be
epub

“Люблю цябе, мой край бусліны...”

Бачышча Юрась
Жыццё і творчасць Геральда Асвяцінскага ў люстэрку архіўных дакументаў

Сёлета споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння Геральда Баля­сла­вавіча Асвяцінскага (1932-2006), які прыйшоў у гэты свет 23 студзеня 1932 г. у пасёлку Ялізава Асіповіцкага раёна. Яго жыццёвы шлях, які працягваўся 74 гады, быў складаны і насычаны падзеямі. Хаця імя Геральда Асвяцінскага не вельмі шырока вядомае беларусам, ён, безумоўна, заслугоўвае ўвагі нашчадкаў, а яго творчы і інтэлектуальны даробак у галінах тэатральнай, літаратурнай і краязнаўчай варты даследавання і памяці. Геральд Асвяцінскі ўвайшоў у летапіс гісторыі культуры Беларусі як шматгадовы дырэктар Віцебскага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа, а таксама як адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў дзіцячага тэатра “Лялька”. Менавіта пры ім на тэатральную сцэну “прабіліся” першыя творы Уладзіміра Караткевіча, які быў яго далёкім сваяком. Пад псеўданімам “Р[асціслаў]. Асвяціч” Г. Асвяцінскі стварыў інсцэніроўку для “Ладдзі Роспачы”, якая ставілася на сцэнах Беларускага тэатра “Лялька” і коласаўскага тэатра г. Віцебска. За свой даробак у тэатральнай сферы Геральд Баляслававіч атрымаў ад беларускай дзяржавы званне заслужанага дзеяча культуры, а ад калег-тэатралаў прызнанне як добры кіраўнік. (Фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Дата выхаду: 2023
  • Copyright: © 2022 by Юрась Бачышча; Дзеяслоў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Бачышча Юрась, Загаловак. “Люблю цябе, мой край бусліны...” Жыццё і творчасць Геральда Асвяцінскага ў люстэрку архіўных дакументаў; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 6 (121) 2022; 190-203 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org