- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва “Лімарыус”
Прыватнае выдавецтва, яко мае сваю сядзібу ў Менску. Выдаўца беларускага біяграфічнага альманаху «Асоба і час». Меркавалася, што ён будзе выходзіць штогод. Аднак сёлета раней свет убачыў трэці — адмысловы — выпуск, прысвечаны сотым угодкам з дня нараджэння Ларысы Геніюш, а зусім нядаўна — другі, ардынарны выпуск.
Аўтары пішуць пра людзей, якія жылі і працавалі ў Беларусі ў даўні, новы і найнавейшы час. У альманаху ўдзяляецца таксама месца дзённікам, успамінам і ліставанню.
Калі першы выпуск альманаха адкрываўся прадмовай ад рэдакцыі, дык у другім выпуску ў якасці перадавога змешчаны артыкул архівісткі Вольгі Івановай «Асабістыя архівы беларускай нацыянальнай эліты ў канцы XVIII — пачатку XX стст.».
Летась выдавецтва «Лімарыус» учыніла замах. Яно замахнулася выдаць шэраг кніг у серыі «Галасы Радзімы». Першым у серыі выйшаў зборнік Алеся Салаўя, чарговым стаў двухтомнік Ларысы Геніюш.
Выдавецтва “Лімарыус”
e-mail: limarius@yandex.ru
тэл.: +375 29 679 33 36
У выдавецтве «Лімарыус» выйшла кніга памяці літаратуразнаўца Генадзя Кісялева «… Пачуць, як лёсу валяцца муры». У ёй — поўная бібліяграфія даследчыка, успаміны пра яго і артыкулы, сугучныя тэмам, з якімі ён працаваў. Для кнігі напісалі тэксты Адам Мальдзіс, Арсень Ліс, Міхась Тычына, Віталь Скалабан... Болей »
Гарадскія вуліцы — гэта найперш будынкі, якія гэтыя вуліцы і фармуюць. Таму ў нашым даведніку мы паспрабавалі згадаць усе больш-меньш цікавыя гістарычныя пабудовы Гродна... Болей »
Выданне ўяўляе сабой першую ў Беларусі публікацыю ўспамінаў ашмянскага эмігранта 30-х гг. XIX ст. Ігнація Клюкоўскага, якія захоўваюцца ў Музеі Адама Міцкевіча ў Парыжы. Тэксты друкуюцца на польскай мове і ў перакладзе на сучасную беларускую мову. Разлічана на даследчыкаў гісторыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў... Болей »
У зборнік увайшлі матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі «Канструкцыя і дэканструкцыя Вялікага княства Літоўскага», якая адбылася ў г. Гродна 23-25 красавіка 2004 г. і была прысвечана праблемам палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, культурнай і рэлігійнай гісторыі ВКЛ. Адрасуецца даследчыкам, выкладчыкам... Болей »
Вялікая паэзія творыцца ў часы пераменаў. Перамены сканчаюцца, і надыходзіць час прозы. Нібыта ціха ўсё ў Беларусі ў 2006 годзе, нішто не паказвае на рэвалюцыю. Нішто, апрача паэзіі. “Паэзія пакінула мяне”, — напісаў у канцы 90-х Адам Глёбус. Паэзія вярнулася да нас. Да Глёбуса, які напісаў: “Мы вызвалім... Болей »
У кнізе тры разьдзелы, кожны з якіх — знакавая веха ў творчасьці і лёсе паэтэсы. Першы разьдзел «Лірыка» склалі паэтычныя творы розных гадоў, другі — «Балады памяці». Пра трэці — «Перастварэнні» — варта сказаць асобна. Ён, у пэўным сэнсе, унікальны. Апроч перакладаў з украінскай мовы (найперш і найбольш... Болей »
У чарговым томе беларускага біяграфічнага альманаха «Асоба і час» чытач знойдзе матэрыялы, якія апавядаюць пра Антонія Тызенгаўза, Яна Баршчэўскага, Уладзіміра Дубоўку, Міколу Равенскага ды іншых выдатных людзей, якія прынеслі гонар Беларусі. Асобныя раздзелы альманаха прысвечаныя 200-годдзю таварыства... Болей »
У сёмы выпуск беларускага біяграфічнага альманаха «Асоба і час» увайшлі матэрыялы, прсывечаныя пісьменнікам Яну Баршчэўскаму, Францішку Багушэвічу і Юрыю Гуменюку, грамадскім і палітычным дзеячам Тэафіліі Сапезе, Францішку Малевічу, Аркадзю Смолічу. Упершыню друкуюцца захаваныя ў архівах вершы за і супраць... Болей »
У шостым выпуску беларускага біяграфічнага альманаха «Асоба і час», як і ў папярэдніх, змешчаны цікавыя для аматараў айчыннай гісторыі і культуры матэрыялы. Сярод іх — дакументы з беларускіх, французскіх і расійскіх архіваў, датычныя ўдзельнікаў Барскай канфедэрацыі і паўстання 1863 года, а таксама пісьменнікаў... Болей »
У пятым выпуску альманаха «Асоба і час» чытач сустрэнецца з Янам Баршчэўскім, Напалеонам Ордам, Зоськай Верас, Міхасём Стрельцовым, Кастусём Акулам ды іншымі вядомымі беларусамі. Асобны раздзел прысвечаны святарам — мітрапалітам Станіславу Богушу-Сестранцэвічу, Мелхіседэку, Мікалаю, а таксама ксяндзу... Болей »