be

Лепешаў Іван

Лепешаў Іван

Нарадзіўся я 1924 года ў вёсцы Іскозы Дубровенскага раёна. У 1940 г. скончыў 8 класаў Ліцвінаўскай СШ, здаў экстэрнам за 9 класаў і паступіў у Аршанскі настаўніцкі інстытут, першы курс якога закончыў у 1941 г. Удзельнічаў у Айчыннай вайне, служыў у арміі. Двойчы паранены. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі» і інш. У 1948 г. скончыў (на выдатна) Аршанскі настаўніцкі інстытут, затым працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Свіслацкай СШ Гродзенскай вобласці. Беспадстаўна рэпрасаваны, а пасля рэабілітаваны за адсутнасцю віны, працаваў рознарабочым у лагерах Прыморскага краю (1949 – 1955). З 1956 г. – настаўнік беларускай і рускай моў і літаратур у школах Шчучынскага раёна. Завочна скончыў (на выдатна) філфак Гродзенскага педагагічнага інстытута (1959) і аспірантуру ў Мінскім педінстытуце (1971). Працуючы ў школе, апублікаваў у выдавецтве «Народная асвета» дзве кнігі, напісаў кандыдацкую дысертацыю. Узнагароджаны знакам «Выдатнік народнай асветы». З 1971 г. – у Гродзенскім педінстытуце (пасля універсітэце) спачатку выкладчыкам, затым дацэнтам (1973), прафесарам (1986). Асноўная тэматыка навуковых публікацый: фразеалогія і парэміялогія, мова мастацкай літаратуры, культура маўлення і стылістыка.

Апублікаваў 520 навуковых, навукова-метадычных і іншых прац, у тым ліку 40 кніг (манаграфіі, слоўнікі, вучэбныя дапаможнікі, зборнікі нарысаў). Сярод кніг – 9 вучэбных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Памёр Іван Лепешаў 12.10.2014 г.

Лепешаў Іван. Выданьні

У фразеалагічную скарбонку
pdf

У фразеалагічную скарбонку

Даведнік
Лепешаў Іван

Апісваюцца каля 600 фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, якія па розных прычынах не трапілі ў двухтомны “Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы” (Мінск: БелЭН, 1993) і дагэтуль не характарызаваліся ў існуючых акадэмічных і іншых слоўніках. У многіх выпадках гэта выразы, што ўзніклі зусім... Болей »

Чаму мы так гаворым
pdf

Чаму мы так гаворым

даведнік
Лепешаў Іван

Раскрываецца гісторыя і паходжанне звыш 400 фразеалагічных адзінак, паказваецца іх жыццё ў часе і прасторы. Этымалагізацыя гэтых выразаў літаратурнай мовы ажыццяўляецца ўпершыню. У дадатку апісваюцца новыя словы апошніх гадоў яшчэ не ўключаныя ў акадэмічныя даведнікі беларускай літаратурнай мовы, і прыказкі... Болей »

Сучасная беларуская літаратурная мова
pdf

Сучасная беларуская літаратурная мова

дапаможнік
Лепешаў Іван

Агульнавядома, што веды ў падручніку па мове, як і ва ўсякім іншым падручніку, у якой бы папулярнай форме яны ні выкладаліся, павінны быць дакладнымі і навукова правільнымі. У падручнік (і навучальны дапаможнік) уключаюцца толькі бясспрэчныя палажэнні і вывады, тое, што трывала ўвайшло ў мовазнаўчы ўжытак... Болей »

Практыкум па лексікалогіі і фразеалогіі
pdf

Практыкум па лексікалогіі і фразеалогіі

Дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў
Лепешаў Іван, Якалцэвіч Марыя

У дапаможніку змяшчаюцца заданні і практыкаванні для практычных і лабараторных заняткаў па ўсіх праграмных тэмах лексікалогіі і фразеалогіі сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Пераважаюць заданні, зарыентаваныя на творчы пошук з боку студэнта, набыццё ўменняў самастойнай работы са спецыяльнай літаратурай... Болей »

Дазнанні
pdf

Дазнанні


Лепешаў Іван

Роздум пра трагедыю Я.Купалы ў трыццатыя гады, вайну і маральнасць у творах В.Быкава, нетрадыцыйныя думкі пра А.С.Пушкіна... Адказы на гэтыя і іншыя надзённыя пытанні спрабуе знайсці аўтар кніжкі. Іншыя яе старонкі - пра нашу мову-гаротніцу, пра гвалт над ёю, ранейшы і сучасны. Адрасуецца выкладчыкам... Болей »

Фразеалогія сучаснай беларускай мовы
pdf

Фразеалогія сучаснай беларускай мовы


Лепешаў Іван

Асвятляюцца ў адпаведнасці з праграмай па сучаснай беларускай літаратурнай мове асноўныя пытанні фразеалогіі, а ў некаторых выпадках і пытанні, якія дапаўняюць гэту праграму з улікам апошніх дасягненняў у галіне фразеалогіі. Раэлічаны на студэнтаў філалагічных факультэтаў. Можа быць выкарыстаны настаўнікамі... Болей »

Слоўнік беларускіх прыказак
pdf

Слоўнік беларускіх прыказак

Даведнік
Лепешаў Іван, Якалцэвіч Марыя

У слоўніку апісваюцца каля 1000 найбольш ужывальных прыказак, тлумачыцца іх сэнс, пры неабходнасці даецца іх сітуатыўная і стылістычная характарыстыка. Выкарыстанне прыказак як моўных адзінак ілюструецца прыкладамі э мастацкіх і публіцыстычных тэкстаў. Паказана, у якіх парэміялагічных зборніках прыводзіцца... Болей »

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
pdf

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

у 2 частках. частка 2
Лепешаў Іван

У слоўніку раскрываецца паходжанне каля 900 фразеалагізмаў, тлумачыцца іх сэнс. Першая частка выйшла ў 1981 г. У беларускай літаратурнай мове каля 6 тысяч фразеа¬лагізмаў. Вельмі многія з іх могуць быць супрацьпастаўлены адпаведным свабодным словазлучэнням, на фоне якіх яны ўспрымаюцца як разгорнутыя... Болей »

Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы

Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы

у 2 тамах
Лепешаў Іван

Такі вялікі фразеалагічны слоўнік выдаецца ў рэспубліцы ўпершыню. У ім даецца апісанне каля 6 тысяч фразеалагізмаў, кожны з якіх атрымлівае семантычную і стылістычную характарыстыкі. Паводле адбору матэрыялу і яго граматычнай і стылістычнай ацэнак гэта нарматыўны слоўнік фразеалагізмаў сучаснай беларускай... Болей »

Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы
pdf

Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы

у 2 тамах
Лепешаў Іван

Такі вялікі фразеалагічны слоўнік выдаецца ў рэспубліцы ўпершыню. У ім даецца апісанне каля 6 тысяч фразеалагізмаў, кожны з якіх атрымлівае семантычную і стылістычную характарыстыкі. Паводле адбору матэрыялу і яго граматычнай і стылістычнай ацэнак гэта нарматыўны слоўнік фразеалагізмаў сучаснай беларускай... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org