- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Гэта кніга пра Беларусь — своеасаблівае эсэ-даследаванне. Размова ў ёй ідзе пра прыроду рэспублікі, фаўну і флору, фальклор і этнаграфію, пра сівую мінуўшчыну і сённяшні дзень. Гэта кніга пра любоў да Айчыны.... Болей »
Калісьці Максім Багдановіч марыў пра час, калі беларуская літаратура, узмацнелая і акрыяўшая, прынясе свой дар не толькі беларускаму народу, але і сусветнай культуры. Сёння наша літаратура нясе гэты дар, шырока перакладаецца на многія мовы свету. Праблемам перакладу беларускай паэзіі на рускую і ўкраінскую... Болей »
«Кругі на Белай паляне» — другая кніга празаіка Аркадзя Кандрусевіча. У сваіх новых творах пісьменнік працягвае размову пра нашых сучаснікаў, людзей таго пакалення, якому давялося зведаць цяжкія выпрабаванні вайны з фашызмам, якое потым аднаўляла разбураныя ворагам нашы вёскі і гарады.... Болей »
... У кожнага свой мыс Добрай Надзеі. У паэта Русакова — яго творчыя мучэнні і ўзлёты. У старшыні калгаса Пратасевіча — яго неспакойнае жаданне перайначыць жыццё сваіх землякоў, зрабіць яго светлым і радасным. У Маргарыты Уладзіміраўны — журналіста, жанчыны, якая нямала перажыла,— ён свой... Такі вельмі... Болей »
Другі зборнік Валянціны Коўтун склалі вершы пра наш час і справы сучаснікаў. Тэматыка паэм — вытокі мужнасці і няскоранасці нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Многія творы напісаны на фальклорнай аснове.... Болей »
Пэўна ж, ёсць і ў мяне паваротка з гасцінца на палявую дарогу, у родную вёску. Нават не адна, а дзве, з захаду і з усходу, нібы сімвалічна. З захаду я аднойчы вярнуўся дахаты пасля даўжэйшай разлукі; з усходу, госцем, прыязджаю даволі часта і амаль заўсёды з хваляваннем. Яно бывае то большае, то меншае... Болей »
«Першая кніга» Івана Мележа — гэта сапраў-ды самая першая кніга пісьменніка, якая пісалася на фронце і ў шпіталях маладым салдатам Іванам Мепежам. Дзённікі і запісныя кніжкі, праз многа год сабраныя ў адно цэлае — хвалюючая кніга не толькі пра лёс юнака на вайне, але і пра вялікі народны подзвіг.... Болей »
Вясёлыя вершы, гумар, пародыі, эпіграмы, радкі з усмешкай, з сяброўскім пажад'аннем склалі новы зборнік Рыгора Барадуліва.... Болей »
Глыбокай восенню 1941 года на параходзе ўніз па Волзе везлі больш сямісот чалавек, эвакуіраваных з часова захопленых гітлераўцамі раёнаў. Ноччу недалёка ад Чэбаксараў, калі пайшоў густы снег, параход вымушаны быў кінуць якар і да раніцы абледзянеў, плысці далей не змог. З вялікай цяжкасцю людзі — старыя... Болей »
Паэтэса-рэвалюцыянерка, асветніца, рэдактар публіпыст, настаўніца, артыстка, медыцынскі работнік - усё гэта ўвасабляла ў сабе яркая, самабытная фігура Цёткі. Кніга «Стану песняй» дакументальная. Дзяцінства і юнацтва паэтэсы, Пецярбург як палітычная школа, вершы-пракламацыі Цёткі над барыкадамі рэвалюцыйнай... Болей »