be

Ліс Арсень

Ліс Арсень

Арсень Сяргеевіч Ліс нарадзіўся 04.02.1934, в. Вётхава Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. Вучоны этнограф, літаратуразнавец, краязнавец, пісьменнік. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1967). Кандыдат філалагічных навук (1965). Доктар філалагічных навук (1997). Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1956).

Друкуецца з 1955 г. Працаваў настаўнікам, рэдактарам у Дзяржаўным выдавецтве БССР. З 1962 г. у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора АН Беларусі. Даследуе літаратуру, гісторыю, краязнаўства і перыядычны друк Заходняй Беларусі, жыццё і дзейнасць дзеячоў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, гісторыю культуры. Як адзін з укладальнікаў, аўтараў уступных артыкулаў і каментарыяў шматтомнага акадэмічнага збору “Беларуская народная творчвсць” стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986). Аўтар аўтабіяграфічнага твора “Ад матчыных песень”, манаграфіі “М.Шчакаціхін: Хараство непазнанай зямлі” (1968), кніг “Браніслаў Тарашкевіч” (1966), “Пётра Сергіевіч” (1970), “Вечны вандроўнік”, “Пякучай маланкі след: Эцюды да партрэта мастака Гарыда” (1981). У яго кнігу “Цяжкая дарога свабоды” (1994) увайшлі літаратурныя партрэты А.Смоліча, Р.Шырмы, Ул.Караткевіча. Адзін з складальнікаў трыццацітомнай серыі”Беларуская народная творчасць”. На яго рахунку том “Жніўныя песні” (1974), зборнік “Беларускія народныя песні” (1970), манаграфія “Купальскія песні”(1974), “Валачобныя песні” (1989), падручнік для студэнтаў ВНУ “Беларуская народная творчасць”. Пісаў нарысы пра творчасць Я.Драздовіча: “Шляхі і пошукі”; пра збіральніка песеннага фальклору Антона Грыневіча “Песня просіцца ў свет”. Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў “Песня на ўсё жыццё” (пра Р.Р.Шырму, у сааўт. З І.К.Цішчанкам, 1984), “Прысады жыцця” (пра М.І.Гарэцкага, у сааўт. З А.С.Вялюгіным, 1985), “Зямля Тарашкевіча” (у сааўт. з Я.С.Лецкам, 1991), “Аркадзь Смоліч”, “Дзядзька Уласаў” (пра А.М.Уласава; абодва 1992), “Адвечныя званы” (пра М.Доўнар-Запольскага, 1993). Рэдагаваў кнігі Паўліны Мядзёлкі “Сцежкамі жыцця”; пісаў каментарыі да ўспамінаў пра Максіма Гарэцкага, да доктарскіх прац па гісторыі беларускага жывапісу. За актыўны ўдзел у нацыянальным Адраджэнні Камітэтам Ушанавання ганараваны медалём Язэпа Драздовіча “За руплівасць на ніве беларускага мастацтва” (25.03.1998), медалём Анатоля Бярозкі “Цвяток Радзімы” і адпаведнымі дыпломамі. Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

Памёр Арсень Ліс 28.05.2018 г.

Крыніца: www.adradjency.narod.ru

Ліс Арсень. Выданьні

Спадчына 6/1997

Спадчына 6/1997


Мне прышлося пад час сусьветнай вайны пражыць каля трох гадоў у Магілеве на Дняпры і быць сьведкаю гістарычных падзей і здарэньняў у Царскай Стаўцы. Прад маімі вачыма прайшлі, як у кінематографе, цікавейшыя зьявішчы эпох: рэакцыя царызму, нядбаласьць і спакой дварцовай камарыльлі, пераварот у Петраградзе... Болей »

Роднае слова 5(113)1997

Роднае слова 5(113)1997

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

* 'Ты — крыніца роднай мовы, Бацькаўшчына...": Вершы Міхаіла Ясеня * Баравікова Р., "Пакуль...". "Жадання тайнага здабытак...". "Два гады не было лістоў...". "Пад адхонам фіялкі цвілі..." * Барчук Ала, Пекач Алена, Скарбы Нясвіжа: Дыдактычны матэрыял * Вашко Паўліна, Неадэкватнасць успрымання... Болей »

Браслаўскія чытанні 1991

Браслаўскія чытанні 1991

Матэрыялы ІІ-ой навукова-краязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай 925-годдзю Браслава (1065-1990) 16-17 лютага 1991 г.

Рэзалюцыя навукова-краязнаўчай канферэнцыі «Браслаўскія чытанні — 1991», прысвечанай 925 годдзю Браслава # Аўчыннікава Р. I., Субстратная гідранамія Браслаўшчыны фінаўгорскага паходжання # Бектинеев Ш. И., Метрология Масковического городища (ІХ-ХІV вв.) # Вакар Л. У., Узоры мастацтва прымітыву ў творчасці... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org