошні дзень» ужо адной сваёй назвай здольная выклікаць змрочныя асацыяцыі. Аднак вершы, якія змешчаны тут, поўняцца не толькі цемрай трывогі, але і святлом надзеі. Яны баланс уюць на хісткай мяжы — паміж напаўразбуранай традыцыяй і нечым невядомым. Невядомае заўсёды пужае, фарбуючы светаадчуванне... Болей »
У кнігу ўвайшлі вершы і малая проза, створаныя аўтарам цягам апошніх гадоў, а таксама выбраныя творы з папярэдняй кнігі вершаў “Крушня”. Пра аўтара: Усевалад Сьцебурака нарадзіўся ў 1981 г., скончыў гістфак БДПУ і асьпірантуру. Выкладаў гістарычныя дысцыпліны у сталічных ВНУ. Друкаваўся ў “Нашай Ніве”... Болей »
Зборнік «Вусцішны пакой» змяшчае творы самых розных аўтараў з розных краінаў і эпох, аб’днаныя агульнай атмасферай таямніцы, якая застаецца нават тады, калі акторы здымаюць маскі, а таксідэрміст тлумачыць усе тонкасці свайго майстэрства. Жанравая разнастайнасць твораў — ад класічнага гатычнага апавядання... Болей »