be

Навіны

Выйшаў новы выпуск падкасту «Белліт»
2024-11-14 20:55
Выйшаў новы выпуск падкасту «Белліт»
У новым выпуску перакладчыца і філалагіня Наста Карнацкая раскажа, адкуль узяўся выраз "я ў патоку, я ў рэсурсе", чаму важна вывучаць гісторыю сваёй сям’і, а таксама паскардзіцца на дрэнны раман....
Беларускі стэнд на Кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве
2024-11-14 20:19
Беларускі стэнд на Кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве
З 28 лістапада па 1 снежня ў Варшаве адбудзецца Кірмаш гістарычнай кнігі. Дзякуючы намаганням Цэнтра беларускай салідарнасці на кірмашы быў створаны асобны беларускі стэнд, дзе будуць прадстаўлены беларускія кнігі, вядомыя аўтары і незалежныя выдавецтвы.Мерапрыемства пройдзе ў самым сэрцы Варшавы — у...
Książnica Podlaska працягвае свае літаратурныя серады
2024-11-14 20:05
Książnica Podlaska працягвае свае літаратурныя серады
Гэтым разам госцяй бібліятэкі была «каралева польскага дэтэктыву» Катажына Бонда. Пісьменніца паходзіць з Падляшша, дакладней з Гайнаўкі. На сустрэчы яна згадала, што найбольш цяжка ёй было працаваць над раманам «Акулярнік», у якім апісала забойствы мірных праваслаўных беларусаў на Падляшшы байцамі польскага...
Выйшаў зборнік артыкулаў пра літаратуру Новага часу
2024-11-13 21:11
Выйшаў зборнік артыкулаў пра літаратуру Новага часу
У выдавецтве Нацыянальнай акадэміі навук выйшаў зборнік артыкулаў “Літаратура Новага часу ў люстэрку сучаснай гуманыстыкі”. У аб’ектыве даследчыкаў постаці літаратараў ХІХ і ХХ стст.: ад Адама Міцкевіча да Алеся Разанава.У кнізе чатыры раздзелы: “Пачынальнікі: да 225-годдзя Адама Міцкевіча”, “Спасцігаючы...
Беларуская літаратура падчас экстрэмальнай трансфармацыі. Якая тэма дамінуе?
2024-11-13 21:03
Беларуская літаратура падчас экстрэмальнай трансфармацыі. Якая тэма дамінуе?
Пасля 2020 года стала значна менш твораў беларускіх аўтараў. У 2019 годзе журы прэміі Ежы Гедройця давялося чытаць і ацэньваць пад 50 тэкстаў, а ў мінулым і гэтым годзе — недзе 15-16. Але вельмі добра, што гэтыя 15-16 тэкстаў ёсць, кажа сябар журы, літаратуразнаўца, крытык, драматург Сяргей Кавалёў.Сёлетняя...
Фрагмент кнігі “Па што ідзеш, воўча?” апублікаваны ў літоўскім часопісе
2024-11-13 19:47
Фрагмент кнігі “Па што ідзеш, воўча?” апублікаваны ў літоўскім часопісе
У адзінаццатым нумары літоўскага літаратурнага часопіса “Metai” выйшаў фрагмент аповесці Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” (Ko ieškai, vilke?) у перакладзе на літоўскую мову Юргіты Яспаніце (Jurgita Jasponytė).На сайце часопіса можна азнаёміцца з поўным зместам гэтага і папярэдніх нумароў.фота facebook.comАповесць...
Кіраўніца Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай: Русіфікацыя навалай наступае на беларускую (і не толькі) культуру
2024-11-13 17:13
Кіраўніца Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай: Русіфікацыя навалай наступае на беларускую (і не толькі) культуру
Размова з кіраўніца Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай пра пісьмо ў шуфлядкі, самацэнзуру і невялікі спіс прэтэндэнтаў на Прэмію Гедройца.— Пачнём размову з праваабарончага боку, бо сітуацыя такая, што ўмовы вонкавыя надзвычай моцна ўплываюць на працэсы ў сферы культуры. Беларускі ПЭН вядзе адмысловы маніторынг...
Болей »
Свабода (Тут і цяпер) 26/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 26/2006


Пра беларускіх вернікаў-пратэстантаў з царквы “Новае жыццё” ў Мінску напісалі буйныя СМІ практычна ўсяго свету, за выключэннем беларускіх дзяржаўных газет, радыё і БТ. Для іх проста не існуе сотні беларускіх грамадзянаў, якія пайшлі на скрайнюю меру - галадоўку. Інакш як рабаваннем дзеянні Мінгарвыканкама... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 25/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 25/2006


Пасля зачысткі апазіцыйнага поля, дзе цяпер альбо сядзяць у турмах і ў эміграцыі, альбо спрачаюцца за лідэрства; пасля дэмаралізацыі недзяржаўнае прэсы, рэдактары якой просяць сёння найвышэйшага дазволу друкавацца і пашырацца ў Беларусі; пасля ліквідацыі прафсаюзнага руху і выгнання пісьменнікаў з Дому... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 24/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 24/2006


Больш за сто трыццаць чалавек падтрымалі пост-галадоўку пратэстанцкіх вернікаў у Мінску. Сябры мінскай абшчыны пратэстанцкай царквы “Новае жыццё” такім чынам вырашылі абараніць свой малітоўны дом і свае правы. Некалькі гадоў таму абшчына пратэстанцкай царквы “Новае жыццё” набыла на ўскраіне Мінска кароўнік... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 23/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 23/2006


Віка Мароз, якая выхоўвалася ў школе-інтэрнаце ў Вілейцы для дзяцей з праблемамі маўлення й слыху, некалькі год запар у рамках дабрачыннай праграмы прыязджала на летнія канікулы ў Італію. Там яе выхаваннем займалася сямейная пара Алясандра Джуста і Марыя Барначын, якія звярнуліся да беларускіх уладаў... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 22/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 22/2006


Такія звесткі прывялі незалежныя сацыёлагі, якія пыталіся ў грамадзян ці чулі яны пра тое, што экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна пасадзілі ў турму на пяць з паловай гадоў? У чым прычына няведання? У замоўчванні прысуду з боку афіцыйнай улады? У слабасці незалежных СМІ? Можа быць... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 21/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 21/2006


Мінская міліцыя змагаецца ўжо не толькі супраць свечак, але і супраць усмешак. У выходныя дні, 16-18-га верасня Кастрычніцкая плошча ў цэнтры Мінска зноў на кароткі час апынулася ў цэнтры ўвагі. У суботу ўвечары маладыя людзі спрабавалі запаліць на бруку свечкі ў знак салідарнасці са зніклымі і арыштаванымі... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 20/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 20/2006


У ноч на 10 верасня ў электрычцы Мінск — Пухавічы адбылося масавае пабоішча. Разагрэтыя алкаголем на сталічным свяце горада маладыя людзі пачалі збіваць адны адных і ўсіх, хто быў побач, а ў дадатак засыпалі электрычку камянямі, павыкрышыўшы ў ёй шыбы. Дзяўчыне з Мар’інай Горкі камень патрапіў у твар... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 19/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 19/2006


Сёлета 1 верасня кожны вучань першакласнік атрымаў падарунак — кнігу пра Беларусь. Шыкоўна выдадзеная кніга багата ілюстраваная здымкамі, на якіх можна бачыць Аляксандра Лукашэнку ў форме галоўнакамандуючага, у форме хакеіста з нумарам “1” і ў іншых абліччах і позах. Шасцігадовыя дзеткі могуць даведацца... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 18/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 18/2006


Гісторыя з высяленнем Саюза беларускіх пісьменнікаў з Дома літаратара ў Мінску цягнецца ўжо некалькі гадоў і сёння набліжаецца да лагічнага завяршэння. Няма сумневу, што наступным крокам у змаганні прэзідэнта з пісьменнікамі стане ліквідацыя Саюза на падставе страты юрыдычнага адраса. У чым логіка гэтай... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 17/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 17/2006


Столькі новых даражэзных “мерсаў” і “лексусаў”, колькі ездзіць сёння пад беларускімі нумарамі па вуліцах сацыялістычнага Мінска, вы не пабачыце ані ў буржуазнай Варшаве, ані ў капіталістычных Рызе і Вільні. Капіталісты - людзі рацыянальныя, яны ведаюць, што ўкладаць у аўтамабіль больш за $30 тысяч -... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org