- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Маргарыта Латышкевіч – нарадзілася 19 студзеня 1989 года ў Брэсце. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, магістратуру і аспірантуру там жа, пры сваёй alma mater.
Працавала ў БДУ (ВНЛ беларускага фальклору), часопісе “Маладосць” (рэдактарам аддзела прозы), Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (вяла на сайце “Блог прафесійнага чытача”).
Піша вершы і прозу. Апроч рэалістычнай і лірычнай прозы працуе і ў жанры міфалагічнага фэнтэзі. Плён гэтай працы быў надрукаваны на старонках беларускіх часопісаў. Агулам жа на сёння ў фэнтэзійным сетынгу аўтаркі – сем аповесцяў, адно апавяданне і адзін раман (“Век людзей”).
У 2012 годзе выдала кніжку вершаў “Пульс навальніц”, у 2016 – кніжку апавяданняў “Яблыкі”. Апошняя ў 2017 годзе была адзначана Нацыянальнай літаратурнай прэміяй у намінацыі “Лепшы дэбют”. У 2018 годзе выйшла кніга прозы “Наш дом”. А ў студзені 2020 з’явіўся зборнік вершаў і лірычнай прозы “Там, дзе сэрца”.
За біяграфічную аповесць пра Яна Баршчэўскага аўтарка атрымала першую прэмію конкурсу “Слаўная кампанія: ReАнімацыя” (2019).
Не чужы аўтарцы і жанр дэтэктыўнай прозы. Аповесць “Уласны крыж”, дзе распавядаецца пра пошукі Крыжа Еўфрасінні Полацкай, была выдадзена ў 2021 годзе і ўпершыню прэзентаваная чытачам менавіта там, дзе адбываюцца падзеі кнігі – у Полацку.
Кіраўніцтва вобласці шчыра зацікаўлена ў з’яўленні новых значных імёнаў у літаратуры, як і ў любой іншай галіне мастацтва, і, як вынік, у з’яўленні выбітных твораў, па якіх нашчадкі маглі б вывучаць наш час, фар- міраваць уласнае светаадчуванне. Мы падтрымліваем усе творчыя саюзы, у тым ліку і Саюз... Болей »
У чым і давялося пераканацца яшчэ раз, калі рыхтаваўся гэты традыцыйна-чарговы «берасцейскі» нумар, дзе кожны аўтар, хай гэта будуць вершы ці проза, імкнецца скласці сваю песню, прыўнесці свой важны ўклад у тую залатую скарбонку, што завецца літаратурай Берасцейскага краю, якая так годна і арганічна... Болей »
"Любоў нябёсы над табой трымае..." У назву гэтага свайго невялічкага допісу я вынесла радок з верша вядомай нашай пісьменніцы * «ЗНАЁМАЯ МАРА — ПАЕХАЦЬ У БРЭСТ» * Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Лістапад * ПРАГА АКТУАЛІЗАЦЫІ. Да 125-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа * БАРАВІКОВА Р., «Любоў... Болей »
* «ЗА СВОЙ НАРОД, ЗА ШЧАСЦЕ БЕЛАРУСАЎ...» * Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Сакавік * АЛЯШКЕВІЧ Маргарыта, Ганна Кісліцына — брэнд беларускай літаратуры * БАРАВІКОВА Р., «Дзе рэха адгукалася на песню...» * БЫЧКОЎСКІ Алесь, Анамалія. * ВЕРЦІХОЎСКАЯ Марыя, Усе яго чакаем, і ніхто не ведае... Болей »