- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Новую кнігу лірыкі «Абсяг» Рыгору Барадуліну дыктавалі хвалі Балтыкі і пяскі Каракумаў, скразнякі Апшэрона і белакаменныя муры Ноўгарада, вальнадумец Енісей і ўшацкая рачулка Задобрыца. Ганчарны круг лланеты трымаў паэта ў віратоку падзей і спраў сучаснасці, надзяляў яго імгненнямі радасці сустрэч, ааймаўся... Болей »
Вера Вярба даўно вядома аматарам лірыкі як паэтэса са сваім голасам, сваім стылем, сваёй манерай пісьма. Пра што новая кніга таленавітай прадстаўніцы пасляваеннага пакалення беларускага ўзнёслага слова? Пра спрадвечнае і заўсёды новае — пра каханне, нра пачуцці маладой каханай і маладой маці, пра тое... Болей »
Героі аповесці — падлеткі. Яны хутка мужнелі і рана станавіліся дарослымі, гэтыя хлопчыкі і дзяўчынкі, якія жылі ў акупіраваным ворагамі Мінску. Яны былі падпольшчыкамі, партызанамі не дзеля славы, а проста таму, што інакш не маглі. Радзіме было цяжка, і яны памагалі ёй. Барацьба з ворагам стала іх жыццём.... Болей »
Вершы новай кнігі паэта прасякнуты пачуццём сучаснасці. У 1976 годзе ў складзе дэлегацыі БССР Генадзь Бураўкін прымаў удзел у рабоце XXXI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Творчым вынікам гэтай заакіянскай паездкі стаў цыкл публіцыстычных вершаў “Амерыканскія эскізы”. У кнігу ўключана таксама паэма «Ленін... Болей »
Другі том выбраных твораў Кастуся Кірэенкі склалі паэмы розных год, апавяданні, а таксама аповесць «Сум і радасць дзеда Рэпкі». Лірызм, веданне прыроды і душы чалавека выгодна вылучае Кастуся Кірэенку як майстра паэмы, паэтычнай прозы.... Болей »
Палымяная, тэмпераментная паэзія Кастуся Кірэенкі даўно вядома ягоным шматлікім чытачам. Першы том выбраных твораў паэта склалі лепшыя ўзоры лірыкі з часоў вайны аж да нашага дня. Радзіма, Партыя, Маці, Каханая — пра іх гаворыць паэт праўдзіва, шчыра, пранікнёна.... Болей »
Іван Грамовіч — вядомы беларускі пісьменнік, які пачаў сваю творчасць у даваенную пару. Любімыя яго героі — маладыя працаўнікі — юнакі і дзяўчаты, студэнты. воіны. У цэнтры ўвагі пісьменніка іх даваенныя, франтавыя і пасляваенныя будні, іх гераізм, дружба і каханне. Першы том складаюць лепшыя апавяданні... Болей »
Другі том складаюць аповесці «На Крутой гары» — пра шэфскую дружбу горада і вёскі, пра лепшых людзей завода і калгаса ў цяжкі аднаўленчы перыяд — і «Сям’я Вішнёвых», дзе пісьменнік ставіць маральна-этычныя пытанні, праблему ўмацавання сям’і.... Болей »
Кніга “З вякоў мінулых” Уладзіміра Караткевіча змяшчае надрукаваныя раней – часам досыць даўно – гістарычныя творы пісьменніка. Гэта старонкі гісторыі беларускага народа, дзеянні нашых продкаў, іх мужнасць у барацьбе супраць прыгнятальнікаў, іх вера ў святую свабоду, іх высокароднасць і духоўная прыгажосць. Край... Болей »
Аўтар гэтай кнігі зачараваны прыгажосцю роднай зямлі, мужнасцю і дабрынёю сваіх сучаснікаў і папярэднікаў, тры¬вожыцца за лёс усяго прыгожага і жывога на зямлі. Але вершы нельга пераказаць. Іх трэба чытаць. Кнігу завяршаюць паэмы «Бяссмертнік!», «Спаленыя масты» і «Трывожны маналог зямлі».... Болей »