be

Мінскевіч Серж

Мінскевіч Серж

Серж Мінскевіч

Нарадзіўся 12 лютага 1969 у Мінску.

Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ (1995). Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў літаратурна-мастацкага руху «Бум-Бам-Літ». Літаратурны кансультант газеты «Пераходны ўзрост». Працуе ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі (Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры). Кандыдат філалагічных навук.

Займаўся бардаўскай песняй, выдаў альбом «Жах-хі-хі / Шля-хі-хі» (1997).

Аўтар кніг «Праз галеРэю» (паэзія, 1995), «Менскія санэты / Мінскія санэты» (2002), «Прыгоды Какоса Маракоса» (вершаваная казка, 2006) і «Вялікія прыгоды Какоса Маракоса» (2015), «Я з БУМ-БАМ-ЛІТа» (вершы, проза, крытычныя артыкулы, успаміны пра літаратурныя і мастацкія рухі канца ХХ — пач. ХХІ стагоддзя, 2008), «Сад замкнёных гор» (фантастычны раман, фантастычная аповесць і апавяданні, 2011), «Чароўная крыніца, ці як навучыць дракона чысціць зубы» (празаічная казка, 2012), у «Маладосці» друкаваліся фантастычныя аповесці і апавяданні, а таксама фэнтазі «Усмешка жалобнай каралевы, альбо таямніца магнітнага замка», якое потым выйшла асобнай кнігай (2013).

Пераклаў «Крымскія Санеты» Адама Міцкевіча (2004). Перакладаў з польскай Славацкага, Івашкевіча, Галчынскага, Мрожэка, Маслоўскую, з англійскай Шэкспіра, Шэлі, Лангфэла, Уайльда, дзіцячую англійскую паэзію з вершаў Матусі Гусі. Зрабіў поўны пераклад драматычнай паэмы А. Міцкевіча «Дзяды» (1999), пастаноўка якой была здзейснена ў Дзяржаўным тэатры лялек Рэспублікі Беларусь (2012), Тэатры «Ч» (2013) і Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы.

Серж Мінскевіч памёр у Мінску 8 чэрвеня 2022 г.

Мінскевіч Серж. Выданьні

Малое Палесьсе 2009
pdf

Малое Палесьсе 2009

Краязнаўчы Альманах Друцка-Бярэзінскага Краю

2008 годзе Днепра-дзвінская археалагічная група Інстытута гісторыі НАН Беларусі (кіраўнік – В.І.Шадыра) у адпаведнасці з планам НДР Інстытута праводзіла палявыя даследаванні па тэме: “Матэрыяльная культура насельніцтва тэрыторыі Беларусі ў першабытную і сярэдневяковую эпохі (сістэматызацыя, класіфікацыя... Болей »

Маладосць 03 (640) 2007
pdf

Маладосць 03 (640) 2007

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

* «ЗА СВОЙ НАРОД, ЗА ШЧАСЦЕ БЕЛАРУСАЎ...» * Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Сакавік * АЛЯШКЕВІЧ Маргарыта, Ганна Кісліцына — брэнд беларускай літаратуры * БАРАВІКОВА Р., «Дзе рэха адгукалася на песню...» * БЫЧКОЎСКІ Алесь, Анамалія. * ВЕРЦІХОЎСКАЯ Марыя, Усе яго чакаем, і ніхто не ведае... Болей »

Роднае слова 02(170)2002

Роднае слова 02(170)2002

Штомесячны навуковы і метадычны часопіс

* Якуб Колас у творах мастакоў * Аўрамчык М., У доме Якуба Коласа * Бойка Ларыса, "Мы ўзышлі не з насення, што ветрам занесена...": Сцэнар гістарычнай вечарыны * Гаранін Сяргей, Літаратурны працэс на мяжы эпох: Ад ранняга да позняга Сярэднявечча (працяг) * Гаўрош Марыя, "Хачу, арлы... Болей »

Калосьсе 6/1998
pdf

Калосьсе 6/1998

літаратурна-мастацкі альманах

* Адамовіч Славамір, Вяртаньне ў рэвалюцыю * Аркуш Алесь, Неспакой, выкліканы сабачым выцьцём * Аркуш Алесь - Тычына Міхась, Пачуць новае маўленьне * Астравец Сяргей, Радзівілаўскія дамавіны. Мужыцкая праўда * Брусевіч Анатоль, За дзень да сьмерці * Гумянюк Юры, Візуальная тэрапія... Болей »

Крыніца 5 (11) 1994
pdf djvu

Крыніца 5 (11) 1994

Штомесячны культуралагічны часопіс

Часопіс “Крыніца” пачаў выходзіць з 1989 году пад кіраўніцтвам Уладзіміра Някляева. На той момант вакол выдання згуртаваліся найбольш яскравыя беларускія паэты, празаікі, мастакі, музыкі. 1989-1994: выданне пазіцыянуе сябе як масавы грамадска-палітычны часопіс, паступова нарошчваючы ўласна літаратурна-мастацкую... Болей »

Марскі трыпціх

Марскі трыпціх


Мінскевіч Серж

Паэтычны відэапраект грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» «Чорна-белыя вершы» распачынае другі сезон. Са студзеня па травень наведнікі парталу budzma.org убачаць новыя відэазамалёўкі з удзелам творцаў розных пакаленняў. Рэдкі ў наш час сапраўдны інтэлектуальны серыял, кожная серыя якога чаканая... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org